Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"
Оценка 5

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"

Оценка 5
Разработки уроков
docx
белорусский язык +1
4 кл
03.11.2019
Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"
Мэта: плануецца, што вучні будуць ведаць канчаткі назоўнікаў у формах множнага ліку давальнага і творнага склонаў, умець утвараць формы множнага ліку давальнага і творнага склонаў. Задачы: пазнаёміць з канчаткамі назоўнікаў у формах множнага ліку давальнага і творнага склонаў, вучыць утвараць формы множнага ліку давальнага і творнага склонаў назоўнікаў; развіваць ар фа графічную піль-насць, граматычны лад маўлення навучэнцаў; выхоўваць культуру маўлення, эстэтычныя пачуцці.
канчатки назоўнікаў у давальным і творным склонах.docx
Дата 13.02 Прадмет беларуская мова Тэма: Давальны і творны склоны назоўнікаў Мэта: плануецца, што вучні будуць ведаць канчаткі назоўнікаў у формах  множнага ліку давальнага і творнага склонаў, умець утвараць формы множнага  ліку давальнага і творнага склонаў. Задачы: пазнаёміць з канчаткамі назоўнікаў у формах множнага ліку  давальнага і творнага склонаў, вучыць утвараць формы множнага ліку  давальнага і творнага склонаў назоўнікаў; развіваць ар фа графічную піль­насць,  граматычны лад маўлення навучэнцаў; выхоўваць культуру маўлення,  эстэтычныя пачуцці. Абсталяванне: падручнік, карткі з заданнямі Ход урока 1. Арганізацыйны этап  Празвінеў званок для нас. Усе зайшлі спакойна ў клас. Павіталіся ласкава, Ціха селі, спінкі  прама ... Бачу клас наш хоць куды! Мы пачнем ўрок, сябры? (Так) Дзеці, цёпла вам? (Так) У класе светла вам? (Так) Празвінеў званок? (Так) Ужо скончыўся ўрок? (Не) Толькі пачаўся ўрок? (Так) Ці жадаеце вучыцца? (Так) Тады трэба працаваць? (Так) 2. Псіхалагічны настрой ­ Калі вы хочаце , каб жыццё ўсміхалася вам , падарыце спачатку ёй сваё  добры настрой. Пакажыце мне, з якім настроем вы пачынаеце ўрок: (у кожнага  вучня па 3 карткі, з дапамогай якіх ён паказвае свой настрой у пачатку ўрока)  добры дрэнны не ведаю  ­ Вы нават не здагадваецеся , што ёсць унутраныя сілы, якія дапамагаюць  вам паспяхова і лёгка вучыцца , адчуваць сябе ўпэўнена. Можа быць, гэта  нават нешта асаблівае, пра што ведаеце толькі вы. Няхай гэта застанецца  вашай таямніцай. Урок прысвячаецца: тым, хто вучыцца ... тым, хто вучыць ... тым, хто любіць вучыцца ... і тым, хто яшчэ не ведае, што можа і любіць вучыцца! 2. Этап актуалізацыі ведаў 1. Чыстапісанне Адгадайце загадку.  «Ляціць  маўчыць, ляжыць  маўчыць,  а цяпло прыйдзе   зараве». (Снег.)  ­Які зараз месяц? (Люты.)  ­Што цікавага адбываецца ў гэтым месяцы з прыродай? (адказы дзяцей)  сс     са сёе сёе ...  Сне..ныя ка..кі,  сне..ныя дамы,  засне..аныя рэкі, сн..гапады, сн..гір,  сн..гіры. ­ Напішыце прапанаваны шэраг літар у названай паслядоўнасці да канца  радка і запішыце прапанаваныя словазлучэнні. Растлумачце правапіс  прапушчаных літар, вызначце род і лік назоўнікаў.  2. Арфаграфічная размінка Вучні атрымліваюць карткі з вершаванымі радкамі: Марозік кр..піць, лё.. та..шчэе, І р..чка вольная н..мее, Да дна ва..іца вым..рзае І х..ду бедная (не) мае. Я.Колас ­Растлумачце правапіс прапушчаных арфаграм.  ­Растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку ў складаным сказе, у сказе  з аднароднымі членамі, падкрэсліце назоўнікі, вызначце іх род і лік. 3. Этап праверкі дамашняга задання.  ­Нішто не дапамагае так нагуляць апетыт, як прагулка на свежым  паветры.  Давайце крыху пагуляем у снежкі і, разам, ўспомнім, якія склоны існуюць  у беларускай мове. Я кідаю вам сняжок і называю склон, а вы кажаце на  якія пытанні адказваюць гэтыя склоны.  (Праводзіцца гульняў) Р.  (Каго? чаго?), В. _ (Пра каго? пра што?) і г.д Пр. 230 4. Этап падрыхтоўкі да засваення новага матэрыялу.  Стварэнне сітуацыі, якая прыводзіць да пастаноўкі вучэбнай  задачы. Знайсці ў кожным слупку лішняе слова і абгрунтаваць свой адказ Зімам палям мышамі сняжынкам Завеямі снягам птушкамі маразамі (У першым слупку лішняе слова мышамі (Т.с.) , а астатнія Д.с. У другім – снягам (Д.с.), а астатнія Т.с.)  ­ Хто вызначыў тэму ўрока? (Давальны і творны склоны) (Дзеці фармулююць мэту ўрока.)  5. Этап вывучэння новай тэмы Вызначэнне склону і канчаткаў назоўнікаў у прапанаваных словазлучэннях (практ. 231, с. 137). Знаёмства з канчаткамі назоўнікаў у форме множнага ліку давальнага і  творнага склонаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с.  137). Утварэнне словазлучэнняў па схемах (практ. 232, с. 137). Фізкультхвілінка  А зараз крыху адпачнем і правядзем фізкультхвілінку. Ой, зіма, зіма, зіма! (хлапкі) Весялей цябе няма! ( нахілы) Рыпіць сняжок, мароз і лёд! (прысяданне на лыжах) Сумёты снегу! Новы год! (кругі рукамі) Санкі, горкі, гоман, смех! (кацім з горкі на лыжах) Мароз люты, белы снег! (рукі ўверх) Весяляцца ўсе як! (уперад адзін палец) Колькі радасці ў вачах! (хлапкі) Размежаванне па пытаннях форм множнага ліку давальнага склону і  адзіночнага ліку творнага склону назоўнікаў у сказах. (практ. 233, с. 137—138).  Чытанне верша. Гутарка па змесце. Выбарачнае спісванне. Вызначэнне  склону і ліку назоўнікаў у сказов  (практ. 234, с. 138) 6. Этап замацавання i прымянення новых ведаў i спосабаў дзеянняў Самастойная дыферэнцыраваная праца Вучні працуюць па картках, на якіх размешчаны матэрыял двух  узроўняў. Дзіця выбірае картку з пасільным для сябе заданнем. 1.Прачытаць. Спісаць, дапісваючы канчаткі. Вызначыць канчаткі. Раніцай выпаў снег. Паветра напоўнілася пухнатымі сняжынк... Яны  ўхуталі белым покрывам зямл.... Тонкім лядк.. пакрылася рэчк ... Яна  прыціхла і заснула, як у казц ... 2. Складзі словазлучэнні, ужываючы назоўнікі з прыназоўнікамі і без іх  у патрэбным склоне. Вызначыць канчаткі, зверху пазначыць род і скланенне.  Сустрэць (мядзведзі), бачыць (рэчка), ехаць (лес), працаваць (двор),  маляваць (альбом), глядзець (акно), жыць (горад), радавацца (падарункі),  радавацца (снег), любавацца (зіма). 7. Этап падвядзення вынікаў   ­Якія задачы ставілі на ўроку? Чым займаліся? Што даведаліся на  ўроку пра назоўнікі Д.с.і Т.с.? 8. Этап iнфармацыi аб дамашнiм заданнi Пр. 235 9. Этап рэфлексіі ­ Ці змяніўся ваш настрой? Пакажыце яго на картках. (Добры,  дрэнны, абыякавы). ­Сённяшні ўрок мне хочацца закончыць словамі Любіце травы, дрэвы, рэкі. Прастор палёў, блакіт нябёс, Цаніце Працу Чалавека,  І Бог вам дасць спагадны лёс, А каб цанілі вас у свеце,  Я лепшых слоў не падбяру, Шануйце дзіва на планеце – Святую нашу Беларусь.

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"

Урок белорусского языка в 4 классе по теме "Канчаткі назоўнікаў у давальным і творным склонах"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
03.11.2019