Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "
Оценка 4.7

Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "

Оценка 4.7
Разработки уроков
docx
белорусский язык +1
1 кл
12.05.2019
Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "
Літара ё ў беларускай мове мае вызначанае месца ў алфавіце і паслядоўныя правілы напісання. Калі параўнаць выкарыстанне яе ў іншых мовах, то адкрыецца шмат цікавых фактаў. Напрыклад, у рускай мове, з якой ё прыйшло ў беларускую азбуку, разнабой у напісанні яе прывёў да некаторых казусаў. Гэтаму віной з’явілася даволі маруднае і да канца не прынятае ўключэнне ў правапісную рускамоўную практыку літары ё. Лічыцца, што яна не зусім прыдатная да скорапісу: пісаць без адрыву пяра ад паперы.
Літара ё пісьмо.docx
Тэма: Літары Ё, ё пісьмо Мэта: пазнаёміць з літарай ё, якая абазначае мяккі склад (у пачатку слова і пасля  галоснай), фарміраваць уменні пісаць малую і вялікую літару ё;  Задачы адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у слове, адпрацоўваць уменне   спісваць з друкаванага і рукапіснага тэксту, адпрацоўваць навык напісання назваў рэк з  вялікай літары; развиваць мысленне, памяць, мову; сачыць за правільнай паставай пры  пісьме; выхоўваць акуратнасць, старанасць, увагу. Абсталяванне  План  урока І. Арганізацыйны момант Рэлаксацыйная гульня  “Дрэва” Уявіце сябе магутным дубам або стройнай бярозкай. ­ Вашыя ногі ­ гэта карані дрэва. Яны моцныя і ўстойлівыя, глыбока ўваходзяць у ­ зямлю і вы адчуваеце сябе вельмі добра. Тулава – ствол, ён роўны і гнуткі, хістаецца, але не ламаецца. Веткі – гэта рукі, свабодна гойдаюцца ўздоўж ствала, лісты – пальцы, лёгка шавеляцца, злёгку дакранаючыся адзін аднаго. Крона – галава чыстая і свежая. Вы – цудоўнае магутнае дрэва. У вас усё атрымаецца!  ­ ­ ІІ. Моўная размінка            Чыстагаворка  Дэвіз нашага ўрока “ У нас усё атрымаецца!” Я жадаю вам поспехаў у працы. ­ Рабяты, якую літару мы вучыліся пісаць на мінулым уроку ? (дз, Дз) ­ З спалучэння якіх літар пішаца літара дз? (з літары д і з) ­ Літар дзве, а колькі гукаў яна мае? (Літара дз мае адзін гук [дз’] ­ Добра, малайцы а зараз давайце прачытаем чыстагаворку з вывучанай літарай.      Дзі – дзі – дзі – вакол сябе паглядзі.      Дзе – дзе – дзе – камар з мухаю ідзе.           ІІІ. Актуалізацыя ведаў  ­ На якія групы падзяляюцца ўсе гукі беларускай мовы? ­ Чым адрозніваюцца гукі ад літар? ­ На якія групы падзяляюцца зычныя гукі? ­ На якія групы падзяляюцца галосныя гукі? Работа ў групах  ­Раскласці літары ў 2 кошыкі: у першы кошык­ сабраць галосныя літары, якія  паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага  гука, у другі кошык – галосныя літары,  якія паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука.      а, о, у, ы, э, я, ё, ю, е, і. ІV. Падрыхтоўка да засваення новага матэрыялу ­ “Рамонку”. (На пялёстках кветкі размешчаны літары: с, т, м, к, ё) Вось і кветка няпростая, А цудоўная якая. Рабяты, давайце пагуляем у гульню “Знайдзі лішнюю літару” на Літару лішнюю знайдзіце, Усім нам цуда пакажыце. ­ Давайце назавём першыя чатыры літары. Назавём апошнюю літару. ­ Якая літара лішняя? (ё). ­ Чаму? (так як яна галосная, бо вымаўляецца з дапамогай голасу) ­ А як называюцца астатнія гукі? (зычныя) ­ Рабяты, можа хто небудзь ужо здагадаўся, над якой тэмай мы будзем сёння  працаваць? ­ Правільна, сёння мы будзем вучыцца пісаць маленькую і вялікую літару ё;  ­ Да чаго мы будзем імкнуцца на ўроку? ( Мы павінны навучыцца пісаць маленькую  прапісную літару ё і вялікую Ё, адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у слове,  адпрацоўваць уменне  спісваць з друкаванага і рукапіснага тэксту) Гімнастыка для вачэй V. Засваенне новых ведаў 1. Параўнанне друкаванай і рукапіснай літар ё.Знаёмства з напісаннем малой літары ё,  суаднясенне яе графічнага пісьмовага вобраза з друкаваным 2. Тлумачэнне напісання літары, узор настаўніка 3. Паўтарэнне правіл пасадкі ў час пісьма 4. Абвядзенне па контуры, дапісванне,  самастойнае пісьмо літары 5. Разгадванне загадак       Звяры­сябры і птушкі       Яе прыбралі ў пушчы –        І водзяць карагод,       Святкуюць Новы год.  (Ёлка) ­ які ён мяккі ці цвёрды?      Невялікае, без’языкае:      Не есць, не п’е,      А гаворыць і пяе.   (Радыё) Давайце вызначым колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск? А  Літара ё паказвае не толькі на мяккасць папярэдняга зычнага гука, але яна Давайце праверым. Адкрыйце свае сшытачкі і прачытаем склады і словы з літарай Давайце вызначым колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск? А ­ звярніце ўвагу як вымаўляецца трэці склад у слове, мякка ці цвёрда? ­ абазначае мяккі склад у пачатку слова і пасля галоснай. ­ ё. ­ 6. Параўнанне друкаванай і рукапіснай літар Ё.Знаёмства з напісаннем вялікай літары Ё, суаднясенне яе графічнага пісьмовага вобраза з друкаваным. Тлумачэнне напісання літары,   узор   настаўніка.   Паўтарэнне   правіл   пасадкі   ў   час   пісьма   Абвядзенне   па контуры, дапісванне,  самастойнае пісьмо літары Фізкультхвілінка  7.Чытанне складоў і слоў з літарай ё. 8. Самастойнае пісьмо складоў, слоў.  VІ. Развіццё мовы А зараз наступнае заданне. Давайце прачытаем словы­імёны ў сшытках.  Чаму гэтыя словы напісаны з вялікай літары?  А что значыць слова Нёман? (Назва ракі)   ­ ­ ­     Рака Нёман ­ ўзнікла з балота, адна з найбуйнейшых і  найстарэйшых рэк Беларусі.  Працякае на Гродзеньшчыне. Яна  цячэ па тэрыторыі трох краін: Беларусі, Літвы і  Расіі. У ніжнім цячэнні служыць дзяржаўнай мяжой паміж Расіяй і Літвой.      Раку Нёман насяляе мноства відаў рыб.  На рацэ Нёман можна выдатна адпачыць на  добраўпарадкаваных пляжах. ­ А як мы павінны сябе паводзіць у такіх месцах? ­Давайце складзём сказ з гэтымі словамі. (Сцёпа, Лёня, Сёма пайшлі лавіць рыбу на  раку Нёман. ) Запішым сказ у пропісі. Фізмінутка  VІІ. Замацаванне вывучанага 1.Чытанне і пісьмо складоў з ё, е, о. 2.  Калектыўная работа. Праца каля дошкі         Гульня “Словы­хітруны” Знайдзіце ў словах іншыя словы Вясёлка (ёлка), вастрыё (астры, тры), мёд (ёд), вясёлы (сёлы). VІІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія ­ Якую літару мы сёння вучыліся пісаць? ­ Якая яна галосная ці зычная? ­ Паказвае на мяккасць ці цвёрдасць?  ­ Ці дасягнулі мы пастаўленай мэты ўрока? ­ Пакажыце смайлік, які ў вас настрой у канцы ўрока. Ці не было цяжкасцей, ці ўсё  было зразумела?

Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "

Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "

Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "

Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "

Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "

Конспект по обучению грамоте(письмо)1 класс на тему "Літары Ё, ё "
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
12.05.2019