Урок беларускай мовы ў 3 класе (Слайд:
застаўка 2)
Тэма: Прыстаўка
Мэта
Задачы: вызначыць паняцце прыстаўкі;
: фарміраванне ўяўлення аб прыстаўцы
вучыць знаходзіць прыстаўкі ў словах;
развіваць вуснае маўленне;
выхоўваць патрыятызм і любоў да роднай
мовы.
Тып ўроку : урок атрымання новых ведаў
Абсталяванне: падручнік, мультымедыйная
прэзентацыя, карткі з заданнямі для работы ў
групах,карткі з тэстам, рознакаляровыя лісточкі.
Ход урока
1.
Арганізацыйны момант
(Пусты слайд 3) -Добрай раніцы! Мяне завуць
Алена Генадзьеўна. Сёння ў маім і вашым жыцці
незвычайны дзень. Мы сустрэліся з вамі
ўпершыню. Я спадзяюся, што гэта сустрэча
прынясе нам карысць.
Уводзіны ў тэму
(Слайд 4) У шуме лясным
Словы вечныя нашы гучаць.
Беларускія словы звіняць.
Крынічнай вадой
Таму нашы продкі
Любілі іх і бераглі,
Як пушчы і рэкі,
Азёры, гаі і палі. -Прыгожы верш? (Так.)
-Ён такі ж прыгожы як наша мова.
-А адкуль жа пайшла наша родная мова?(Ад
продкаў.)
-А хто такія продкі? Звернемся да слоўніка
(паказваю яго) (Слайд 5)
-Складзіце словазлучэнне са словам продкі.
-А да нас звяртаюцца супрацоўнікі краязнаўчага
музея горада Магілёва: “Знойдзены новы
экспанат для музея. (Слайд 6) Гэта ліст (Слайд
7), які з цягам часу страціў знешні выгляд і
часткова - змест. Мы просім вас дапамагчы
аднавіць змест гэтага ліста.”
-Каб аднавіць ліст, мы павінны выконваць
заданні на працягу ўсяго ўроку. Калі мы будзем
выконваць іх правільна, то ліст аднавіцца.
2.Чыстапісанне
--Знайдзіце ў гэтым звароце аднакаранёвыя
словы. (Жылі, перажылі, выжылі, дажылі,
жывіце).
-Чым падобныя гэтыя словы?(Маюць аднолькавы
корань і падобны па сэнсе)
-Чым яны адрозніваюцца?(Значэннем)
- Чаму мяняецца значэнне слоў?(Дабаўляецца
частка слова)
-Дзе яна дабаўляецца?(Перад коранем.)
-Назавіце гэтыя часткі.(Пера-, вы-,да-)
-Запішыце іх у сшыткі па узоры (пішу:
-Прачытайце прыказку: (Шчаўчок)
Жыццё пражыць - не поле перайсці.
--Як вы разумееце гэту прыказку?
- Запішыце яе у сшыткі.
3.Вывучэнне новага матэрыялу -Якімі словамі з прыказкі можна дапоўніць рад
аднакаранёвых слоў?(Слайд 9) (Жыццё,
пражыць)
-Дакажыце, што ўсе названыя словы
аднакаранёвыя.(Маюць агульную частку і
падобныя па сэнсе)
-Значыць, корань - гэта… (агульная частка
роднасных слоў)
-Назавіце корань у гэтых словах (…)
-Праверым (Шчаўчок)
- Ці так? (Не) Звярніце ўвагу на слова жыццё. Вы
будзеце вывучаць гэта у старэйшых класах.
-Так што надае новае значэнне гэтым словам?
(Прыстаўка)
-Якая ж тэма нашага ўрока? (Прыстаўка.)
Вешаю тэму
(Слайд 10) -Якія задачы мы перад сабой
паставім?(Вызначыць прыстаўкі, утвараць новыя
словы з дапамогай прыставак)
(Слайд 11) КЛЮЧАВЫЯ ПЫТАННІ: Як вызначыць
прыстаўку ў слове і прасачыць, якім чынам яна
ўплывае на сэнс слова.
-На прыканцы ўрока вы навучыцеся знаходзіць
прыстаўкі ў словах і ўтвараць, з іх дапамогай,
словы з новым значэннем.
4. Фізкультхвілінка
-А зараз прапаную вам адпачыць і падрыхтаваць
вочкі для работы. (Слайд 12) Прагуляемся
пажытняму полю.
(Шчаўчок) - Так што ж такое прыстаўка ?
(Выслухваюцца адказы дзяцей)
-Давайце параўнаем вашы адказы з правілам у
падручніку на с. 116. 5. Замацаванне (праца ў падручніках)
-Прадоўжым работу па аднаўленню ліста і
выканаем
Практыкаванне 205. (настаўнік чытае тэкст)
- Прачытайце заданне.
- Да дошкі пойдзе …, а астатнія працуюць у
сшытках.
словам?
- Запішыце словы ў слупок. Вызначце прыстаўкі.
(Самаацэнка і- 10)
- Якое значэнне надаюць прыстаўкі гэтым
6.Работа ў групах.
-Прапаную вам работу у групах. У вас на сталах
рознакаляровыя лісточкі. У каго жоўты колер,
падыйдзе да гэтага стала….і т. д.
-Дастаньце толькі вялікія лісты і прачытайце заданні.
-Па якому крытэрыю будзем ацэніваць вашу работу?
(Правільнасць)
А) Прачытайце. Злучыце словы з процілеглым
значэннем. Абазначце прыстаўкі.
адкрыць закрыць
адчыніць адплюшчыць
расплюшчыць адклеіць
прыклеіць зачыніць
Б)Прачытайце. Пдкрэсліце словы з прыстаўкамі.
Абазначце прыстаўкі.
Адзвінелі, адспявалі Звонкіх птушак галасы.
Пацішэлі, пасумнелі
Вераснёўскія лясы.
В) Злучыце словазлучэнні з адпаведным словам.
закончыць рамантаваць абтрэсці
закончыць пілаваць
адрамантаваць
закончыць трэсці адрэзаць
закончыць рэзаць распілаваць
Г) Ад слоў весці, каціць утварыце новыя словы пры
дапамозе прыставак за-, па-, пры-.Запішыце гэтыя
словы. Абазначце прыстаўкі.
!Праверка выканання заданняў на дошцы.
Падніміце каляровыя карткі, хто згодны.(Адзнакі)
(Слайд 21)Пасля групавой работа на слайдз
з’яўляецца частка адноўленага ліста.
-Паглядзіце, ліст аднаўляецца, значыць, заданне мы
выконваем правільна.
-А значыць мы можам скласці алгарытм вызначэння
прыстаўкі.
-Гэта мы зробім ў групах. Вазьміце астатнія лісты з
файла.
Работа ў групах, праверка. (Слайд 22) Ацэнка. Фізмінутка (Слайд 23)
(Шчаўчок) -Дзе нам спатрэбяцца набытыя веды? (На
уроках.. Д/з..
7. Самастойная работа ў парах.
-Працягваем заданні. Складзіце ў парах прыказкі.
Чужая старана пірагамі не накорміць.
Навуку вывучай і дзедавага слова не забывай.
Лёгка зламаць ды цяжка зрабіць.
!Вучні ў парах складаюць прыказкі, потым
запісваюць у сшыткі і абазначаюць прыстаўку ў
выдзеленых словах.Праводзяць самаацэнку.
-Ацаніце сваю работу.Устаньце пары, якія правільна
зрабілі заданне.
-Абмяняйцеся сшыткамі і ацаніце правільнасць
выканання задання адзін аднаго.
8.Дамашняе заданне.
(Слайд 32)-Тое,аб чым мы даведаліся на ўроку вы
выкарыстаеце пры выкананні дамашняга задання.
-Я прапаную вам заданне на выбар.
1.Выканаць практыкаванне 208 .
2.Выканаць практыкаванне 208 і дапоўніць кожную
групу двума словамі.
3.Скласці па аднаму сказу са словамі кожнай групы.
(Слайд 33)-Вы добра папрацавалі.Зараз давайце
пагуляем. Гульня называецца “Так або не” -Я чытаю вам сказы, а вы ў сваіх лісточках насупраць
нумара ставіце +, калі згодны ці- калі не.
-Прыстаўка- частка слова.
-Прыстаўка служыць для сувязі слоў у сказе?
-З дапамогай прыстаўкі ўтвараюцца словы з новым
значэннем?
-Прыстаўка абазначаецца знакам?
(Слайд 34)-(Правяраем па слайду.)
-Вось мы і выканалі усе заданні і аднавілі экспанат
для краязнаўчага музея. Прачытайце яго.
(Слайд 35)!Адкрываецца адноўлены ліст.Дзеці
чытаюць яго.
9.Вынік
-Якая была тэма нашага ўрока?(Прыстаўка)
-Ці адказалі мы на ключавое пытанне нашага ўрока?
(Да)
10.Рэфлексія
Вывешываю экспанат.
-Давайце звернемся да нашага ліста. Калі вы лічыце,
што дапамаглі выканаць работу для музея, падыдзіце
да яго.
(Слайд 36)Дзякуй за работу.
Урок по белорусскому языку на тему "Прыстаўка" (3 класс) с презентацией
Урок по белорусскому языку на тему "Прыстаўка" (3 класс) с презентацией
Урок по белорусскому языку на тему "Прыстаўка" (3 класс) с презентацией
Урок по белорусскому языку на тему "Прыстаўка" (3 класс) с презентацией
Урок по белорусскому языку на тему "Прыстаўка" (3 класс) с презентацией
Урок по белорусскому языку на тему "Прыстаўка" (3 класс) с презентацией
Урок по белорусскому языку на тему "Прыстаўка" (3 класс) с презентацией
Урок по белорусскому языку на тему "Прыстаўка" (3 класс) с презентацией
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.