ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«КАШАВІЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА» ПІНСКАГА РАЁНА
Урок матэматыкі ў 6 класе
Дзяленне ліку на часткі прапарцыянальна дадзеным лікам
Настаўнік
Сіманавец Т.І.
2016 г
ТЭМА: Дзяленне ліку на часткі прапарцыянальна дадзеным лікам
МЭТА: - сфарміраваць уменне дзялення ліку на прапарцыянальныя часткі;
- Арганізаваць дзейнасць,накіраваную на фарміраваннепрактычных навыкаў дзялення ліку на прапарцыянальныя часткі;
- Стварыць умовы для развіцця аналітычнага і лагічнага мыслення;
ТЫП УРОКА: урок вывучэння новага матэрыялу з першасным замацаваннем
ФОРМА УРОКА: лекцыя з элементамі практыкі
ДЭВІЗ УРОКА: «Набирайся ума в учении, храбрости в сражении»
«Была бы охота – заладится любая работа»
Для афармлення дошкі:
Знаць: што значыць падзяліць лік на дзве часткі, якія адносяцца як m : n
Умець: падзяліць лік у дадзенай адносіне;
выкарыстоўваць прапарцыянальнае дзяленне пры рашэнні задач;
ХОД УРОКА:
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка д/з (рашэнне д/з запісана на адваротнай старане дошкі )
3. Вусная работа: 0,76 – 0,3 6 : 10
2,54 – 2 0,8 : 2
0,82 – 0,02 2,1 : 7
0,63 – 0,6 0,5 : 10
0,85 – 0,25 4,1 : 2
: 2 * 10
:5
Вызначце ці прапарцыянальны лікі 5 і 7 лікам: а) 10 і 14;
б) 1,5 і 2,1;
в) 25 і 45.
Лікі 5,4, 3 лікам 15,12,9.
Рашыць задачу: у двух скрынках 15 каробак з алоўкамі. Колькі каробак у кожнай скрынцы, калі ў першай у 2 разы больш, чым у другой?
} 15
15:3=5
5*2= 10
4. Вывучэнне новай тэмы:
Тэма сенншняга ўрока: дзяленне ліку на прапарцыянальныя часткі.
Сення мы павінны знаць: што значыць падзяліць лік на дзве часткі, якія адносяцца як m : n;
І умець: падзяліць лік у дадзенай адносіне;
выкарыстоўваць прапарцыянальнае дзяленне пры рашэнні задач;
Задачы на прапарцыянальнае дзяленне цікавыя тым, што часта сустракаюцца ў паўсядзенным жыцці, а таксама ў хіміі, фізіцы, будаўніцтве, вытворчасці.
Рашэнне некаторых задач ЦТ таксама не магчыма без умення рашаць задачы на прапарцыянальнае дзяленне. Не выпадкова ў якасці дэвіза ўкока я выбрала пагаворкі.
Матэматыка дае многа для развіцця чалавека – застаўляе думаць, разважаць, шукаць простыя і прыгожыя рашэнні, дапамагае развіваць лагічнае мысленне, уменне правільна і паслядоўна разважаць, трэніруе памяць, уважлівасць.
Спадяюся што сення вы будзеце працаваць з вялікім жаданнем пазнаць нешта новае і ў той жа час замацаваць свае ранейшыя веды. Нездарма ж народная мудрасць гаворыць “Была бы охота – заладится всякая работа”.
· Разгледзім задачу на дзяленне ліку на дзве часткі:
У склад вады па масе ўваходзяць 2 долі вадарода і 16 доляў кіслароду. Колькі кг вадароду і кіслароду ўтрымліваецца ў поўным 36-літровым бідоне?
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
1) 2+16=18(долей)
2) 36:18=2(кг)- 1 доля
3) 2*2=4(кг)- вадароду
4) 16*2=32(кг)-кіслароду
Сфармуліруем алгарытм дзялення ліку а у адносіне m : n
- Знайсці колькасць долей m + n;
- Знайсци велічыню адной доли: ;
- Знайсці велічыню кожнай часткі: m· ; n · ;
· Разгледзім задачу на дзяленне ліку на тры часткі:
У склад мела па масе ўваходзяць кальцый , вуглярод і кісларод у адносіне
10:3:12. Колькі грам кожнага рэчыва ўтрымліваецца ў адной упакоўцы школьнага мелу масай 1 кг? (задачу ля дошкі рашае вучань)
Паўторым алгарытм рашэння такіх задач.
5. Першаснае замацаванне:
Задача: у класе 24 вучні. Лік хлопчыкаў адносіцца да ліку дзяўчынак як 3:5. Коллкі ў класе хлопчыкаў і колькі дзяўчынак?
6. Фізкультхвілінка:
- Востры вугал – паварот галавы ўправа;
- Тупы вугал – паварот галавы ўлева;
- Прамы вугал – нахіл уперад;
- Разгорнуты вугал – падняць галаву ўверх.
7. Рашэнне задач:
№ 5.68, 5.77 (два вучні рашаюць ля дошкі)
№ 5.72
8. Самастойная работа:
1. (5-6 б.)
Пры памоле жыта атрымліваецца мука і атрубы ў адносіне 6:2. Колькі атрымаецца мукі, калі змалоць 1000 кг жыта?
2. (7-8 б.)
Марожанае складаецца з вады, малака і тлушчу ў адносіне 7:2:2. Колькі трэба цукру для прыгатавання 4т 400 кг марожанага?
3. (9-10 б)
Састаў для паліроўкі медных вырабаў складаецца з вады, нашатырнага спірту і мела ў адносіне 10:5:2. Колькі грамаў кожнага рэчыва трэба ўзяць, каб прыгатаваць 0,34 кг саставу?
9. Рэфлексія: (святлафор)
Чырвоны – не зразумеў стаю на месцы;
Жоўты – чакаю, думаю;
Зялены – іду ўперад.
10. Дамашняе заданне: п.5.5, № 5.67, 5.70(ц).
Кажуць, што матэматыка – гімнастыка розуму, я спадзяюся, што сённяшні ўрок, стаў для вас добрай трэніроўкай, якая дазволіла стаць больш пільнымі і ўважлівымі, сабранымі, кемлівымі, прымусіла думаць і тварыць нешта новае.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.