Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Оценка 4.9
Разработки уроков
docx
белорусский язык
4 кл
21.08.2019
Авторская разработка конспекта урока белорусского языка поможет учителю начальных классов на должном уровне провести урок по изучению зависимости форм прилагательных от форм существительных в роде и числе. Данный урок проводится в 4 классе. В конспекте описан подробный ход учебного занятия.
Урок 4 клас. Змяненне прыметнікаў па родах і ліках 1.docx
Тэма вучэбнага занятку: ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў
родзе і ліку”
4 клас
Мэта: плануецца, што па заканчэнні вучэбнага занятку вучні будуць
ведаць:
пра наяўнасць у прыметнікаў граматычнай катэгорыі роду і ліку;
пра залежнасць роду і ліку прыметнікаў ад роду і ліку назоўніка;
што род прыметніка можна вызначыць толькі ў адзіночным ліку;
умець:
вызначаць лік і род прыметнікаў у назоўным склоне;
правільна ўжываць канчаткі прыметнікаў назоўнага склону ў залежнасці ад
роду і ліку.
Задачы асобаснага развіцця:
садзейнічаць пашырэнню і ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў;
садзейнічаць выхаванню павагі да роднай мовы. ХОД ВУЧЭБНАГА ЗАНЯТКУ
1. Арганізацыйны этап
Раз, два, тры, чатыры, пяць – (рухі рукамі)
Пачынаем размаўляць
Мы пабеларуску.( паказваем рукамі на сябе, а потым разводзім іх у
розныя бакі)
Раз, два, тры, чатыры, пяць (скачкі)
Пачынаем разважаць
Мы пабеларуску. (паўтараем папярэднія рухі)
Раз, два, тры, чатыры, пяць (рухі пальцамі, рукі выцягнуты ўперад)
Будзем граматна пісаць
Мы пабеларуску!(паўтараем папярэднія рухі)
Пачынаем размаўляцць пабеларуску і для таго, каб заняць свае месцы, вам
неабходна назваць выяву
на малюнку.
(Настаўнік паказвае карткі з
тэматычнай групы “Кватэра, мэбля”. Першы вучань, які падняў руку,
называе прадмет, падбягае да настаўніка, забірае картку і займае сваё
месца).
2. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў
Што агульнага ў названых вамі словах? (тэматычная група, часціна мовы
назоўнік)
Што можна вызначыць у любога назоўніка? (лік,склон,род)
Падыміцеся, калі ласка, тыя, у каго выявы на малюнку назоўнікі жаночага
роду (праверка па слайдах прэзентацыі),
мужчынскага (праверка па слайдах прэзентацыі),,
ніякага
(праверка па слайдах
Чаму не падняўся ўладальнікі слова
“шпалеры”? (толькі множны лік, нельга
прэзентацыі).
“дзверы”,
вызначыць род) .
Малюнак 1 Малюнак 2
2
Паглядзіце на малюнак, якія назоўнікі можна ўзгадаць па
малюнку? (Крэсла, канапа, дыван, дзверы).
Запішыце ў слупок гэтыя назоўнікі, у дужках вызначце іх род і лік. Падрыхтуйце
каляровыя алоўкі і расфарбуйце прапанаваны малюнак карыстаючыся словамі
падказкамі: КАРЫЧНЕВ_, ЖОЎТ_, ЧЫРВОН_, СІН_.
(Словыпадказкі на
слайдзе прэзентацыі)
Мэтавызначэнне
Да якой часціны мовы адносяцца словыпадказкі? Што вы ведаеце пра
прыметнікі? Спадзяюся, што вы на ўроку ўзбагаціце свае веды пра гтую часціну
мовы. Пачынаем здабываць новыя веды пра прыметнік.
Падыміце малюнкі, якія ў вас атрымаліся. (Спытаць у 34 вучняў пра колер
прадметаў. Ва ўсіх рознага колеру)
А я спадзявалася, што ўсе расфарбуюць аднолькава…
Давайце паспрабуем яшчэ раз. Расфарбуйце другі малюнак у адпаведнасці з
новымі словаміпадказкамі. (На дошцы карткі са словамі: КАРЫЧНЕВЫЯ,
ЖОЎТАЯ, ЧЫРВОНАЕ, СІНІ)
Чаму ва ўсіх атрымалася канапа жоўтая, дзверы карычневыя, крэсла чырвонае,
дыван сіні? Я ж выбрала ў якасці падказак таксама прыметнікі. (Дапамаглі
канчаткі)
3. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзейнасці
Дапішыце ў сшытак прыметнікі побач з назоўнікамі, выдзеліце канчаткі
прыметнікаў. Многія вучні расфарбавалі паіншаму.
(Паказ малюнка, дзе
прадметы расфарбаваны так: канапа чырвоная, дыван жоўты, дзверы сінія,
крэсла карычневае). Правядзіце вертыкальную лінію, запішыце колер прадметаў з
вашага першага малюнка, выдзеліце канчаткі. (Праверка франтальна).
Чаму ў прыметнікаў змяніліся канчаткі?
Які род у прыметнікаў, якія адносяцца да слова крэсла? Слова канапа?...
Ад чаго залежыць род прыметніка? (1.Род прыметніка залежыць ад
назоўніка)
3
Гэта першая галоўная думка занятка.
*(Настаўнік пачынае фарміраваць на дошцы галоўныя думкі занятка)
У пачатку ўрока мы збіраліся размаўляць, разважаць і граматна пісаць па
беларуску.
Ці сустракаліся ў вас памылкі пры напісанні канчаткаў прыметнікаў?
Як вы думаеце, якую частку слова сёння трэба граматна навучыцца пісаць?
(канчаткі прыметнікаў)
залежыць ад яго роду)
Ад чаго будзе залежаць канчатак прыметніка? (2. Канчатак прыметніка
*(На дошцы з’яўляецца другая галоўная думка)
Чыстапісанне
Прапануйце, калі ласка, як можна закончыць узор з літар. (Узор пісьмовых літар
на дошцы).
ая*яя*ж
ое*ее*ае*? (н)
ы*і*? (м)
ыя*ія*мн
Назавіце канчаткі пыметнікаў жаночага роду, мужчынскага, ніякага,
множнага ліку.
3. Ж.р. – ая,яя
М.р. –ы,і
Н.р. –ое,ае,яе
Мн.лік –ыя,ія
*(На дошцы з’яўляецца трэцяя галоўная думка)
4. Этап паршаснай праверкі разумення вывучанага
Перад вамі ў скрыначках карткі са словамі. Да якой часціны мовы яны
адносяцца?
Вашая задача размеркаваць іх на чатыры групы. (Работа ў групах)
(Словы для работы ў групах разрэзаныя на асобныя карткі.)
4 утульны
мяккае
чыстыя
высокі
цікавыя
любімы
суседняе
сіняя
якасная
новая
драўляны
вучнёўскія
Якія гэта будуць групы? (прыметнікі жаночага роду, мужчынскага,
ніякага, прыметнікі множнага ліку)
Праверка: вучні агучаваюць групы прыметнікаў і тлумачаць свой выбар.
Часцей за ўсё ў кватэрах бывае некалькі крэслаў, канап. Я спадзяюся , што вы
зможаце па прыметніку здагадацца пра дзе хавалася слова крэслы, дзе канапы,
дзе дываны, а дзе дзверы.
На дошцы словы:
ЧЫРВОНЫЯ
КАРЫЧНЕВЫЯ
ЖОЎТЫЯ
СІНІЯ
А назоўнікі побач закрыты лістом паперы. Вучні не могуць здагадацца.
Чаму вы па канчатках не змаглі адгадаць? (У множным ліку ўсе канчаткі
аднолькавыя)
Сфармулюйце апошнюю галоўную думку нашага занятка (4. У множным ліку
род прыметніка вызначыць нельга)
*(Настаўнік афармляе яе на дошцы)
5. Этап замацавання вывучанага
Перад вамі малюнак яшчэ аднаго пакоя. Што вы на
ім бачыце? Да якой часціны мовы вы аднесяце
названыя словы? (назоўнікі)
Малюнак 3
5
(cid:0) З дапамогай якой часціны мовы можна больш падрабязна расказаць пра пакой?
(прыметнікі).
Я прапаную вам прыметнікі, якія дапамогуць вам удакладніць інфармацыю пра
кожны прадмет.(Табліца 1)
Чаго не хапае ў словах? (канчаткаў)
Як правільна напісаць канчатак прыметніка? (Выпрацоўка алгарытму:
1.Даведацца, да якога назоўніка адносіцца прыметнік.
2.2.Вызначыць род і лік.
3.Выбраць адпаведны канчатак.
Падбярыце да кожнага прыметніка назоўнік з малюнка і ў адпаведнасці з ім
дапішыце канчатак прыметніка. Ад чаго будзе залежаць канчатак прыметніка?
(ад роду назоўніка)
*(Работа ў парах па табліцы. Малюнк 3)
прыметнік
назоўнік
Любім__
Вялік__
Мякк__
Пісьмов__
Нов__
Ярк___
Чыст__
(У час выканання задання ў парах настаўкнік аказвае індывідуальную
род
дапамогу, ажыццяўляе карэкцыю.Праверка франтальна толькі аднаго
словазлучэння)
Ці заўсёды трэба вызначаць род і лік прыметнікаў, каб правільна напісаць
канчатак прыметніка?
Які прыметнік можна ўставіць у сказ? Выдзеліце канчатак. Што вы заўважылі?
• У шафе вісіць ________________сукенка.
• На стале стаіць ______________камп’ютар.
• У маім пакоі _________________ падлога.
• На паліцы захоўваюцца ____________кнігі.
6 Вывад: каб правільна напісаць канчатак прыметніка, трэба паставіць да яго
пытанне ад назоўніка. Які будзе канчатак у пытання, такі канчатак будзе ў
прыметніка. (Вывядзенне новага алгарытму: знайсці назоўнік, паставіць
пытанне да прыметніка, які канчатак будзе ў пытанні, такі канчатак трэба
пісаць у прыметніку. Адпрацоўка новага алгарытму на аснове сказаў.)
6. Этап пымянення вывучанага
Прапаную вам, паважаныя, ператварыцца ў настаўнікаў і праверыць складзеныя
словазлучэнні пра названыя вамі рэчы.(У кожнага вучня індывідуальная картка)
У шафе вісіць ружовая
сукенка.
Вася апрануў святочны
пінжак.
Бабуля звязала мне цёплые
шкарпэткі.
Да майго паліто падыходзіць
яркае шалік.
Новая футра вельмі радуе
маму.
Колю трэба пачысціць брудные
чаравікі.
Падлічыце колькасць памылак у кожным радку, адзначце лічбай у апошнім
слупку.(Франтальная праверка).
Ад чаго залежыць канчатак прыметніка?
6. Этап кантроля і самакантроля
Успомніце, калі ласка, якую частку слова сёння ма навучыліся граматна пісаць?
(канчаткі прыметнікаў). Давайце праверым, як вы навучыліся гэта рабіць. Я буду
чытаць словазлучэнні, а вашая задача запісваць толькі канчаткі прыметнікаў.
*Утульны пакой, цёплыя валёнкі, саламяная лялька, шырокі калідор, цікавыя кнігі,
кніжная паліца, круглае люстэрка.(Франтальна правяраем. Пры праверцы вучні
называюць канчатак настаўнік вывешвае яго на дошку. Той вучань, які напісаў
канчатак правільна, падкрэслівае яго алоўкам. На палях пазначаецца колькасць
правільных адказаў. Максімальна 7 балаў).
На вашым рабочым аркушы засталося трыпытанні без адказа.
Дапішыце працяг кожнай фразы на месцы прабела.
1.Род і лік прыметніка залежыць ад___________ .
2.Вызначыць род прыметніка нельга ў _____________________.
3.Прыметнікі маюць канчаткі ў
7
ж.р. ___________
м.р. ___________
н.р. ___________
мн.л.___________
(За кожны правільны адказ 1 бал. У выніку кожны вучань можа атрымаць за
ўрок 10 балаў)
7. Этап падвядзення вынікаў вучэбнага занятка
Што ведаем?
Што умеем?
Рэфлексія па табліцы (Слайд)
.
8. Этап інфармацыя пра дамашняе заданне
8 ДАДАТАК 1
(Аркуш заданняў для кожнага вучня)
Малюнак 1 Малюнак 2
Малюнак 3
прыметнік назоўнік
Любім__
Вялік__
Мякк__
Пісьм__
Нов__
Ярк___
Чыст__
род
9 НАСТАЎНІК
цёплые шкарпэткі
белая кашуля
аксамітнае камізэлька
ружовая сукенка
шаўковае спадніца
якасныя штаны
святочны пінжак
новая футра
яркае шалік
Род і лік прыметніка залежыць ад_______________________ .
Вызначыць род прыметніка нельга ў _____________________.
Прыметнікі маюць канчаткі ў
ж.р. ___________
м.р. ___________
н.р. ___________
мн.л.___________
10 ДАДАТАК 2
(схема на дошцы)
1. Род прыметніка залежыць ад назоўніка
2. Канчатак прыметніка залежыць ад яго роду
3.
м.р.
ж.р.
н.р.
мн.л.
ы,і
ая,яя
ое,ае,яе
ыя,ія
4. У множным ліку род прыметніка вызначыць нельга!
11
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Конспект урока белорусского языка в 4 классе ”Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку”
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.