Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары дз, ДЗ"

  • Разработки уроков
  • docx
  • 12.05.2019
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Матэрыял урока дапаможа выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання; фарміраваць уменне асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні; адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дз‘]; фарміраваць навык напісання спалучэння літар д, з; пашыраць слоўнікавы запас за кошт слоў ветлівасці; выхоўваць ветлівасць у дзяцей.
Иконка файла материала Літары дз, ДЗ пісьмо.docx
Тэма: Літары дз, ДЗ пісьмо Мэта: навучыць пісаць спалучэнне літар дз, ДЗ, якія абазначаюць адзін гук  [дз’]; Задачы замацаваць правіла ўжывання вялікай літары на пісьме, адпрацоўваць уменне   спісваць   з   друкаванага   тэксту;   сачыць   за   правільнай   паставай   пры пісьме; выхоўваць акуратнасць, старанасць, увагу. Абсталяванне  План  урока 1. Арганізацыйны момант Празвінеў званок, Пачынаецца урок, Хутка час прабяжыць , Трэба ім даражыць. 2. Пастаноўка тэмы і мэты ўрока      Сёння ў нас незвычайны ўрок. Вы любіце падарожнічаць? Зараз на ўроку  мы з вамі адправімся ў цікавае падарожжа. Даведаемся шмат новага. — Што ж мы павінны ўзяць з сабой? (Карту.) 3. Актуалізацыя ведаў  ­ На якія групы дзеляцца ўсе гукі беларускай мовы? ­ Чым адрозніваюцца гукі ад літар? ­ На якія групы дзеляцца зычныя гукі? ­ На якія групы дзеляцца галосныя гукі? Работа ў групах  ­Раскласці літары ў два кошыкі: у першы кошык­ сабраць галосныя літары,  якія паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага  гука, у другі кошык –  галосныя літары, якія паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука.      а, о, у, ы, э, я, ё, ю, е, і. Станцыя «Горад гукаў  Фанетычная зарадка       — Як звініць званочак? (Дзінь­дзінь.)    Чыстагаворка       Дзі – дзі – дзі – вакол сябе паглядзі.      Дзе – дзе – дзе – камар з мухаю ідзе. ­ Хто здагадаўся якую літару мы будзем сёння пісаць? (дз) ­ Якая мэта нашага ўрока? 4. Работа па новай тэме  Станцыя «Гара чыстапісання»­  Для таго, каб на яе ўзысці, трэба навучыцца пісаць літару дз, ДЗ. 1. Знаёмства з напісаннем літар дз, ДЗ, суаднясенне іх графічнага пісьмовага  вобраза з друкаваным. 2. Тлумачэнне напісання літар 3. Самастойнае пісьмо літар Фізкультхвілінка Станцыя «Рака Слоў» Самастойнае пісьмо слоў, слоў – імёнаў людзей. — Якія літары стаяць пасля спалучэння дз?     ДЗ       е, ё, ю, я, i — Паглядзіце ўважліва на карту. Куды ўпадае наша рака? (У возера Ветлівасці.)  Гульня «Хто ўважлівы?». Дзеці паўтараюць за настаўнікам словы: дзяцел, дзверы, дзяўчынка, гадзіннік, дзевяць. Калі настаўнік чытае словы з гукам [дз’], дзеці пляскаюць над галавой, без  [дз’] — за спінай. Словы: дом, дзень, цень, дзюба, дзяцел, Цімох, дзённік, думка, дзёгаць,  расада, надзея, дубец, цемра. У беларускай мове гук [дз’] перадаецца дзвюма літарамі д i з. 5. Замацаванне вывучанага Станцыя «Возера Ветлiвасцi» ­ запрашэння? (ветлівыя) ­ Пісьмовы адказ на пытанне “Хто ў кіно?”, далучэнне складоў, утварэнне  імёнаў.  Фізкультхвілінка Станцыя «Паляна Загадак» Вось мы апынуліся на паляне Загадак. Калектыўная работа  (Назваць адным словам)  1.Дзед, дзядзька, дзіця, дзяўчына — хто гэта? (Людзі.)      2.Чорная карова         Людзей пабарола,         А белая ўстала —         Усіх пападымала. (Ноч, дзень.) Самастойнае пісьмо А зараз давайце адкажам на пытанне ў сшытку. Хто ў кіно? Калі вы хочаце запрасіць сябра ў кіно, якія словы вы выкарыстаеце для  ­ У нас ёсць яшчэ адно заданне. Нам патрэбна падумаць і напісаць самастойна  імены з літарай дз 6. Развіццё мовы Праца над прыказкай Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста. ­ Як вы разумееце гэту прыказку?­ Чаму яна нас вучыць? 7. Падвядзенне вынікаў урока ­Якую літару мы вучыліся сёння пісаць?­Якая яна галосная ці зычная? ­ Ці дасягнулі мы мэты ўрока? 8. Рэфлексія   Ацаніць сваю работу на ўроку