Чытаем Купалу і Коласа разам!
Оценка 5

Чытаем Купалу і Коласа разам!

Оценка 5
docx
белорусская литература
24.01.2022
Чытаем Купалу і Коласа разам!
Метадычныя парады па вывучэнні творчасці Я. Купалы і Я. Коласа ў 9 класе. Рэкамендуецца для настаўнікаў беларускай літаратуры.
Чытаем Купалу і Коласа разам!.docx

Чытаем Купалу і Коласа разам!

 

 

1.     Праблематыка пытання.

Беларуская літаратура — дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе - сродак эстэтычнага асваення (вымярэння) жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Урок літаратуры — гэта найперш “працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення”. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей да жыцця і свету. Вывучэнне літаратуры дапамагае ім убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі.

Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай.

Задача школы ўвогуле і ўрокаў беларускай літаратуры ў прыватнасці — “выхаванне новага чалавека, усебакова развітай асобы, выхаванне ў вучняў высокай культуры маўлення”. “Удасканаленне літаратурнай адукацыі школьнікаў — важная састаўная частка шматграннай работы педагагічных калектываў школ па фарміраванню ўсебакова і гарманічна развітой асобы”. Культура мовы вучыць матываванаму выкарыстанню моўных сродкаў. Без апошняй нельга ўявіць гарманічную асобу, актыўную ў грамадстве.

У школьным выкладанні літаратуры галоўнай праблемай застаецца арганізацыя чытання мастацкіх твораў вучнямі, але вывучэнне літаратуры,  не проста захапляючае чытанне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і “напружаная праца думкі, скіраваная на тое, каб узбагаціць нашы ўяўленні аб жыцці, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш разумець людзей”. Настаўніку нельга забываць, што ўспрыманне  “складаны творчы працэс, які вымагае ад чытача вялікага напружання інтэлектуальных і эмацыянальных сіл, актыўнай дзейнасці ўяўлення”.

Навучанне чытанню, развіццё і ўдасканаленне прыёмаў асэнсавання прачытанага  важная задача, якая стаіць перад настаўнікам. Уменне правільна чытаць забяспечвае фарміраванне іншых маўленчых уменняў, стварае базу для навучання школьнікаў напісанню пераказаў і сачыненняў.Чытанне з'яўляецца важным сродкам узбагачэння актыўнага і пасіўнага слоўніка вучняў, развіцця іх звязнага маўлення. Ад якасці чытання залежыць і пісьменнасць вучняў.

У апошнія гады ў кніг з'явіліся сур'ёзныя канкурэнты, найперш  кіно, Інтэрнет. Зацікавіць школьніка вывучаемым творам, пракантраляваць, каб ён быў прачытаны ў час - задачы, якія абавязкова даводзіцца вырашаць кожнаму настаўніку.

2.     Праца з нарматыўнымі дакументамі.

 

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
«Беларуская літаратура»
для
IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання

Практычная значнасць літаратурнага матэрыялу ў IX класе заключаецца ў тым, што з яго дапамогай фарміруецца сістэма духоўна-маральных і грамадзянскіх каштоўнасцей асобы. Уменні аналізаваць жыццёвыя сітуацыі, адлюстраваныя ў мастацкім творы, і лёсы герояў (учынак і яго светапоглядныя, маральныя, псіхалагічныя матывіроўкі, маральны выбар і яго наступствы для асобы) вучань пераносіць на рэальныя сітуацыі і характары і такім чынам аказваецца падрыхтаваным да сустрэчы з нечаканымі абставінамі ў жыцці.

Для развіцця пазнавальных інтарэсаў, выхавання мастацка-эстэтычнага густу і фарміравання цэласнага светапогляду вучняў пры навучанні беларускай літаратуры мэтазгодна прадугледжваць рэалізацыю міжпрадметных сувязей перш за ўсё з такімі вучэбнымі прадметамі, як «Беларуская мова», «Руская літаратура», «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)», «Гісторыя Беларусі». Міжпрадметныя сувязі актуалізуюцца на ўсіх этапах навучання, іх рэалізацыя ў адукацыйным працэсе ўзбагачае дыялог літаратуры з іншымі відамі мастацтва (жывапіс, музыка, фотамастацтва, кіно, тэатр і інш.), эфектыўна ўздзейнічае на маральна-этычнае, інтэлектуальнае, эмацыянальнае, эстэтычнае развіццё асобы.

4. Структура ўрокаў беларускай літаратуры і іх форма абумоўліваюцца мэтавымі ўстаноўкамі, узростам вучняў, мастацкай своеасаблівасцю твора, этапамі яго вывучэння. Гутарка і лекцыя, чытанне і абагульненне, аналіз і сачыненне, абарона праектаў і завочная экскурсія, «паэтычная хвілінка» і работа з вучэбным дапаможнікам – усе гэтыя формы навучання маюць сваю спецыфіку, якая праяўляецца ва ўнутранай логіцы разгортвання ўрока, і забяспечваюць такія яго якасці, як цэласнасць, навучальная, выхаваўчая і развіццёвая скіраванасць, праблемнасць, дзейнасны характар, дыялагічнасць.

У адукацыйнай практыцы могуць выкарыстоўвацца як традыцыйныя, так і электронныя сродкі навучання, якія павінны быць скіраваны на дасягненне мэт і задач літаратурнай адукацыі.

5. Літаратуры ў сістэме адукацыі і выхавання належыць асаблівая культуратворчая роля дзякуючы здольнасці пераўтвараць унутраны свет асобы і ўплываць на духоўнае ўзбагачэнне жыцця, рабіць яго па-сапраўднаму цікавым, змястоўным, насычаным. З гэтай прычыны неабходна імкнуцца ўключыць вучняў у працэс пазакласнай работы і выхавання.

 

3.     Праграма па беларускай літаратуры.

Янка Купала

Якуб Колас

Янка Купала. Вершы «А хто там ідзе?», «Мая малітва» («Я буду маліцца і сэрцам, і думамі...»), «Жняя», «Явар і каліна», «Роднае слова» («Магутнае слова, ты, роднае слова!..»); паэма «Бандароўна» (5 гадзін).

Слова пра пісьменніка.

Лірыка. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларускага народа. Агульначалавечыя матывы ў вершах. Ідэя вечнасці жыцця, кахання, гармонія чалавека і прыроды. Жанравае, вобразнае, інтанацыйнае багацце лірыкі.

«Бандароўна». Фальклорная першакрыніца паэмы. Рамантычная аснова твора. Сутнасць канфлікту. Вобразы-антыподы. Драматызм дзеяння. Маральнае хараство Бандароўны.

Тэорыя літаратуры. Жанры лірыкі (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Скульптура: З. Азгур. Помнік Янку Купалу ў Вязынцы (Мінская вобласць); А. Анікейчык. Помнік Янку Купалу ў Нью-Ёрку (Араў-парк); помнік Янку Купалу ў Мінску (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін).

Жывапіс: В. Шаранговіч. «А хто там ідзе?»; П. Сергіевіч. «А хто там ідзе?»; М. Савіцкі. «Янка Купала»; А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыі да паэмы «Бандароўна»; М. Басалыга. Ілюстрацыі да паэмы «Бандароўна».

Музыка: Ю. Семяняка. «Явар і каліна»; песні і рамансы на словы паэта (кампазітары У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Войцік, Д. Камінскі, С. Картэс, В. Кузняцоў, М. Літвін, I. Лучанок, А. Мдывані, Л. Мурашка, Д. Смольскі, У. Солтан, А. Чыркун); Творы па беларускай літаратуры для завучвання на памяць (паэмы, вершы, проза, песні): мастацкае электроннае выданне на 2 кампакт-дысках. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006–2007.

 

 

 

Якуб Колас. Вершы «Не бядуй!», «Родныя вобразы», «Першы гром», паэма «Новая зямля» (6 гадзін).

Слова пра пісьменніка.

Лірыка. Элегічнае і аптымістычнае ў паэзіі Якуба Коласа («Не бядуй!»). Паэтызацыя роднай прыроды («Родныя вобразы», «Першы гром»). Рытміка-інтанацыйны лад вершаў Якуба Коласа.

«Новая зямля» – мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця. Аўтабіяграфічнасць паэмы, яе творчая гісторыя. Жанравыя асаблівасці твора. Народны побыт і прырода ў паэме. Вобразы ў паэме: мудрасць і душэўная прыгажосць Антося, Ганны; вобразы дзяцей. Трагедыя лёсу Міхала. Філасофская ідэя зямлі і волі. Сімвалічны сэнс назвы твора. Паэтычнае майстэрства Якуба Коласа.

Тэорыя літаратуры. Паэма як жанр (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Скульптура: З. Азгур. Помнік Якубу Коласу (архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін); мастацка-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа».

Жывапіс: У. Стальмашонак. «Партрэт Якуба Коласа»; А. Волкаў. «Настаўніцкі з’езд 1906 года»; В. Шаранговіч. Ілюстрацыі да паэмы «Новая зямля»; С. Герус. «Якуб Колас. Новая зямля»; У. Сулкоўскі. Серыя палотнаў «Радзіма Якуба Коласа».

Музыка: У. Алоўнікаў. «Дуб», «Глуха шэпча лес», «Мой родны кут»; Л. Захлеўны. «На новай зямлі»; Ю. Семяняка. «Добра ў лузе ў час палудні»; Ю. Семяняка. Опера «Новая зямля» (лібрэта А. Петрашкевіча).

Тэатральнае мастацтва: спектакль «Міхалава зямля» (Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача, рэжысёр У. Савіцкі).

 

4.                 Метад “Шкала поспеху”. На сённяшняга вучня, як сцвярджаюць псіхолагі, нельга дзейнічаць дэкларатыўнымі метадамі. Не выклікаюць цікавасці ў сучаснага вучня і гатовыя веды, простыя пытанні, праблемы, якія не патрабуюць удумлівага асэнсавання. Сучаснаму вучню павінна быць цікава на ўроку.

Метад “Шкала поспеху” дазваляе кожнаму вучню ўсвядоміць аб’ём матэрыялу, які яму неабходна засвоіць, пракласці шлях да поспеху, разбіўшы вялікі аб’ём “на дазіраваныя порцыі”, самастойна кантраляваць працэс выканання, робячы адзнакі на шкале, узяць адказнасць за выкананне на сябе, а не перакладаць на настаўніка.

10

Тэматычны кантроль па творчасці Я. Купалы.

9

 

8

Паэма “Бандароўна”

7

 

6

Вершы Я.Купалы

5

 

4

Бяграфія Я. Купалы

3

 

2

 

1

 

10

Кантрольнае сачыненне па творчасці Я. Коласа

9

 

8

Паэма “Новая зямля”

7

 

6

Вершы Я. Коласа

5

 

4

Біяграфія Я. Коласа

3

 

2

 

1

 

4.1 У школьным курсе беларускай літаратуры значнае месца належыць вывучэнню біяграфіі таго ці іншага пісьменніка. Вывучэнне жыццёвых фактаў творцы не ёсць самамэта ў літаратурнай адукацыі, а пэўны каштоўны арыентацыйны матэрыял, які дапаможа ў далейшым школьнікам спасцігнуць сутнасць мастацкіх твораў дадзенага аўтара, стане своеасаблівым ключом да разумення яго індывідуальнай адметнасці.

Адным з такіх спосабаў вывучэння біяграфіі пісьменніка зяўляецца постар. Постар(англ. Poster – “афіша, аб’ява, плакат”) – тое самае, што і плакат – аркушнае выданне, якое выкарыстоўваецца ў агітацыйных, інструктыўна-метадычных, рэкламных і дэкаратыўных мэтах.

Акрамя навуковага падыходу да вывучэння біяграфіі пісьменніка, ён раскрывае і творчы патэнцыял вучняў. У той жа час адбываецца знаёмства не толькі з біяграфіяй пісьменніка, але скіроўваецца ўвага і на даследчую працу вучняў: вучні павінны з аб’ёмнага матэрыялу выбраць і запомніць толькі найбольш вартаснае, г.зн. тыя факты з жыцця, якія прынцыпова паўплывалі на творчую свядомасць класіка.

Мы выкарысталі гэты прыём пры вывучэнні біяграфіі абодвух пісьменнікаў.

 

 

 

 

 

4.2   “Музейная педагогіка”.

Музей — гэта не толькі сховішча гістарычна-культурнай спадчыны, але і пляцоўка, дзе адбываюцца камунікацыйныя працэсы. Адна са складаючых яго місіі фармулюецца як развіццѐ асобы чалавека спецыфічнымі музейнымі сродкамі. Музейныя экспазіцыі рэтрансліруюць веды па гістарычнаму мінуламу і прыродаму асяроддзю чалавецтва, ствараючы прадметныя мадэлі рэчаіснасці. У гэтым іх унікальнасць як сацыяльна-культурных з’яў.

На працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў сталае месца ў беларускай музейнай практыцы заняла новая дысцыпліна пад назвай «музейная педагогіка», якая трактуе музей як месца дыялога культур, а наведвальніка як раўнапраўнага субяседніка, партнѐра. Сучасны музей не ѐсць пасіўным адлюстраваннем культуры, ѐн актыўна ўключаны ў культурнае жыццѐ грамадства, і, нават, фарміруе яго.

Актывізацыя культурна-адукацыйнай ролі музея знайшла адлюстраванне ў практычнай дзейнасці шматлікіх беларускіх музеяў, якія распрацоўваюць новыя формы камунікацыі — музейна-педагагічныя заняткі, праграмы і нават аўтарскія арыгінальныя методыкі па рабоце з асобнымі катэгорыямі наведвальнікаў. Але, найбольш распрацавана сістэма ўзаемадзеяння музея з вучнѐўскай аўдыторыяй.

Вучні 9 “А” і 9 “Б” наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа (100% ахоп).

 

4.3   Вывучэнне лірыкі пісьменнікаў прадугледжвае:

ü    Знаёмства з асноўнай тэматыкай і праблематыкай вершаў (як правіла робіцца настаўнікам);

ü    Выразнае чытанне (у тым ліку і на памяць): чытанне настаўнікам, вучнямі, выкарыстанне фанатэкі, для чытання на памяць прапаную вучням “Адкрыты мікрафон” або запіс відэароліка;

ü    Аналіз вершаў (вельмі складаны для вучняў, можна прапанаваць зрабіць цытатнік).

 

Якуб Колас — Википедия

 

 

 

 


4.4            Паэма “Бандароўна”

Выніковай працай над паэмай стала запаўненне ментальнай карты.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паэма “Новая зямля”.

1.                 Складанне ў электронным выглядзе кароткага зместу твора.

2.                 Праца над праектамі:

ü    Карціны роднай прыроды ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”.

ü    Паказ духоўнага багацця працоўнага чалавека ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”.

ü    Вобраз дзядзькі Антося ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”.

ü    Жыццёвая дарога Міхала (паэма Я. Коласа “Новая зямля”).Тэма зямлі і волі ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”.

ü    Незабыўны свет маленства (дзеці ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”).

3.                 Складанне ментальнай карты і дыспут па тэме “Сям’я: традыцыі і сучаснасць”.

 

 

Паэма

Сучаснасць

Сям’я …

 

 

 

Склад сям’і

 

 

 

Глава

 

 

 

Абавязкі

 

 

 

Роля жанчыны

 

 

 

Адносіны да старэйшых

 

 

 

Вучоба

 

 

 

Пакаранне

 

 

 

Вывад

 

4.                 Тэатральнае мастацтва: спектакль «Міхалава зямля» (Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача, рэжысёр У. Савіцкі).

5.     Падрыхтоўка да напісання тэматычнага кантролю, кантрольнага сачынення.

Можна выкарыстаць прыём “Кола балансу”. На шкале былі адзначаны асноўныя напрамкі працы, якія пераносяцца на кола балансу: адзначаючы ўзровень сваіх ведаў, вучні дакладна бачаць прабелы і недахопы ў ведах.

Колесо жизненного баланса

6.     Вывад: высокі ўзровень  навучання па прадмеце “Беларуская літаратура” дазваляе сцвярджаць, што такі комплексны падыход спрыяе   ўстойліваму развіццю сацыякультурнай прасторы чытання.

 


 

Скачано с www.znanio.ru

Чытаем Купалу і Коласа разам! 1

Чытаем Купалу і Коласа разам! 1

Праца з нарматыўнымі дакументамі

Праца з нарматыўнымі дакументамі

Праграма па беларускай літаратуры

Праграма па беларускай літаратуры

Метад “Шкала поспеху”. На сённяшняга вучня, як сцвярджаюць псіхолагі, нельга дзейнічаць дэкларатыўнымі метадамі

Метад “Шкала поспеху”. На сённяшняга вучня, як сцвярджаюць псіхолагі, нельга дзейнічаць дэкларатыўнымі метадамі

Музейная педагогіка”. Музей — гэта не толькі сховішча гістарычна-культурнай спадчыны, але і пляцоўка, дзе адбываюцца камунікацыйныя працэсы

Музейная педагогіка”. Музей — гэта не толькі сховішча гістарычна-культурнай спадчыны, але і пляцоўка, дзе адбываюцца камунікацыйныя працэсы

Паэма “Бандароўна” Выніковай працай над паэмай стала запаўненне ментальнай карты

Паэма “Бандароўна” Выніковай працай над паэмай стала запаўненне ментальнай карты

Падрыхтоўка да напісання тэматычнага кантролю, кантрольнага сачынення

Падрыхтоўка да напісання тэматычнага кантролю, кантрольнага сачынення
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
24.01.2022