Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"
Оценка 5

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Оценка 5
Разработки уроков
doc
белорусский язык
9 кл
17.11.2018
Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"
СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ З сузалежным і паслядоўным падпарадкаваннем Мэты: - спрыяць засваенню вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў па тэме праз уменне працаваць у групах, павышэнне слоўнікавага запасу; ствараць умовы для эмацыянальнага развіцця, для фарміравання ўмення аналізаваць, супастаўляць; садзейнічаць выхаванню пачуцця любові да Айчыны. Тып урока: паўтарэнне і сістэматызацыя. Тэматычная арганізацыя ўрока: маатэрыял на тэму “Прыгажосць роднага краю”. Абсталяванне: праектар, экран, постэры з фотаздымкамі выдатных гістарычных помнікаў Беларусі, падручнік па беларускай мове. Вось так яно часам бывае, Што мы ў сумятлівым жыцці Мінаем і не заўважаем Красу нашых родных мясцін. М. Хведаровіч ХОД УРОКА I. АРГАНІЗАЦЫЙНА-МАТЫВАЦЫЙНЫ ЭТАП Урок пачынаецца з прагляду слайдаў, на якіх размешчаны помнікі архітэктуры Беларусі. Добры дзень, вучні. Наш урок пачынаецца з прагляду слайдаў
скл зал сказ 2.doc
1 СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ З сузалежным і паслядоўным падпарадкаваннем Мэты: ­ спрыяць засваенню вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў па тэме праз уменне працаваць у групах, павышэнне слоўнікавага запасу; ствараць умовы для эмацыянальнага развіцця,   для   фарміравання   ўмення   аналізаваць,   супастаўляць;   садзейнічаць   выхаванню пачуцця любові да Айчыны. Тып урока: паўтарэнне і сістэматызацыя. Тэматычная арганізацыя ўрока: маатэрыял на тэму “Прыгажосць роднага краю”. Абсталяванне:  праектар,  экран,  постэры  з фотаздымкамі   выдатных  гістарычных помнікаў Беларусі, падручнік па беларускай мове. Вось так яно часам бывае, Што мы ў сумятлівым жыцці Мінаем і не заўважаем Красу нашых родных мясцін. М. Хведаровіч ХОД УРОКА I. АРГАНІЗАЦЫЙНА­МАТЫВАЦЫЙНЫ ЭТАП Урок   пачынаецца   з   прагляду   слайдаў,   на   якіх   размешчаны   помнікі   архітэктуры Беларусі. Добры дзень, вучні. Наш урок пачынаецца з прагляду слайдаў, на якіх размешчаны гістарычныя помнікі нашай Радзімы. Як вы думаеце, чаму менавіта так пачаўся наш урок? (Адказы вучняў) Часта здараецца так, што мы праходзім міма і не заўважаем, якая прыгожая наша краіна. А зараз давайце звернемся да эпіграфа. (СЛАЙД 1) Як вы разумееце словы Міколы Хведаровіча? (Адказы вучняў) Сёння лексічнай тэмай нашага ўрока будзе тэма “Прыгажосць нашай Радзімы”. Але гэта не адзіная тэма. II. АРЫЕНТЫРОВАЧНА­МАТЫВАЦЫЙНЫ 2 А зараз я прапаную вам узнавіць у памяці алгарытм, які мы будавалі на пачатку паўтарэння складаных сказаў. (СЛАЙД 2) II.1.  Індывідуальная работа з праверкай пры дапамозе ключа. СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ                                            ?                              ?                                        ?               ?                                                  ?            ? СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ (КЛЮЧ)                 ЗЛУЧНІКАВЫЯ                                БЯЗЗЛУЧНІКАВЫЯ      СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ   СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ             СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ     СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ 3         СКАЗЫ З АДНОЙ                   СКАЗЫ З НЕКАЛЬКІМІ        ДАДАНАЙ ЧАСТКАЙ            ДАДАНЫМІ ЧАСТКАМІ 2.2 Франтальнае апытванне. ­ Такім чынам складаныя сказы падзяляюцца на…(Адказы вучняў) ­ Давайце зноў звернемся да эпіграфа. Які гэта сказ? (Адказы вучняў) ­ На якой ступені нашага алгарытма ў паўтарэнні складаных сказаў мы супыніліся? (Адказы вучняў) Такім   чынам   яшчэ   адной   тэмай   нашага   ўрока   будзе   тэма…   “Складаназалежныя сказы з сузалежным і паслядоўным падпарадкаваннем”(Адказ вучняў) (СЛАЙД 3) Давайце паспрабуем акрэсліць, што мы павінны ведаць і ўмець напрыканцы нашага ўрока? (Адказы вучняў) Ведаць: сінтаксічныя прыметы складаных сказаў з некалькімі даданымі, іх будову. Умець:  знаходзіць сказы ў тэксце; адрозніваць віды падпарадкавальнай сувязі; карыстацца схемамі да сказаў. ­ ­ ­ Чым   адрозніваецца   складаназалежны   сказ   з   некалькімі   даданымі   ад складаназалежнага сказа? (Адказы вучняў) Якія віды падпарадкавальнай сувязі ў сказе вы ведаеце? (Адказы вучняў) Традыцыйна   найбольшую   цяжкасць   пры   вывучэнні   складаназалежных   сказаў   з некалькімі даданымі выклікае не пастаноўка знакаў прыпынку, а менавіта вызначэнне віду падпарадкавання. На гэтым і засяродзім увагу.  Праца ў групах. 2.3. Вучні   загадзя   падзелены   на   тры   групы.   Ім   прапануецца   звярнуцца   да   правіла параграфа №42, размешчанага ў падручніку беларускай мовы. Кожнай групе прапанавана індывідуальнае заданне. (СЛАЙД 4) Пасля таго, як кожная група спраўляецца са сваім заданнем, адзін з вучняў пераходзіць да другой групы і тлумачыць свой матэрыял. Такім чынам вучні знаёмяцца з поўным зместам правіла. 2.4. Франтальнае апытванне. Ці спадабалася , як тлумачылі матэрыял вашы аднакласнікі? Усё было зразумела? Зараз гэта праверым. 4 ­ Што такое сузалежнае аднароднае падпарадкаванне? ­ Што такое сузалежнае неаднароднае падпарадкаванне? ­ Што такое паслядоўнае падпарадкаванне? (Пытанні задаюцца такім чынам, што адказаць на адно з іх павінны вучні з той групы, якой тлумачыў вучань­кансультант іншай групы) ­ Дайце характарыстыку сказам. (СЛАЙДЫ  5, 6, 7) 1. Народ мой, дзякую табе, што і на міг мне не дазволіў, каб я кагосьці абязволіў. Г. Бураўкін 2. Я ўдзячны вам, сябры­аднавяскоўцы, што мову да мяне данеслі, што мне не трэба парой начною разгадваць тайну мовы продкаў. 3. Калі вясны паводка залатая змяце з палёў зімовую тугу,   я да цябе, Радзіма, прылятаю, бо пець не ў родным краі не магу. Г. Бураўкін III. АПЕРАЦЫЙНА­ПАЗНАВАЎЧЫ Г. Бураўкін А зараз, узнавіўшы тэарытычныя звесткі, звернемся да практычнай часткі.  Уважліва   разгледзьце   карткі,   якія   знаходзяцца   на   партах.   Тэкст   называецца “Слуцкая брама”. 3.1. Актуалізацыя ведаў па гісторыка­культурнай спадчыне. ­ Дзе знаходзіцца помнік архітэктурнага дойлідства Беларусі, пра які згадваецца ў тэксце? ­ Паглядзіце, калі ласка, вакол сябе і знайдзіце на постэрах фотаздымак яшчэ аднаго архітэктурнага збудавання, якое знаходзіцца ў Нясвіжы. ­ Для чаго раней  будавалі  брамы  вакол  гарадоў,  колькі іх  было,  якім  чынам іх размяшчалі? ­ Помнік якому выдатнаму дзеячу Беларусі зараз вы бачыце на слайдзе? (СЛАЙД 8) ­ Што вы ведаеце пра Сымона Буднага? 3.2. Самастойная праца. Добры настрой – гэта палова перамогі. Таму ўсміхніцеся адзін аднаму, а я жадаю  вам поспеху. 5 Слуцкая брама Унікальным помнікам архітэктуры беларускага барока з’яўляецца Слуцкая брама ў Нясвіжы.   Гэта   адзіныя   вароты,   што   захаваліся   да   нашага   часу,   праз   якія   можна   было праехаць у горад. Цяперашняя   Слуцкая   брама   была   ўзведзена   ў   1690г.,   перабудавана   ў   1700г.   Яна перакрывала дарогу­браму, якая вяла ў Нясвіж уздоўж возера з боку Слуцка. Абмінуць браму і трапіць у горад практычна было немагчыма. Кожны, хто ехаў альбо ішоў у Нясвіж, павінен быў плаціць пошліну, каб апынуцца у горадзе. Аб гэтым сказана і на мемарыяльнай дошцы, якая захавалася да нашых дзён. На другім паверсе размяшчалася капліца. Надпіс на яе сцянегаворыць:”Дай мір, абарані нас”. У   70­я   гады   20­га   стагоддзя   была   праведзена   рэстаўрацыя   Слуцкай   брамы. Спецыялісты шмат працавалі, каб вярнуць гэтаму каштоўнаму помніку першапачатковы выгляд. Аднавілі дубовыя масіўныя дзверы, што зусім прыйшлі ў заняпад, бакавую лесвіцу, якая вяла на другі паверх. Адрамантавалі ўсе сцены і дах, каваны балкон з боку ратушы і шматколерны вітраж. Пасля рэстаўрацыі зніклі сляды куль і снарадаў. ЗАДАННЕ: 1. Выпісаць усе складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі. 2. Зрабіць вусны сінтаксічны разбор аднаго сказа. II 1.Хоць думкі блыталіся і няўлоўна знікалі, яна адчувала, што павінна здарыцца нешта незвычайнае.  2.  Калі святло цудоўнай зоркі рассеяла трывогу і адчай, яна зразумела, што сэнс жыцця не згубіўся. 3. Ёй хацелася, каб сонца больш ніколі не ўзышло, каб яе вочы ніколі не ўбачылі яго. 4. Трэба жыць, каб кожны дзень аддаваць сябе людзям, каб дарыць шчасце і любоў, каб любавацца святлом зоркі.  5.  Сэрца напоўнілася цяплом і любоўю, якая даецца чалавеку аднекуль зверху. 6. А прадчуванне цуда стала рэальным, калі на небе запалілася зорка, якую дзве тысячы гадоў таму ўпершыню ўбачылі пастухі. СУАДНЯСІЦЕ   СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ   СКАЗЫ   З   НЕКАЛЬКІМІ ДАДАНЫМІ, ЯКІЯ АДПАВЯДАЮЦЬ СХЕМАМ. 6 А [ ], ( каб ), ( каб ), ( каб ). Б [ ], ( каб ), ( каб ). В [ ], ( калі ), ( якую ) Г ( калі ), [ ], ( што ). IV. ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА V. АПЕРАЦЫЙНА­ПАЗНАВАЎЧЫ З     УЗАЕМАПРАВЕРКАЙ Вучням прапануецца памяняцца сшыткамі  і пры дапамозе ключоў праверыць, як справіліся з заданнямі аднакласнікі. (СЛАЙДЫ 9, 10) VI. РЭФЛЕКСІЯ. ВЫСТАЎЛЕННЕ АДЗНАК ­ Які ў вас настрой? Як адчуванне? ­ Якія віды работы вам найбольш спадабаліся? ­ Ці   быў   для   вас   карысным   урок   не   толькі   з   пункту   гледжання   ўзнаўлення матэрыялу па тэме? Чым? ­ Як вы лічыце, ці справіліся мы з задачамі, пастаўленымі на пачатку ўрока? ­ Я даведалась (аўся), што… VII. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ У   якасці   дамашняга   задання   кожнай   групе   прапануецца   расшыфраваць прыказку і напісаць міні­сачыненне, выкарыстоўваючы складаныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. 7 За апошнія гады ў нашым грамадстве адбылося шмат змен. Гэта трэба ўлічваць усім, хто займаецца адукацыяй і выхаваннем. Асноўная задача славесніка – творча падыходзіць да кожнага ўрока. Калі гучыць прыемная музыка, калі мы бачым цудоўную прыгажосць нашай краіны на слайдах, усё гэта павышае эмацыянальны настрой, цікавасць да ўрока. Вучні актыўна працуюць, развіваюць сваю думку. Кожны ўрок для настаўніка беларускай мовы і літаратуры – гэта магчымасць не толькі навучыць вучняў граматна карыстацца законамі мовы, але і выхоўваць у дзяцей, дабрыню, спагаду, цікавасць да больш глыбокага пазнання пэўных тэм.

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"

Канспакт урока "Складаназалежны сказ.Сузалежнае падпарадкаванне"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
17.11.2018