Канспект урока ў 8 класе па тэме “Разнастайнасць і значэнне рыб”
Мэта: вывучэнне разнастайнасці відаў рыб, іх ролі ў прыродзе і практычным жыцці чалавека.
Задачы:
· пазнаеміць вучняў з разнастайнасцю надкласа Рыбы;
· працягваць фарміраванне ключавых і прадметных кампетэнтнасцяў;
· выхоўваць любоў да жывога, да прыроды, да разумення дзіўнага свету рыб.
Тып урока: камбінаваны.
Ход урока
АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ
«Иным достался от природы
Инстинкт пророчески-слепой –
Они им чуют, слышат воды…»
Ф. И. Тютчев
Паважаныя сябры! Прачытайце гэтыя словы Фёдара Іванавіча Цютчава. Як вы мяркуеце, каму яны прысвечаны? Канечне ж дзіўным і таямнічым жывелам, рыбам. Сёння мы з вамі будзем працягваць знаёміцца з разнастайнасцю прадстаўнікоў класаў рыб, з іх значэннем у жыцці чалавека, прыродзе, аховай рыбных багаццяў. Для гэтага мы паспрабуем рашыць наступныя задачы нашых з вамі зносін. Давайце паспрабуем з вамі разам вызначыць задачы нашага ўрока. Што нам неабходна зрабіць, як вы думаеце?
-пазнаеміцца з разнастайнасцю надкласа Рыбы;
-працягваць фарміраванне ключавых і прадметных асаблівасцяў;
-выхоўваць любоў да жывога, да прыроды, да разумення дзіўнага свету рыб.
У свядомасці людзей вада з даўніх пор адносілася да адной з самых загадкавых стыхій, бездань якой насялялі загадкавыя істоты, адным з якіх былі ўсемагчымыя рыбы. У многіх народаў рыба была свяшчэнным сімвалам, знакам пладавітасці, урадлівасці, багацця. Нават персанажамі шматлікіх казак былі рыбы. З дапамогай шчупака Ямеля тварыў цуды, залатая рыбка выконвала пажаданні і г. д.
У Японіі вельмі паважаюць карпа, як сімвала адвагі, бо ён здольны з нямногіх плыць супраць цячэння.
Ітак пачынаем!
Вам прапануецца здзейсніць віртуальнае падарожжа ў цаства залатой рыбкі. Каб адчыніць яе таямніцы вам прапануецца ўспомніць асаблівасці яе будовы.
Інтэлектуальная размінка “Хто больш? Хто хутчэй?”
1.Чым акрамя лускі пакрыта цела рыб? (у многіх відаў рыб у скуры маюцца слізістыя залозы)
2.Форма цела рыб? ( у многіх рыб форма цела выцягнутая, абцякальная, але ў некаторых касцявых рыб цела сплюшчана ў спінна-брушным напрамку ці маюць цела формы шара)
3.Канчатак хваста? (хваставы плаўнік)
4. Органы, пры дапамозе якіх рыбы адрозніваюць блізкаразмешчаныя прадметы? (вочы)
5.Назавіце плаўнікі рыбы (парныя – брушны, грудны; няпарныя – спінны, хваставы, анальны)
6.Якая кроў трапляе ў сэрца рыбы? (вянозная)
7.Органы дыхання рыбы (жабры)
ВЫВУЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ
Працягваецца наша падарожжа па воднай бездані.
Рыбы гэта водныя жывелы, а умовы іх пражывання, ежа, знешнія асаблівасці розныя. Улічваючы гэта навукоўцы прапанавалі асаблівую сістэматыку. Надклас Рыбы падзяляецца на 2 класы: Храстковыя і Касцявыя рыбы.
(ЗАГАДКА)
У моры рыбы ўсе баяцца
Тэт-а-тэт з ёй аказацца.
І Нептун, ен – Бог мораў,
Чуць рабее перад ёй. (Акула)
Акула – гэта яркі прадстаўнік класа храстковых рыб.
Наступны прадстаўнік гэтага класа у наступнай загадке.
(ЗАГАДКА 2)
Рыба-меч яго не троне,
Нават калі і дагоніць.
У ім электрычны зарад.
Ён разрадзіцца будзе рад. (Скат)
Касцявыя рыбы дзеляцца на 4 падкласа: Промнепёрыя, Кісцепёрыя, Храстковакасцявыя, Дваякадышучыя.
Надклас Храстковыя рыбы. .Акулы.
Звычайна з падоўжаным тарпедападобным целам. Самыя буйныя гіганцкая (да 15м) і кітовая акулы (да 20м). Харчуюцца планктоннымі арганізмамі, пацэджваючы воду скрозь жабры, небяспекі яны не ўяўляюць, калі ім не прычыняць шкоды. Другія суправаджаюць караблі, харчуюцца рыбай, падбіраюць адходы.
Скаты. Адны з самых вядомых падводных генератараў электычнасці. Яшчэ з часоў старажытных грэкаў было вядома аб выкарыстанні электрычнасці ад жывел, але ў той час гэта з’ява яшчэ не мела назвы. А зараз вядомы такія рыбы як скат, вугор, якія здольны генерыаваць электрычны ток. Вось і прасочваецца сувязь вывучаемых вамі прадметаў біялогія, фізіка, хімія.
Скаты вядуць дновы лад жыцця. Плыўцы няважныя. У скатаў плоская фома цела, вочы размешчаны на верхняй частцы галавы, а рот і жабры звернуты ўніз. Харчуюцца дновымі арганізмамі і рыбай.
Касцявыя рыбы. Іх значна больш чым храстковых. Вось некаторыя з іх.
Асятровыя.Старажытная група рыб. Хваставы плаўнік у іх як у акул. Плаўнікі размешчаны гарызантальна. Луска ў выглядзе буйных касцявых бляшак. У Беларусі ў натуральных умовах у басейне Дняпра сустракаецца толькі адзін від асятровых – Сцерлядзь, і той занесены ў Чырвоную Кнігу РБ – І катэгорыя аховы. Раней былі яшчэ балтыйскі і рускі асётр, але ў цяперашні час іх няма.
Латымерыя. Атрад кісцепёрыя. Старажытная і амаль вымершая група рыб. Адзіны від, дажыўшы да нашых дзён. Знойдзены ў раёне Каморскіх астравоў. Гэтыя жывелы пазбягаюць высветленых месцаў, аддаючы перавагу зацямненным месцам. Кісцепёыя – драпежнікі.
Промнепёрыя. Шчупак. Даўжынёй да 1,5м масай да 35 кг (звычайна менш). Рыла падоўжанае, сплюшчанае зверху ўніз. Звычайны шчупак жыве ў прэсных водах Еўразіі і Амерыкі, у вадаёмах з багатай расліннасцю, трымаецца ў зарасніках.
Рыб існуе вялікая колькасць “А ці ведаеце вы?”
- Якая самая хуткая рыба? (Паруснік, можа развіваць хуткасць да 110км/г)
- Якая самая пладавітая рыба? (Рыба-месяц, здольна кідаць да 300 000 000 ікрынак за раз)
- Якая самая рэдкая і незвычайная рыба на свеце? (твітунь, або марскі змей. 9 – 11 м, 250 і больш кг)
А пра астатніх даведаецеся самастойна.
А зараз мы з вамі пераходзім да наступнага задання падводнага царства.
(надрукаванае пасланнне з заданнямі)
Загадка Рабінзона Круза
“-Нешта вы засумавалі,
Як жа можна сумаваць?!
Калі прыгоды чакаюць вас зараз.
Рухаемся з вамі ў чужую краіну.
На востраў цудны, у даліну адну.
Там чакае Рабінзон нас,
Які ўжо год,
Паслання свае ён настойліва шле.”
Вядома, што знакаміты персанаж Даніэля Дэфо Рабінзон Круза напісаў лісты з просьбай аб дапамозе і кінуў іх у акіян у бутэльках. Гэтыя лісты доўга плавалі і тэкст у іх часткова размыты. Давайце паспрабуем аднавіць тэкст і выратаваць Рабінзона.
(заданні на лістках і вялікі лісток на дошцы. Адразу усе выконваюць самастойна, а пасля адзін піша на дошцы і астатнія правяраюць у сябе ў лістках і выпраўляюць памылкі)
Тэкст
А)У большасці рыб………………………….форма цела.
Б)Цела пакрыта……………………..
В)Скурныя залозы выдзяляюць………………….., якая памяншае…………
цела рыб пры руху ў вадзе
Г)Афарбоўка рыб…………………і залежыць ад ………………..
Д)Органам дыхання рыб служаць…………………
Е)Дыхаюць рыбы шляхам ………..…………, змяняючы ……....................... на ……………….
Ж)Органамі перамяшчэння рыб з’яўляюцца……………………………
З)Да органаў пачуццяў рыб адносіцца………………………, ……………., ……………………, ……………..
І)Напрамак і сілу ціску вады рыбы ўспрымаюць………………………….
(А)абцякальная
Б)луской
В)слізь, трэнне
Г)разнастайная, пігментных клетак скуры
Д)жабры
Е)газаабмену, вуглекіслы газ на кісларод
Ж)плаўнікі
З)вочы, нюхальныя мяшочкі, смакавыя сасочкі, унутраннае вуха
І)орган бакавой лініі)
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВАЧЭЙ “У БЕЗДАНІ МАРСКОЙ”
Паслухайце адну маленькую прытчу. “Залатая рыбка”
Жылі стары са старой у самага сіняга мора. Закідваў дзед у мора невад не аднойчы. Ды кожны раз у яго невад траплялі то ціна марская, то ржавыя шклянкі, бітыя бутэлькі, то башмак, то лысую аўтамабільную гуму. Стаміўся дзед. Ну, думае, дай на паследку закіну невад не…, дык не… Закінуў, аж тут рыбка, амаль залатая, загаварыла чалавечым голасам.
-Не адпускай мяне, дзедка, ў сіняе мора, а лепш пусці мяне ў акварыум, у чыстую вадзіцу. Адслужу табе я любую службу. Не хочу я быць рыбкай нафтаваю, бруднаю. Хочу быць, як раней, Залатой. На тым дзед і згадзіўся.
Вось і канец казкі. Ды толькі пасля гэтай казкі сорамна за чалавецтва і хочацца звярнуцца да эколага. Я мяркую, што на пытанне “ Якое значэнне маюць для нас рыбы і якую ролю ў прыродзе яны адыгрываюць?” лепш нам адкажа спецыяліст экалагічнага цэнтра Паталокава Дар’я.
Эколаг. Ні для каго не сакрэт, што рыбы паядаюць вялікую колькасць жывельнай і расліннай ежы, аказваючы гэтым істотнае ўздзеянне на жывую прыроду. Вялікае значэнне рыб у рэгуляцыі колькасці водных беспазваночных, часта служаць кормам адзін для аднаго і для некаторых птушак і млекакормячых. Пагадзіцеся, што роля рыб у жыцці чалавека неацэнная: яны з’яўляюцца аб’ектамі промыслу, неад’емным цэнным кампанентам хачавання. Пагэтаму іх неабходна ахоўваць. Ёсць у Беларусі віды рыб, якія занесены ў Чырвоную Кнігу розных катэгорый аховы. Напрыклад:
Корушка еўрапейская;
Кумжа;
Ласось звычайны (сёмга);
Сцерлядзь;
Стронга ручаёвая;
Вусач звычайны і г.д. (з фотаздымкамі)
Дзякуем вам за адказ на наша пытанне.
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
Засядзеліся на месцы, трэба вас паварушыць.
“Нашае - не нашае”
Усе станьце побач з сваімі партамі, распраўце спіну, рукі на поясе. Я буду пералічваць віды рыб, а вы, калі гэта рачная (наша) рыба – падымаеце рукі ўверх і паварочваеце галаву ў левы бок;
калі я называю марскую рыбу (не наша), то вы разводзіце рукі ў бакі і паварочваеце голаву ў правы бок.
Судак, камбала, палтус, акунь, шчупак,
лінь, скумбрыя, мурэна, язь, карась, тунец,
амур, белуха, таўсталобік
А зараз калі я называю від рыб – вы робіце зварот галавой ўлева, калі атрад ці клас – ўправа
Селядцовыя, сазан, плотка, ласосепадобныя,
Латымерыя, кількі, сёмга, карпападобныя.
Малайцы, крыху размяліся, актывізаваліся, а зараз крочым далей.
ЗАМАЦАВАННЕ МАТЭРЫЯЛА
Знайдзіце лішняе і растлумачце чаму
Лешч, пяскар, платва, сазан, асётр (асетр марская рыба)
Тыгровая акула, латымерыя, электрычны скат (латымерыя касцявая)
Карп, шчупак, акунь, судак (карп мірная рыба, астатнія драпежныя)
У канвертах дадатковыя заданні палегчанага ўзроўня – рэбусы пра рыб. Падказка (назвы рыб на рускай мове).
Адказы (на рускай мове): сом, сазан, угорь, лещ, щука, треска
Для астатніх крыжаванка
ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
У нас на дошцы знаходзіцца ўмоўны акварыум, але ён пусты, у ім няма рыбак. У вас на сталах знаходзяцца рознакаляровыя рыбкі. Выберыце рыбку таго колеру, які адпавядае зараз вашаму настрою і выражае вашы адносіны да нашага ўрока. І растлумачце чаму менавіта гэты колер, з чым ён у вас суадносіцца, што ён характарызуе. Размясціце свае рыбкі ў акварыуме.
Успомніце задачы, якія мы ставілі з вамі ў пачатку ўрока і прааналізуйце, ці рашылі мы пастаўленыя задачы?
ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ
АДЗНАКІ ЗА ЎРОК З КАМЕНТАРЫЯМІ
Аб рыбах ведаем мы шмат,
І ў той жа час мала;
Неабходна ўсім: і вам, і нам,
Каб іх паболей стала.
На гэтай аптымістычнай ноце мы скончым нашу сустрэчу. Усміхніцеся адзін аднаму і пажадайце толькі лепшага.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.