Конспект урока на тему: "Пісьмовы адказ на пытанне “Каму?”" (1 класс, обучение грамоте, письмо)
Оценка 4.6
Разработки уроков
doc
белорусский язык
1 кл
07.04.2019
Материал конспекта поможет выработать первичные умения устанавливать звуко-буквенный слог в словах; развивать познавательную активность школьников, связную речь закрепить правило употребления большой буквы на письме, закреплять умение определять место ударения в словах; развивать мелкую моторику руки; содействовать развитию устной речи учащихся; способствовать формированию дружеских отношений среди учащихся класса
Пісьмовы адказ на пытанне “Каму”.doc
Тэма: Пісьмовы адказ на пытанне “Каму?”
Мэта пазнаёміць вучняў з паняццем “пісьмовы адказ", навучыць іх чытаць словы з
пытаннем
Задачы выпрацаваць першасныя ўменні ўсталёўваць гукалітарны склад у словах;
развіваць пазнавальную актыўнасць школьнікаў, звязную мову замацаваць правіла
ўжывання вялікай літары на пісьме, замацоўваць уменне вызначаць месца націску ў
словах; развіваць дробную маторыку рукі; садзейнічаць развіццю вуснай мовы вучняў;
спрыяць фарміраванню сяброўскіх адносін сярод вучняў класа
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
Празвінеў званок,
Пачынаецца ўрок,
Хутка час прабяжыць ,
Трэба ім даражыць.
ІІ. Моўная размінка
Чыстагаворка
Дзеці, якую літару мы вучыліся пісаць на мінулым уроку ? Яна галосная ці зычная?
На што яна паказвае: на мяккасць ці цвёрдасць.
Добра, малайцы а зараз давайце прачытаем чыстагаворку.
Ёўёўёў – падлогу падмёў.
Ёмёмём – за вёскай грымнуў гром.
ІІІ. Актуалізацыя ведаў
На якія групы дзеляцца ўсе гукі беларускай мовы?
Чым адрозніваюцца гукі ад літар?
На якія групы дзеляцца зычныя гукі?
На якія групы дзеляцца галосныя гукі?
ІV. Пастаноўка тэмы і мэты ўрока
Загадка
Каваль за срэбра ўзяўся –
Пярсцёнак атрымаўся.
І завушніцы маме
Пакінуў ён у краме.
Ім шмат дзівос куецца.
А як каваль завецца? (Ювелір)
Давайце вызначым першы гук у слове Ювелір.
Колькі ў ім складоў?
На які склад падае націск?
каму зрабіў пярсценак каваль?
Паведамлнне настаўніка аб мэце і задачах урока
Да чаго мы будзем імкнуцца на ўроку? Вучыцца ставіць пытанне каму і адказваць на
яго.адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у слове, адпрацоўваць уменне спісваць з
друкаванага і рукапіснага тэксту).
Гімнастыка для вачэй V. Засваенне новых ведаў
1. Знаёмства з пастаноўкай пытання “ каму?”
2. Чытанне слоў у пропісі
3. Паўтарэнне правіл пасадкі ў час пісьма
Я сшытачку адкрыю,
Вугалочкам пакладу.
Я ад вас сябры, не скрыю –
Ручку я вось так дзяржу!
Сяду прама, не сагнуся
За работу я вазьмуся.
4. Абвядзенне па контуры, дапісванне, самастойнае пісьмо літар
5. Самастойнае пісьмо слоў
6. Спісванне з рукапіснага тэксту
Фізкультхвілінка
7. Пастаноўка націску ў словах
8. Чытанне, завучванне і спісванне скорагаворкі
9. Пісьмо складоў з у, ю,ё
VІ. Развіццё мовы
Чытанне слоў з літарай ю: спяваю, малюю, гуляю.
Прыдумайце сказы з гэтымі словамі.
VІІ. Замацаванне вывучанага
Калектыўная работа. Праца каля дошкі
Гульня “Словы – хітруны”
Ягада (Ада), Яніна (Ян, Ніна, Іна), аўсянка (Янка), лісяня (Яня), паляна (Яна).
VІІІ. Падвядзенне вынікаў урока.
Што навучыліся рабіць на ўроку? На якую галосную заканчваецца словы адказаў
Якая яна галосная ці зычная?
Паказвае на мяккасць ці цвёрдасць?
Ці дасягнулі мы пастаўленай мэты ўрока?
ІХ. Рэфлексія
Намалюйце смайлік, які ў вас настрой у канцы ўрока. Ці не было цяжкасцей, ці ўсё было
зразумела? Дзякую за добрую работу на ўроку.
Конспект урока на тему: "Пісьмовы адказ на пытанне “Каму?”" (1 класс, обучение грамоте, письмо)
Конспект урока на тему: "Пісьмовы адказ на пытанне “Каму?”" (1 класс, обучение грамоте, письмо)
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.