Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)
Оценка 5

Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)

Оценка 5
Разработки уроков
doc
белорусский язык
1 кл
07.04.2019
Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)
Материал урока дает возможность познакомить детей с правописанием надстрочного знака "апострафа" в словах, различать его в словах и читать такие слова. На примере игрового материала ребята научатся употреблять "апостроф" в словах при письме, а также научаться проводить звуко - буквенный анализ слов с "апострофом".
Тэма Пісьмо слоў з апострафам.doc
Тэма Пісьмо слоў з апострафам Мэта пазнаёміць навучэнцаў са знакам "апостраф", навучыць іх чытаць словы з апострафам  Задачы  выпрацаваць   першасныя   ўменні   ўсталёўваць   гука­літарны   склад   у словах з апострафам; развіваць пазнавальную актыўнасць школьнікаў, звязную мову; спрыяць фарміраванню сяброўскіх адносін сярод вучняў класа Абсталяванне План  урока  І.Арганізацыйны момант Аб'ява задач і мэты ўрока Складзіце словы з рассыпаных літар А,М,В,О {Мова.)  З чаго складаецца наша гаворка?  У што спалучаюцца гукі, словы, сказы?  А для чаго чалавеку мову? (Для зносін, перадачы інфармацыі.)  ІІ. Матывацыя вучэбнай дзейнасці.  Практыкаванне   "   Шыфравальшчык»  з   дапамогай   ключа   прачытайце   тэму ўрока. Ф,А,Р,Т,С,О,П,А Наш урок прысвечаны маленькаму, але вельмі важнаму грамадзяніну краіны Арфаграфіі — гэта Апостраф! Вось апостраф. Гэта знак. Вельмі важны ен, аднак. З’езд, пад’езд напішам проста, калі успомнім пра апостраф. Назва знака ўзятая з старажытн.грэцкай мовы, што азначае : крывы, выгнуты, вернуты.  Паслухайце казку Не за марамі глыбокімі, не за гарамі высокімі, а ў мовазнаўчай дзяржаве  жыў­ пажываў   цар   апостраф.  Ганарліва   хадзіў   ён   перад   сваёй   сям'ёй.     А   калі збярэцца ўся сям'я, то яго вялікасць выхваляецца: У роднай мове я ўжываюся, Апострафам называюся, Капрызны я і дзівак, У сказе я не лішні знак. І кожны павінен быў шанаваць яго вялікасць. Ён вельмі гневаўся, калі хтосьці не выконваў яго загадаў, не вучыў правілаў. Аднойчы слугі данеслі яму, што першакласнік   на   імя   Дзям'ян   не   захацеў   вывучыць   ні   аднаго   правілы   пра апостраф і нават у сваім імя дапусціў памылку.  Раззлаваўся цар апостраф і вырашыў пакараць Нязнайку. Ён загадаў слугам схапіць Дзям'яна, кінуць у турму, а што самае страшнае — пазбавіць яго імя.  Дзеці! Вы ж хочаце дапамагчы вашаму аднагодку: вярнуць імя, вызваліць яго?  Тады   нам   пара   адпраўляцца   ў   падарожжа   да   цара   апострафа.   Але прыйдзецца адолець шэраг перашкод. Вы не баіцеся? Мы зможам перамагчы толькі разам, таму што ў дружбе — сіла. Нам трэба добра засвоіць усе паролі­ правілы цара апострафа і выканаць усе яго заданні. ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу. 1. Першая задача.  Да нас прыехаў цягнік:  тата + мама + я + брат + сястра + кніга. Знайдзіце лішні   вагон.   Чаму   ён   лішні?     Што   аб'ядноўвае   ўсіх   гэтых   людзей?   (Яны­ сваякі).  Прыдумайце сказ.  (У маёй сям'і ёсць мама, тата, брат, сястра і я.) (Настаўнік запісвае сказы, не ўжываючы вялікай літары, косак і кропкі). Ці ўсё ў парадку ў нашым сказе? З якой інтанацыяй трэба чытаць гэта сказ?  (З інтанацыяй пералічэння.)  З   дапамогай   якога   знака   можна   пазначыць   гэтыя   паўзы   на   пісьме?   (За дапамогай коскі.)  Што павінна стаяць у канцы сказа? (Кропка)  Вось мы знайшлі першую сваячку коскі­кропку.  ФІЗМІНУТКА ДЛЯ ВАЧЭЙ 2. Другая задача. Рэбус.  а)Адгадайте рэбус і даведайцеся, як яшчэ можна назваць гэтых людзей.  7 я (сям'я) б) вымаўленне " сям'я» в)  выклад словы з літар. (Мяркуецца, што вучні выкладуць гэта слова без апострафа — СЯМ'Я).  г) аналіз слова.  д) прачытайце гэта слова так, як напісана. (Узнікае праблема, бо два гукі [й] і [а], якія чулі дзеці, яны пазначылі літарай «я»).  Што   ж   нам   рабіць?   (Узнікае:   прапанова   адсунуць   літару   "   Я   "   справа; прачытаць яе асобна. Але тады ўтворыцца два словы: «сем» і «я»).  Хтосьці з вучняў можа прапанаваць выкарыстоўваць для абазначэння гэтай паўзы (выразнасці вымаўлення) коску — сем, я. .  3)      П   аведамленне настаўніка.  У  беларускай   мове   ёсць   такі   знак,  які   паказвае  раздзельнае  вымаўленне   ў словах. Ён вельмі падобны на коску, толькі ставіцца уверсе. Ён называецца апостраф.  3) Работа ў пропісі с.46 а)Назіранне,   чытанне   і   запіс   слоў   парамі.   Слоўнікавая   работа:падвор’е, надвор’е ФІЗМІНУТКА б) Работа над прыказкамі. Спісванне з друкаванага тэкста. ІV Вынік урока Што новага вы даведаліся? Што спадабалася на ўроку?  Што б вы расказалі бацькам пра наш урок? Апостраф­унікальны знак. Ён ёсць не ў кожнай мове. Пазначае раздзельнае  вымаўленне.  Стаіць  заўсёды  паміж  цвёрдымі  зычнымі  і  галоснымі  е,ё,ю,я,і, якія пасля апострафа абазначаюць два гукі!  V Рэфлексія СОНЕЙКА­КВЕТКА

Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)

Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)

Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)

Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)

Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)

Конспект урока на тему: "Пісьмо слоў з апострафам"(1 класс, обучение грамоте письмо)
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
07.04.2019