Канспект урока па беларускай мове
3 клас
Тэма: пытальныя сказы
Саставіў:
настаўнік пачатковых класаў
І.І. ЛяонаваМазыр
2015
Тэма: пытальныя сказы (2 урок)
Мэта: фарміраванне паняцця пра пытальныя сказы; замацаванне ўменняў
выкарыстоўваць адпаведны знак прыпынку пры афармленні іх на пісьме;
удасканальванне уменняў вызначаць на слых тып сказа па мэце выказвання;
развіцце лагічнага мыслення.
Ход урока:
Арганізацыйны момант
Паслухайце загадку і адкажыце, хто завітаў да нас на ўрок?:
Хто ж такі ў асеннім лесе
Між асінак дзювух
Сетку белую павесіў,
Каб лавіла мух? (павук)
Так. Сення да нас завітаў павук.
Моўнаарфаграфічная размінка (напісана на дошцы)
Павуч…к – ткачткач…к –
Се (у,ў) на маленькі суч…к.
Павуці(н,нн)е сваё пра(у,ў)
І па га(л,лл)інках снава(у,ў).
Нітку да ніткі –
К…марам на світкі.
Чытаем, устаўляем прапушчаныя літары, тлумачым (адзін вучань у
дошкі). Выразна чытаем. Тлумачым лексічнае значэнне выдзеленага слова.
Давайце паглядзім, як павучок прадзе сваю павуцінку (гляздім
відзеозапіс).
Павукі – гэта членістаногія жывелы. Іх існуе шмат розных відаў.
Адны пітаюцца маленькімі насякомымі (мухамі, малылькамі), а
іншыя – сабе падобнымі і дажа мышамі, і змеямі. Есць маленькія і
вялікія павукі, звычайныя і ядавітыя (глядзім слайдшоў з вялікімі
павукамі).
Чыстапісанне
Паглядзіце, каго злавіў у свае сеці наш павук (муху і матылькоў).
Давайце вызвалім матылькоў. А каб павук не застаўся галодны, на абед
аставім яму муху. Згодны? (да) Павук сплеў для вас сапраўдныя ўзоры. Уважліва разгледзьце злучэнні
літар і запішыце ў сшытках. Калі вы справіцеся на выдатна, павук адпусціць
аднаго матылька.
________________
________________
павук________________
Слова павук – гэта наша новае слоўнікавае слова. (ставім націск,
параўноўваем з напісаннем слова паук). Звярніце ўвагу, як яно
пішацца. Мы павінны запомніць, што ў гэтым слове прыстаўное В:
навука, павук, вокны, воблака.
“Вызвалілі” аднаго матылька..
Каб павучок адпусціў наступнага матылька, трэба падабраць да слова
павук аднакараневыя словы (павучок,павуціна, павуцінка).
Словы адзін вучань піша на дошцы. Складае словазлучэнне з адным із
слоў. Складае сказ з атрыманным словазлучэннем. Дае характэрыстыку
сказа па мэце выказвання. Тлумачыць.
Паведамленне тэмы уроку
А з якімі сказамі мы пазнаеміліся на папярэднім уроку? (пытальнымі)
Сення мы з вамі будзем замацоўваць веды пра пытальныя сказы, якія
атрымалі на папярэднім уроку і вучыцца складаць пытальныя сказы.
Адкажыце, якія сказы мы называем пытальнымі і чым яны адрозніваюцца
ад апавядальных (па мэце выказвання, знакам прыпынку і інтанацыяй).
Існуюць нейкія чароўныя словы, якія нам дапамагаюць скласці пытанне.
Што гэта за словы? (пытальныя: што, калі, каго, як….)
Утварыце, калі ласка, да нашага сказа пытальны сказ (запісваем яго ў
сшытак).
Павучку, так падабаўся ваш адказ, што ен вырашыў адпусціць яшчэ
аднаго матылька.
Работа с падручнікам (с.59, пр. 102) – вусна устаўляем патрэбныя
пытальныя словы. Спісваем 3, 4 сказы; падкрэсліваем пытальныя словы.
Фізкультхвілінка:
Сонейка ззяе, павучок паўзе, (пацягваемся на насках)
Ен з павуціны нітачку пляце, (махі рукамі)
Уверх уніз, уверх – уніз, (пацягваемся, наклон уперад)
Нітачка не рвецца, (махі рукамі)
Уверх – уніз, уверх – уніз, (пацягваемся, наклон уперад)
Павучок смяецца. (рукі на пояс, “пружынка”)
Дуе, дуе вецер, павучок паўзе, (паказваем)
Ен з павуцінкі нітачку пляце, (махі рукамі)Улева – управа, улева – управа, (наклоны)
Нітачка не рвецца, (махі рукамі)
Улева – управа, улева – управа, (наклоны)
Павучок смяецца. (рукі на пояс, “пружынка”)
Творчае прымяненне ведаў
Паглядзіце на запісыны сказ. Там есць слова воблака. Гэта адно, ці
некалькі? (адно)
А як сказаць, калі іх многа? (аблокі)
Перакладзіце на рускую мову словы воблака – аблокі (облако –
облака)
Гульня “Перакладчык” – адзін вучань ідзе да дошкі, а другі на месцы
перакладаюць словы з беларускай мовы на рускую. З адным із слоў запісаць
пытальны сказ:
Хмара туча
Ложак – кровать
Пакой – комната
Падлога – пол
Дыван ковер
Аблокі – облака
Зорка – звезда
Раніца – утро
Работа па картках
“Разгадай рэбус” – трэба разгадаць рэбусы і з любым з атрыманых
слоў скласці і запісаць пытальны сказ.
___навука_______ ____аблокі__
_________________________________________?
“Зкладзі слова” – карыстаючыся цыферблатам гадзінніка знайсці
словы, якія злавіў павучок. Скласці і запісаць пытальны сказ.12, 6, 9, 3, 11, 5, 11 ___воблака________
11, 9, 3, 6, 5, 7 _______аблокі_________
__________________________________?
___________________________________?
Складзіце, калі ласка, чыстагаворку:
Чок – чок – чок ……. .
Чок – чок – чок …… ?
Запісваем атрыманую чыстагаворку з пытаннем.
Правяраем работу па картках. За кожнае заданне павучок
“адпускае” бабачку.
Падвядзенне вынікаў урока
Скажыце, навошта нам пытальныя сказы? (каб многа ведаць, трэба
умець задаваць пытанні)
“Складзіце сказ” выходзяць 5 чалавек, атрымліваюць кожны па
слову. Складзіце сказ з дадзеных слоў. Пастаўце пытанне да атрыманага
сказа.
Паслухайце, уважліва урывак з казкі.
Жыў у лесе маленькі павучок. Больш усяго ен любіў плесці павуцінку.
Аднойчы ен убачыў жучка, які зацапіўся за галінку і павіс, вось – вось
упадзе.
І тут павучок узяў сваю нітачку і хуценька сплеў пад галінкай
павуцінку.
Як вы лічыце, што адбылося далей? (…)
Пастаўце пытанні да гэтага тэксту. (…)
Дамашняе заданне: с.63, пр. 110
Рэфлексія
Скажыце, каліласка, які настрой у вас выклікаў сенняшні урок?
Што падабалася?
Якія карысныя веды сення здабылі? Што новага даведаліся? Чаму
навучыліся?Што выклікала цяжкасці?