Аддзел адукацыі, спорту і турызму Добрушскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Церахоўская сярэдняя школа №2»
Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
Каніна Iрына Віктараўна
г.п. Церахоўка
2019
Мэта: выхоўванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў у малодшых школьнікаў.
паглыбленне ведаў навучэнцаў аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.
Задачы:
1) актуалізаваць і пашырыць веды вучняў аб дзяржаўных сімвалах нашай краіны;
2) выклікаць жаданне больш ведаць аб сваей краіне, галоўных сімвалах Рэспублікі Беларусь;
3) развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці вучняў;
4) узбагачаць лексічны запас вучняў.
Ход інфармацыйнай гадзіны
Форма правядзення: інфармацыйная гадзіна.
I.Арганізацыйна-матывацыйны этап
Настаўнік: Добры дзень, юныя грамадзяне Беларусі!
Вы гатовы працаваць,
Нешта новае пазнаць? (Вучні становяцца ў круг каля дошкі, бяруцца за рукі. Паўтараюць за настаўнікам: )
Мы – разумныя! Мы – кемлівыя!
Мы – дружныя! Мы – творчыя!
Мы ўмеем сябраваць і ўмеем працаваць! (Садзяцца за парты.)
II. Пастаноўка праблемнага пытання
Настаўнік: Рабяты, я прапаную вам выканаць наступныя заданні і даведацца, аб чым пойдзе гаворка на інфармацыйнай гадзіне.
1.Прачытай па першых літарах слова:
(герб)
2.Разгадай рэбус
С ,,, (сцяг)
3.Перастаў літары, каб атрымалася слова
МІГН (гімн)
Настаўнік: Што аб'ядноўвае гэтыя тры словы? (Гэта сімвалы Рэспублікі Беларусь.)
Настаўнік: Паспрабуйце сфармуліраваць тэму інфармацыйнай гадзіны. (Герб, сцяг і гімн – дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.)
Настаўнік: Герб, сцяг і гімн – дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова ці родны дом. А як вы лічыце, што павінна быць адлюстравана на гербе, сцягу і ў гімне? (Асаблівасці краіны).
III.Асноўная частка
3.1.Слуханне твору (легенды)
Настаўнік: Зараз паслухайе легенду «Тры браты» пра нашу сімволіку:
Нарадзіліся ў шчаслівай маці тры сыны. Жаданыя і вельмі прыгожыя малайцы. Паміж сабой яны былі роднымі братамі. Задумалася маці: у якое адзенне іх прыбраць? «Ты, сынок,- кажа маці першаму, - насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю». І апранула сына ў чырвона-зялёна вопратку. Чырвонае — як сімвал барацьбы і працавітай крыві за вольнае жыццё, за сонечнае неба. Зялёнае — пад колер зялёных пушчаў і дуброў, жытнёвых палеткаў і гаючых лугоў-сенажацей. На вопратцы сына заззяў вясёлы ўзор-арнамент бела-чырвонага колеру. « З гонарам буду насіць свой убор, услаўляць тваё імя, мама, — паабяцаў першы сын».
Звярнулася маці да другога сына: «А цябе, сынок, буду прасіць, каб заўсёды насіў мой вянок-эмблему. Я спляла яго са спелых каласоў, збажыны, кветак канюшыны, ільну, якімі багата наша ўрадлівая зямля. I перавязала іх чырвона-зялёнай стужкай... » Браты пачалі разглядваць незвычайны вянок. У ім было шмат сімвалаў: промні сонца на ўсходзе, а на іх — абрысы карты Беларусі, уверсе —чырвоная зорка, унізе — частка карты зямнога шара. «Буду лічыць за гонар, мама, насіць тваю эмблему, — сказау другі сын».
«А ты, сынку, птах мой галасісты, будзеш спяваць маю самую любімую, дарагую песню,- папрасіла маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні». Узмахнуў сын рукамі — і загучала ўрачыстая мелодыя. Заспяваў сын запаветную песню:
«Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і... »
Задумалася маці: а якія ж імёны даць сваім сынам? А потым яшчэ раз звярнулася да сваіх дзяцей: «Ты, сынок першы, будзеш вядомы ў нашай Дзяржаве пад іменем Сцяг; ты, сынок другі, будзеш называцца Гербам, а ты, сынок трэці,- Гімнам».
Так і жывуць у маці тры сыны: Герб, Сцяг, Гімн. I нясуць ганаровую вахту.
3.2. Гутарка
Настаўнік:А хто з вас здагадаўся, хто была іх маці, як яе называюць? (Рэспубліка Беларусь)
3.3. Гульня «Так-так-так»
Сцяг нашай краіны прамавугольнай формы.
Сцяг мае 4 колеры.
На сцягу Беларусі ёсць фіялетавы колер.
Сцяг мае 3 колеры: чырвоны, зялёны, белы.
На нашымсцягу ёсць арнамент (узор).
Арнамент чорнага колеру.
Сцяг Рэспублікі Беларусь – гэта дзяржаўны сімвал.
Настаўнік: Усе малайцы. Зараз можаце расплюшчыць вочы. Дзе вы, акрамя нашай школы, бачылі сцяг Беларусі? (На даху дзяржаўных устаноў і інш.)
Настаўнік: Кожная дзяржава ў свеце мае свой другі сімвал - гэта герб. Герб – гэта афіцыйная эмблема краіны. Ён намаляваны на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах, грашовых знаках нашай краіны і інш.
Настаўнік: А зараз прапаную вам пагуляць у гульню, якая называецца
«Самы ўважлівы». (Некалькі вучняў выклікаюцца да дошкі. Настаўнік называе розныя выявы (прадметы). Вучні сустракаюць апладысментамі тыя, выявы, якіх ёсць на дзяржаўным гербе. Калі выявы няма на гербе – топаюць нагамі.)
3.4.Гульня “Самы ўважлівы” (Канюшына, лён, зорка, заяц, контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ружа, зямны шар, чырвона-зялёная стужка з надпісам “Рэспубліка Беларусь”, каласы, бусел, рамонак).
Настаўнік:Трэці сімвал любой краіны – гімн. Выкажыце сваё меркаванне аб значэнні слова гімн. ( Гэта галоўная песня краіны.)
Настаўнік: Так, гімн – гэта ўрачыстая песня. Слухаюць гімн заўсёды стоячы: падчас афіцыйнай цырымоніі, спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. А яшчэ Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь транслюецца дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі кампаніямі:штогод у пачатку i перад заканчэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчанні - у 6 гадзiн i ў 24 гадзіны і інш.
Давайце ўважліва паслухаем гімн нашай Бацькаўшчыны (1 слупок).
Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Настаўнік: Скажыце , як вы разумееце словы «сэрцам адданыя роднай зямлі». (Патрыёты сваёй краіны.)
Настаўнік: Што значыць «шчыра сябруем», «сілы гартуем»? (Адданыя сваёй Радзіме.)
Настаўнік:А зараз давайце дадзім слова нашым вучням:
1-ы вучань:Гучыць урачыста,
Як водгукі славы,
Гімн нашай вячыстай
Цудоўнай Дзяржавы.
Усім адкрывае лёс,
Мужнасць народа,
Душу, што пранёс
Трапяткой праз нягоды.
2-і вучань:Гімн свету сцвярджае,
Што любім мы працу,
А шлях наш лунае
Да радасці, шчасця.
Пад гукамі Гімна
Я моўчкі клянуся
Сапраўдным быць сынам
Маёй Беларусі.
Настаўнік:Шчыра дзякую нашым добра падрыхтаваным вучням, і спадзяюся, што кожны з вас таксама будзе сапраўдным сынам нашай краіны.
III.Заключная частка
Настаўнік: Вось і падыходзіць да завяршэння наша інфармацыйная гадзіна. Давайце з вамі яшчэ на прыканцы пагуляем у віктарыну «Знаўцы сімволікі».
1.Назавіце словы, якімі можна назваць Беларусь па-іншаму.
2.Назавіце дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, назва якіх пачынаецца на літару “Гэ”.
3.Што ўяўляе сабой гімн?
4.Назавіце колеры дзяржаўнага сцяга.
5.Пералічыце прадметы, выявы якіх ёсць на гербе Беларусі.
IV. Рэфлексія «Пажаданне нашай Радзіме»
V. Вынік урока.
Настаўнік:Аб якіх Дзяржаўных сімвалах ішла сення гаворка ?
Як людзі выказваюць павагу да іх?
Дзе і калі вы бачылі Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны?
Якім яшчэ словам можам назваць нашу Радзіму, Рэспубліку Беларусь?
Настаўнік: Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, дзеці, што вы – юныя грамадзяне нашай краіны. Ваша Радзіма – Рэспубліка Беларусь. Любіце і шануйце яе! I яшчэ, хачу вам пажадаць, каб вы заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны, старанна вучыліся і працавалі, і, можа быць, у
гонар вашых заслуг перад Радзімай калі-небудзь прагучыць гімн Беларусі і падымецца яе сцяг. Любіць сваю Радзіму, гэта значыць імкніцеся рабіць усё, каб яна квітнела і станавілася яшчэ прыгажэйшай.
Спіс літаратуры
1. Буткевич, В. В. Мое Отечество. Республика Беларусь: занятия по интересам в 1-м кл. : пособие для учителей общеобразоват. учреждений с рус. и бел. яз. обучения / В. В. Буткевич, Н. Г. Ванина, О. В. Толкачева. — Минск : Пачатк. шк., 2007.
2. Ліпскі, У. С. Я тут жыву: дзецям пра Беларусь / Уладзімір Ліпскі. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2008.
3. Пачатковая школа. — 2008, № 3, № 6.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.