Святочна-абрадавая культура беларусаў
Оценка 4.8

Святочна-абрадавая культура беларусаў

Оценка 4.8
docx
16.03.2021
Святочна-абрадавая культура беларусаў
Святочна-абрадавая культура беларусаў традыцыі і сучаснасць на публикацию.docx

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

Цэнтральнага раёна г.Гомеля”

Адкрыты міжрэгіянальны майстар-клас

педагогаў дададковай алукацыі

па тэме

«Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць»

(накірунак: народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць)

                     Аўтары-складальнікі:

                                       Арцёменка Т.Ў., Васільева Н.Н.,

                                          Піпчанкова С.В., Парошына Л.М,

                                    педагогі дадатковай адукацыі,

                                                           Разрэзава Н.В., метадыст

                                                           г. Гомель, проспект Ленина, 22

                                                          т. 8 (0232) 35-87-79

Тлумачальная запіска

         Калі гаварыць пра духоунае багацце беларускага народа, то нельга не сказаць аб тым, што галоўнае, чым ганарыцца наш народ – гэта сваёй самабытнасццю, культурным асяроддзем і святкаваннем святаў. Народныя святы – гэта не толькі багацце народа, але і галоўныя звычаі, абрады, якія дэманструюць найцікавейшы народны побыт, нацыянальную культурную спадчыну. Беларускія народныя святы , як вядома, часцей за ўсе звязаны з рознымі рытуаламі, таму менавіта яны і сталі асновай для каларытнай беларускай культуры.

         Традыцыйным галоўным зімовым святам заўседы лічыліся Каляды. Каляды – адно з тых святаў, якое лічылася пачаткам астранамічнага года і “нараджэння новага сонца”. Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, якая ператварыла яго ў воўка. Святкаванне Каляд працягвалася амаль два тыдні. Асаблівае месца адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Галоўнай стравай калядаў лічылася куцця, якой надавалася асаблівае магічнае значэнне і якая ўвасабляла здароўе, моц і ўдачу. На Куццю прынята было таксама гадаць. Гаданне было традыцыйнай варажбой. Варажылі па-рознаму, але часцей клалі пад галаву замкі і прыгаварывалі: “Хто мой будзе сужаны-прыварожаны дак штоб прыйшоў атамкнуць замок”… Ўсе гаданні былі звязаны з будучым  шлюбам і сямейным жыццем. Было прынята на Каляды хадзіць і у баню, і па дамам, і спяваць песні, і калядаваць, і праводзіць.

         Гэты звычай захаваўся і ў Гомельскай  вобласці. Само свята праходзіла некалькі  дзён. Калядныя традыцыі беларусаў можна смела лічыць найбольш багатымі і добра захаванымі да сённяшняга дню. Кожны вобраз, сімвал і элемент меў свой адмысловы сэнс і сваё месца ў сцэнары каляднага рытуалу, што пісаўся тысячагоддзямі і перадаваўся з пакалення ў пакаленне на гэтай зямлі. 

Работа з прыродным матэрыялам у аб'яднаннях па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца важнай часткай эстэтычнага, экалагічнага  і духоўнага выхавання навучэнцаў. У працэсе творчай дзейнасці вучні актыўна далучаюцца да свету прыроды, вучацца бачыць яе прыгажосць, разнастайнасць, унікальнасць. Фарміраванне кампетэнцыі навучэнцаў разглядаецца з пазіцыі фарміравання духоўнай  культуры асобы.

             На працягу шмат гадоў студзія дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Кудесница” працуе над стварэннем розных скарбонак, вырабаў сувенірнай прадукцыі, кніг-творчасці и масиацтва. И сення мы прапануем майстар-клас па стварэнню абрадавай книги “Каляда”.

Ход майстар-класа

Этапы майстар-класа

Змест этапаў

Дзейнасць педагогаў

ІАрганізатыйны этап

Асноўны этап

Заключны этап

Рэфлексія

Асноўныя задачы: знаёмства, абяспячэнне матывацыі ўдзельнікаў, постаноўка цэлі

Актуальнасць дадзенай працы заключаецца ў тым, што яна накіравана на фарміраванне мастацка-эстэтычнага густу, беражлівых адносін да прыроды, далучэння да вытокаў гісторыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці беларускага народа, фарміравання  вобразна-эмацыйнага ўспрымання святочна-абрадавай культуры беларусаў.

Асноўнай ідэяй мастэр-класа з’яўляецца папулярызацыя народнай творчасці, стварэнне кнігі-скарба «Каляда», прымеркаванай святочна-абрадавай культуры беларусаў: традыцыям і сучаснасці.

Першая старонка кнігі

Агульныя звесткі пра Каляды

На сенняшні дзень кніга “Каляда” з’яўляецца скарбонкай  пладоў педагагічнай працы, ў аснове якой ляжаць розныя віды народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці: мастацкі тэкстыль (вышыўка), фотаматэрыялы, мастацкая апрацоўка лазы і саломкі, мастацкі роспіс.

У кожнага народа спакон вякоў вёўся свой каляндар, у якім з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Мелі такі каляндар і беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія адбіліся ў абрадах і звычаях, прыкметах і павер’ях, гульнях і песнях, звязаных з тым ці іншым днём календара. Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян, якое звязана больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у якім даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на канец снежня па сучасным стылі і лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, які з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай  Зімою, якая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагалі і гарачыя промні маладога сонца спальвалі ваўчыную скуру, яно вызвалялася з палону цёмных сіл, і   з кожным днём ўсе больш набірала сілы да вясны.

Каляды – гэта не адзін дзень і не адно свята, гэта цыкл святаў. Калядныя, або, як іх маглі называць, Святыя вечары ці Крывыя вечары, пачыналіся перад Раством і працягваліся, аж да Вадохрышча. «Крашчэнне – Калядам прашчэнне» — казалі людзі. Каляды – гэта шматбаковая і шматгранная з’ява, не проста абрад ці свята – гэта з’ява, якая ўключае ў сябе шматлікія абрады, абрадавыя дзеянні, абрадавую атрыбутыку і г. д.

Другая старонка кнігі

Падрыхтоўка да Каляд

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі рамонт усіх гаспадарчых будынкаў. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Лічылася, што Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. А вось замест звычайнай у нашыя часы навагодняй яліны, асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які ўносілі ў хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год. Працягваліся каляды прыкладна два тыдні, да Велесава дня, які прыходзіўся на шостае-семае студзеня па сучасным стылі. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе. Пад абрус на стол клалі сена, якое пасля вячэры скормлівалі каровам, што павінна было зберагчы іх ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака. У кожнай, нават самай беднай хаце, на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўнай стравы калядаў – куцці (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) – узялі назву тры абавязковыя святочныя вячэры.

У першы дзень ладзілася "посная куцця" – на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, таксама, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам. Варылі яе таксама незвычайна: а другой гадзіне ночы старэйшая жанчына ў сям’і ішла ў свіран за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, пакуль не будзе гатова печка. Нарыхтаванай такім чынам куцці надавалася асаблівае магічнае значэнне: яна павінна была надаць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру, як звычайна, гаспадар. Акрамя таго за стол, так ці інакш. запрашаліся ўсе продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеля Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі, бадай, самымі моцнымі за ўсю зіму. Гэты даволі распаўсюджаны звычай захаваўся ў многіх краінах і па сённяшні дзень – традыцыя ставіць на новы год за акно талерачкі з зернем.

Другая куцця – тоўстая, багатая, шчодрая – ладзілася праз тыдзень і па часу супадала з сучасным новым годам. Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі.

Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень, звычайна шостага студзеня па сучасным стылі і называлася “вадзяная”.

Трэццяя  старонка  кнігі

“Калядаванне”

Нельга не ўзгадаць і пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх.

З другога дня калядных свят пачыналі хадзіць калядоўшчыкі, “цыганы”, хлопчыкі-звездары, вадзіць “казу”. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сімвалы дастатку, багацця, бусла (што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, каторых яны наведвалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека бажаствам, каб заручыцца іх дапамогай. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е стаяла халоднае.

Практычная частка

Тэхналагічная  карта па вырабу “ Каляднай зоркі”, “Каляднага анёлу”, “Дзідуха”, “Ярылы”(прылагаюцца)

Калядная зорка – галоўны сімвал Каляд

На Палессі хадзілі калядаваць са «звяздой» — зоркай на кіі. Зорку абцягвалі белай тканінай, у сярэдзіне якой гарэла знічка.

Калядаваць пачыналі ўвечары з шостага на семае студзеня, з з'яўленнем першай зоркі. Часта калядуючыя хадзілі па дамах з Шастом, на якім была замацаваная самаробная зорка, сімвалізуючая  Віфлеемскую зорку (па традыцыі Калядная зорка рабілася васьміканцовай). Зорку нёс кіраўнік групы. Таксама побач з ім павінны былі быць званар, які нёс званочак, і таксама адзін весялун,  які нёс мяшок з падарункамі (мехоношу).

Калядны анёл – гэта самы светлы біблейскі персанаж. Анёлы перадавалі ўсе цяпло і дабрыню свайго сэрца людзям. Анёлы ахоўвалі спакой і душу. Анёл – пасланiк Нябёсаў, быў прызначаны ахоўваць людзей, пасрэднiк памiж Богам i чалавекам. Анёл уяўляўся маладым, прыгожым юнаком са светлымi доўгiмi валасамi, якi лятаў над зямлёй на белых крылах. Часам ён апрануты быў ў белае, часам – у залачонае адзенне i трымаў ў руках посах, скрутак. Часцей за ўсё анёл – гэта нябачная iстота, якая лунала над чалавекам. Па народных павер’ях, «зоры – гэта акенцы, праз якiя глядзелі на свет белыя  анёлы». Колькi людзей на свеце, столькi i анелаў. Галоўная місія анелаў у тым, што яны  валодалі звыш натуральнымі магчымасцямі. На Каляду даволі часта пераапраналіся ў анёлаў, альбо насілі з сабой фігуркі анелаў.

Дыдух (дзідух, дід, дідок, квітка) – сноп жыта, які стаяў на Каляды ў куце, які сімвалізіраваў дух апекуна гаспадаркі і апекуна роду. Дыдух лічыўся адным з самых старажытных культаў каляднай абраднасці. Гэты сноп упрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі. Стаяў ён да канца Святак, пасля чаго частку яго пакідалі на насенне для веснавой сяўбы, а частку аддавалі на з'ядзенне карове ці авечкам. Дзідух – гэта дзедаўскі дух, гэта значыць дух усіх продкаў роду. Першы ці апошні сноп ці іншая частка ўраджаю мае асаблівае значэнне ў большасці земляробчых культур. Ён сімвалізуе дух ўраджаю, які дзякуючы захаванню снапа і асаблівым рытуалам, пераносіцца ад мінулага ўраджаю да наступнага.

Дзідухам называлі ўсё тое, што гаспадар і яго старэйшы сын першымі прыносілі на Куццю ў дом – жытні, пшанічны або аўсяны сноп. Дзідух ставіўся гаспадаром у чырвоны кут і на стол пад абрус сцяліліся салома і сена.

Ярыла – другі сын Сварога. З'яўляўся богам урадлівасці, плоцкага кахання і апекуном дзікай жывёлы. А таксама – бог Сонца, які раз'язджаў па зямлі на белым кані ў белым плашчы. На галаве ў яго быў вянок з веснавых кветак, а у руках каласы. 3 Ярылавага дня пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты ж дзень упершыню выганялі скаціну ў поле. Ярыла сам ездзіў на белым кані і ахоўваў жывёлу.На  свята Ярылы адбываліся любоўныя гульні З пакон вякоў на Каляды “нараджалася новае сонца”, час “паварочваўся на вясну”. Новае  сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага  лютай  вядзьмаркай Зімою, якая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагалі гарачыя промні маладога сонца, і яно  вызвалялася з палону цёмных сіл, з кожным днём больш  набірала  сілы да вясны.

Дзясятая старонка

“Калядныя песні”

Рыпіць пад нагамі снег, марознае паветра студзіць твар. Але каляднага настрою пазычаць не трэба. Вухкае бубянец, вызвоньваюць пад ягоным вобадам латунныя талерачкі. Шматгалосы спеў разрывае марозны вечар:

Паехала Каляда калядуючы,

Паехала Каляда дый гуляючы.

Калядаванне – традыцыя з язычніцкамі каранямі. Калядоўнікі спявалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны. Напрыканцы выступлення яны ў форме песні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу. І ў форме песні патрабаваліўзнагароды за сваё выступленне

У некаторых мясцінах калядныя святы заканчваюцца адразу пасля Вадохрышча, але не паўсюль. Напрыклад, ў некаторых месцах дагэтуль існуе старадаўні звычай завяршэння Каляд. Назва абраду гучыць крыху нязвыкла — “Каляду на дуба цягнуць”. А праводзіцца ён 21 студзеня – на чацвёрты дзень пасля вадзяной куцці.

Праводзіны Каляд былі абавязковай фінальнай часткай двухтыднёвага каляднага святкавання і суправаджаліся вясёлымі гульнямі-забавамі, карагодамі і ўсцягваннем Каляды на самае высокае дрэва. Звычайна ім абіраўся дуб. Маглі быць і іншыя дрэвы – бяроза, елка. Пажадана, каб на дрэве вяліся буслы, бо гэта сімвал працягу роду.

Наш Цэнтр на працягу доўгіх гадоў з’яўляецца апорнай пляцоўкай па распаўсюджанню вынніку і вопыту па этнакультурнаму выхаванню сярод педагогаў дадатковай і сярэдняй  адукацыі, а таксама па фарміраванню народных традыцый, прафесійнага мастацтва і творчай ініцыятывы ў адзінстве з пазнаннем культуры беларускага народа.З самага пачатку студыя  арыентавана на працу з прыродным матэрыялам. Яшчэ адной  важнай задачай студыі з’яўляецца пабуджэнне інтарэса да істокаў  беларускіх відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці: вышыўкі, апрацоўкі саломкі, лазы, мастацкага роспісу і шыцця. Гэта кніга – скарб педагагічнага вопыту, ідэі і творчасці па святкаванню абрада “Каляды”. Стварэнне дадзенай кнігі спрыяе адраджэнню унікальнасці нацыянальнага свята “Каляда”

Падборка матэрыялаў для кнігі. Матывацыя педагогаў на сумесную працу для дасягнення творчага выніка.

Трансляцыя педагагічнага вопыта. Побуджэнне да  пастаноўкі мэт і задач майстар-класа

Майстар-клас па вырабе “Калядная зорка”

Мэта: выраб каляднай зоркі з лазы.

Задачи:

1.                 Пазнаёміць з народнымі традыцыямі, звязанымі з святкаваннем Каляд.

2.                 Развіць уяўленне, фантазію, творчае мысленне.

3.                 Спрыяць выхаванню мастацкага і эстэтычнага густу творчага ўспрымання навакольнага свету.

4.                 Садзейнічаць выхаванню акуратнасці, цярпення.

Ход працы

1

https://sun9-76.userapi.com/impf/5vR48Uhd_hUi5mevXwGmyaadc1rzK9gEWNF9Xw/bs9rUIwoaV8.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=f18131ae0f47c7ed4e7129a6fdbea7cb&type=album

Бярэм загатоўленую лазу.

2

https://sun9-2.userapi.com/impf/gtMsnJohG7LzAorrb-MqEWXZAwuluxgYSL48UA/atClCS33i9s.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=5b19f4960931bd7edcef936e7cd1c4bf&type=album

 Наразаем семь адрэзкаў лазы па 13 см і адзін адрэзак 33 см (цэнтральны). Выкладваем з гэтых адрэзкаў аснову звязды.

3

https://sun9-11.userapi.com/impf/IAXEBJO_v7RXnr-O19UimA9voTbXkX_PrvAavw/nrwhiSzM0hY.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=023f39e21cc9659e542295a1c1e5d7c9&type=album

Абмотваем аборкай цэнтр зоркі. Крэпім адрэзкі лазы па цэнтру з дапамогай льяной ніткі і крэпім ўсе з дапамогай клея ПВХ.

4

https://sun9-57.userapi.com/impf/t4O6NnfZHv1zUd72xZAOujvp1-wo9hmKwOyURA/qPeUy9xUVh0.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=15a362ba729cb071caecdcd4700cab20&type=album

Для замацавання выкарыстоўваем клей ПВА. Фіксуем прамяні зоркі.

5

https://sun9-38.userapi.com/impf/oS5hzGlQ9IzB5u7enXw34dqYzHJJtUp0i5vWMQ/ginlf1oI0VU.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=bf52eeeb095878afc718d6c912b341e7&type=album

Атрымліваецца цэнтр зоркі.

6

https://sun9-26.userapi.com/impf/L4KTcVUYhj4h4evyCxo1z12wVIj0ikQf-T49Uw/m0bm79fnWhI.jpg?size=1280x960&quality=96&sign=faacbbb6cf493b6064571242b5b07af5&type=album

Да кожнага лучу звязды прывязваем з дапамогай льняной вяроўкі па два бакавых адрэзка лазы па 13 см. і замацоўваем усе з дапамогай клея ПВА.

7

https://sun9-75.userapi.com/impf/7MBjp1TEHLXejvjb3xUm-xn1Ic5zyR_oo0WS8w/r_rR_Sxm3GY.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=1ea546acbcbd2939b0a1a47095deca20&type=album

Сярэдзіну зоркі і кожны прамянь фіксуем аборкай.

8

https://sun9-70.userapi.com/impf/65RmxC52xTM16DRMto7gpQBXzw7xSzaoQ5BWng/LROHDd9JQnQ.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=00b661438b6c4282912dabb3ff4d719c&type=album

 Калядная зорка гатова.

Майстар-клас па вышыўкі элемента

беларускага арнаменту Сонца

Для вышыўкі неабходна: тканіна канва белага колеру памерам 10 на 10 см, ніткі мулінэ чырвонага і чорнага колеру ў тры складання, іголка для вышывання. Тэхніка вышыўкі крыж.

1. Бярэм тканіну канва белага колеру памерам 10 на 10 см і ніткі мулінэ чорнага колеру ў тры складання.

2. Адмяраем сярэдзіну ўзору. Пачынаем вышываць цэнтральны ромб чорнага колеру, рухаючыся знізу ўверх злева направа паводле схемы вышыўкі. Кожны бок ромба складаецца з чатырох крыжыкаў.

3. Вышываем знешні ромб ніткамі мулінэ чырвонага колеру на адлегласці чатырох квадрацікаў ад ромба чорнага колеру паводле схемы вышыўкі. Кожны бок чырвонага ромба складаецца з дзевяці крыжыкаў.

4. Кожны прамень складаецца з чатырох крыжыкаў.

1.

https://sun9-7.userapi.com/impf/fshXtsf8pHreLZeneDWSmFs6rlpgBFj7GgjP6w/Yjklf-HCn1M.jpg?size=1280x960&quality=96&sign=a16546ae7a73b1021cdb0628721f8637&type=album

Бярэм тканіну канва белага колеру памерам 10 на 10 см і ніткі мулінэ чорнага колеру ў тры складання.

2.

https://sun9-6.userapi.com/impf/7zuxceFAOgIFV1_3LmmQpugq71FqH342GTY6MQ/mUtq-5okWWw.jpg?size=1280x960&quality=96&sign=50482d94ef4b752dbf4316086d16092e&type=album

Адмяраем сярэдзіну ўзору. Пачынаем вышываць цэнтральны ромб чорнага колеру, рухаючыся знізу ўверх злева направа паводле схемы вышыўкі.

3.

https://sun9-70.userapi.com/impf/pD5Wtr1Bg3Ip9aaocqlBv_RSO9C0jTWMyEfb2g/njkCL3Tn68c.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=01c5f040c732c148ea5a9817cd534bf9&type=album

Кожны бок ромба складаецца з чатырох крыжыкаў.

4.

https://sun9-3.userapi.com/impf/idskXCcqOSx9YIL1Pu_k-6FXanN5jY5Ige0NTA/55nU5bFIpBU.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=2956af9b1f8b515aeace68b4518a7f47&type=album

Вышываем знешні ромб ніткам імулінэ чырвонага колеру на адлегласц і чатырох квадрацікаў ад ромба чорнага колеру паводле схемы вышыўкі. Кожны бок чырвонага ромба складаецца з дзевяці крыжыкаў.

5.

https://sun9-34.userapi.com/impf/ecNQJ7QaHacVsejHaO358h21SdzhayFXQkPy4Q/fU-JctI7I_4.jpg?size=810x1080&quality=96&sign=f7d526df55ab94cadbcb9ef5824ca1d8&type=album

Вышиваем прамяні чырвонага колеру паводле схемы, рухаючыся знізу ўверх злева направа.

6.

https://sun9-9.userapi.com/impf/-rKT8PriAZaL52Y3EHI0p46PxxO3R9fNi1wu2Q/nm6lLiDlbTg.jpg?size=1280x960&quality=96&sign=59094c0cdbe4afc864adc19e630c9c02&type=album

Элемент беларускага арнаменту Сонца гатовы.

Майстар-клас па вырабе саламянага абярэга «Дзідух»

З каласоў пшаніцы, жыта, аўса, ячменю робіцца «Дзідух» - сімвал Каляды і Духа Продкаў, якія на свята наведвалі дома сваіх сваякоў.

Гэты абярэг з каласкоў прыўносіць у дом святочную атмасферу, сямейную ўтульнасць і шчасце. Каласы злакавых культур, выгадаваныя сваімі рукамі, валодаюць вялікай абярэжнай сілай.

Дзідух у першую чаргу сімвалізуе род апачынальніка роду – дзеда, як і ўсіх сваякоў, што жылі з ім. На Святы Вечар ўспамінал іпраўсіх сваякоў, аж да сёмага калена. Ад гэтага і пайшла традыцыя запрашаць на свята Каляды ўсіх сваякоў, якіх ужо няма на гэтым свеце. Дзідуха, зробленага на свята Каляды рытуальна спальваюць, як ахвяра-прынашэнне Продкам.

Саламяны абярэг Дзідух – сімвал добрага ўраджаю, міру і згоды ў сям'і, дастатку ў доме.

Дзідух складаецца з трох частак. Адна сімвалізуе мінулае, другая цяперашні час, трэцяя – будучыню.

Абярэг пляцецца з верхняга калена пшаніцы з коласам. Каласкі могуць быць розныя – ячменю, жыта, пшаніцы…

Ход працы

1

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 2

Папярэдне падрыхтоўваем каласкі

2

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 3

Падзяляем каласкі на аднолькавыя снопікі. У снопіку павінна быць сем каласкоў (па днях тыдняў). Замацоўваем снопікі ніткай. На абярэг сыходзіць 17 такіх снопікаў.

3

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 4

Пачынаем плесці першы шэраг – будучыню. Будучыня будзе складацца з 5 снопікоў. Бярэм адзін снопік і да яго, прыблізна на 4-5 см, прывязваем па крузе раўнамерна яшчэ 4 снопіка

4

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 5

Шчыльна аплятаем шпагатам 4-5 см. Перш чым пачаць аплятаць, шпагат можна замацаваць пры дапамозе клею ПВА і гэтак жа ў канцы пляцення. Верхняя частка гатовая, яна сімвалізуе будучыню.

5

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 6

Падрыхтуем снопіки для другога і трэцяга шэрагу. Кожны снопік трэба аплесці шпагатам на 4-5 см.

6

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 7

Пачынаем круціць другі шэраг – сучаснасць. На будучыню ў нас сышло 5 снопікаў, засталося – 12. Дзелім папалам на сучаснасць і мінулае. Бярэм 6 снопікаў, шчыльна прыцягваем іх да "будучыні" па крузе раўнамерна. Звязваем.

7

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 8

Далей абкручваем шпагатам ніжэй другога шэрагу на 3-4 см.

8

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 9

Прыступаем да пляцення трэцяга шэрагу – мінулага. Прыцягваем па чарзе тыя, што засталіся 6 снопікаў прыступкамі. Каб атрымаліся прыступкі, пасля кожнага прыцягвання снопіка робім 4-5 абаротаў шпагатам. Павінна атрымацца нешта падобнае на дрэва.

9

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 10

Пачынаем плесці "штонікі" (6 см). Дзелім ніжнюю частку пучка на тры часткі і па чарзе аплятаем шпагатам.

10

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 11

Паясок, які з'явіўся, гэтак жа закрываем шпагатам, каб глядзелася акуратна. Лішняе з ножак абразаем, каб абярэг атрымаўся  ўстойлівым.

11

Описание: Соломенный оберег - Дидух, символ хорошего урожая, мира и согласия в семье, достатка в доме.
Название произошло от двух слов: "дух дедов", то есть дидух символизирует связь поколений. Дидух начинали плести после сбора урожая и хранили до Рождества.  Когда хозяин заносит его в дом, то приговаривает: «Дідух до хати - біда із хати». Дидух состоит из трёх частей. Одна символизирует прошлое, вторая - настоящее, третья - будущее.
Оберег плетётся из верхнего колена пшеницы с колосом. Колоски могут быть разные- ячменя, ржи, пшеницы...  фото 12

Упрыгожваем. Дзідух гатовы.

Майстар-клас па вырабе лялькі «Саламяны  анёл»

Мэта: выраб з размочанай саломкі лялькі «саламяны анёл»

Задачы:

* Пазнаёміць удзельнікаў майстар-класа з тэхналогіяй падрыхтоўкі саломкі да пляцення і вырабу саламянай скульптуры.

* Навучыць паслядоўнасці вырабу саламянай скульптуры (анёл).

* Спрыяць развіццю ўяўлення, фантазіі, цікавасці да творчай дзейнасці.

* Спрыяць выхаванню мастацкага і эстэтычнага густу.

Ход працы

1

DSC09465

Для крылаў узяць пучок з 7-10 кароткіх саломін, накласці іх адна на адну, спляскаць пасярэдзіне і там жа перавязаць.

2

DSC09468

Нажніцамі абрэзаць саломку пад кут на адлегласці 4,5 см ад перавязкі.

3

DSC09469

Расправіць саломіну па адной. Атрымліваем крылцы.

4

DSC09472

Для ручак узяць пучок з 10-12 кароткіх саломін, скласці роўна, адна да адной саломіне, і перавязаць  спачатку з роўнага краю.

5

DSC09474

Адмераць 6 см і зрабіць другую перавязку. Атрымаліся ручкі.

6

DSC09477

Для тулава ўзяць пучок з 50-60  саломін, скласці роўна, адна да адной саломіне. З аднаго боку адступіць ад краю 1 см і звязаць.

7

DSC09479

Перавязаным канцом перавярнуць уніз і з пучка саломін зрабіць сонейка.

8

DSC09480

Шчыльна абкласці ім перавязаны канец.

9

DSC09481

Звязаць свабодныя саломіны пад самым канцом.

10

DSC09484

Атрымалася галава і тулава.

11

DSC09485

Ад тулава аддзяліць 10-15 саломін і ўставіць пад іх крылы. Перавярнуць фігурку на іншы бок.

12

DSC09488

Перавярнуць фігурку на другі бок і аддзяліць адну трэцюю частку саломін. Уставіць пад іх рукі.

13

DSC09489

Сабраць усё ў адзін пучок і шчыльна звязаць вышэй лініі таліі. На адлегласці 6 см ад таліі абрэзаць сукенку. Анёл гатовы.

Дадатак

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

Тлумачальная запіска

Тлумачальная запіска

Ход майстар-класа Этапы майстар-класа

Ход майстар-класа Этапы майстар-класа

Заключны этап РэфлексіяАсноўныя задачы: знаёмства, абяспячэнне матывацыі ўдзельнікаў, постаноўка цэлі

Арганізатыйны этап

Арганізатыйны этап

Майстар-клас па вырабе “Калядная зорка”

Майстар-клас па вырабе “Калядная зорка”

Да кожнага лучу звязды прывязваем з дапамогай льняной вяроўкі па два бакавых адрэзка лазы па 13 см

Да кожнага лучу звязды прывязваем з дапамогай льняной вяроўкі па два бакавых адрэзка лазы па 13 см

Майстар-клас па вышыўк і э лемента беларускага арнаменту

Майстар-клас па вышыўк і э лемента беларускага арнаменту

Вышиваем прамяні чырвонага колеру паводле схемы, рухаючыся знізу ўверх злева направа

Вышиваем прамяні чырвонага колеру паводле схемы, рухаючыся знізу ўверх злева направа

Майстар-клас па вырабе саламянага абярэга «Дзідух»

Майстар-клас па вырабе саламянага абярэга «Дзідух»

Шчыльна аплята ем шпагатам 4-5 см

Шчыльна аплята ем шпагатам 4-5 см

Пачынаем плесці "штонікі" (6 см)

Пачынаем плесці "штонікі" (6 см)

Майстар-клас па вырабе лялькі «Саламяны анёл»

Майстар-клас па вырабе лялькі «Саламяны анёл»

Для тулава ўзяць пучок з 50-60 саломін, скласці роўна, адна да адной саломіне

Для тулава ўзяць пучок з 50-60 саломін, скласці роўна, адна да адной саломіне

Перавярнуць фігурку на другі бок і аддзяліць адну трэцюю частку с аломін

Перавярнуць фігурку на другі бок і аддзяліць адну трэцюю частку с аломін

Дадатак

Дадатак

Святочна-абрадавая культура беларусаў

Святочна-абрадавая культура беларусаў

Святочна-абрадавая культура беларусаў

Святочна-абрадавая культура беларусаў
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
16.03.2021