Тэма. Гук [р], літара Р
Мэта – забяспечыць знаёмства вучняў з літарай Р/р як знакам для абазначэння гука [р] з дапамогай асваення спосабаў дзеянняў: распазнаваць у словах і выдзяляць гук [р]; абазначаць яго літарай; чытаць літару Р/р у складах, словах, сказах.
Абагульненне па ўроку. Літара Р/р («эр») абазначае зычныя гук [р] – цвёрды звонкі; у складзе «зычны + галосны» пасля літары Р/р могуць стаяць толькі тыя літары галосных гукаў (Ы, А, У, О, Э), якія паказваюць, што папярэдні зычны – цвёрды.
Ход урока
1. Арганізацыйны этап. Стварэнне станоўчай матывацыі для засваення новых ведаў. Паведамленне тэмы ўрока.
2. Выдзяленне і характарыстыка гука [р].
Пастаноўка вучэбна-практычнай задачы. На дошцы выявы рака і рыбы.
– На ўрок завіталі дзве жывёлы. Іх можна лічыць суседзямі, таму што ў іх агульнае месца пражывання. Каб назваць гэтых жывёл, вам трэба разгадаць загадкі:
Па дне рэчкі, ля крыніцы, Ходзяць чорныя нажніцы. |
Гуляе, жыру е мільён дзетак, у кожнага панцыр з манетак. |
– Дзе жывуць рак і рыба? (У рацэ.)
Гукавы аналіз слоў, выдзяленне і характарыстыка вывучаемага гука. Пад кіраўніцтвам настаўніка ў словах «рак», «рыба», «рака» выдзяляецца першы гук [р].
Настаўнік прымацоўвае на дошку сіні кружок са званочкам або адкрывае яго на схеме «Работа літары Р»
Развіццё фанематычнага слыху. Распазнаванне гука [р].
– Калі пачуеце ў ім гук [р] у пачатку слова, пляскайце ў далоні, калі пачуеце гэты гук у канцы слова, сцісніце далоні ў кулачкі і плясьніце ў далоні кулачкамі. Калі пачуеце ў ім гук [р] у сярэдзіне слова, плясьніце далонькамі па парце. Калі ў слове гэтага гука няма, то сядзіце ціхенька.
Карп, карась, шчупак, ёрш, акунь, вугор, карась, плотка, пячкур, лешч, краснапёрка, рыбец, сом.
– Назавіце адным словам. (Рыбы.)
– Дзе знаходзіцца гук [р] у слове “рыбы”? (У пачатку слова.)
Падбор слоў з гукам [р]. Вучні самастойна называюць словы з гукам.
3. Знаёмства з літарай Р.
Увядзенне літары Р для абазначэння гука [р
– Літара Р абазначае звонкі цвёрды гук [р]. Гэта яе работа. Будзьце ўважлівыя – імя літары і зычны гук, які гэта літара абазначае, не супадаюць!
Графічны аналіз літары Р.
Вучні разглядаюць літару побач з Кірыліцай (с. 66 буквара), вызначаюць, з якіх прадметаў яе склалі. (З ракавінак.
– Якія прадметы нагадвае вам літара Р? Да чаго яна падобная? Настаўнік прапануе ўсім вучням устаць і паказаць літару Р:
– Ногі разам, адна рука ўздоўж тулава, другую пастаўце на пояс.
Замацаванне ўяўленняў пра работу літары Р. Вучні разглядаюць малюнкі на с. 66 буквара – рак, рыба. Арганізуецца гутарка па пытаннях:
4. Навучанне чытанню складоў з літарай Р.
Падрыхтоўка да чытання складоў.
– Будзем злучаць зычны гук [р] з галоснымі так, каб атрымаўся склад. Чытанне складоў “зычны + галосны”. Арганізуецца чытанне складоў у буквары (с. 66):
– Звярніце ўвагу на тыя склады, якія трэба чытаць разам з чарапашкай. Прачытайце іх не спяшаючыся. Звярніце ўвагу на тыя склады, якія трэба чытаць разам з ракетай. Прачытайце іх хутка.
– Гук [р] заўсёды цвёрды, таму літара Р не сябруе з літарамі галосных гукаў, якія паказваюць, што папярэдні зычны – мяккі. Для іх у складзе пасля літары Р работы няма!
5. Чытанне слоў і сказаў з вывучанымі літарамі. Развіццё маўлення.
Знаёмства са словамі-амонімамі (без ужывання тэрміна). Вучні чытаюць словы на с. 66 буквара, адказваюць на пытанні:
6. Чытанне тэксту. Развіццё маўлення.
– Прачытайце назву тэксту. Разгледзьце малюнак да яго. Пакажыце на малюнку Ігара (Пірата). Паслухайце тэкст. (Чытае настаўнік.) Як завуць сабаку Ігара?
7. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексіўны аналіз дзейнасці вучняў.
У выніку рэфлексіі сваіх дзеянняў на ўроку вучні павінны ўсвядоміць, пра што яны даведаліся, чаму навучыліся. Настаўнік падводзіць вынік урока, хваліць усіх за працу, адзначае актыўнасць і стараннасць асобных вучняў. Педагог паведамляе, што мэта ўрока дасягнута – вучні пазнаёміліся з літарай Р, даведаліся, якую работу яна выконвае, навучыліся чытаць склады і словы з новай літарай.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.