Конспект урока по белорусскому языку на тему "Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі" (1 класс)
Оценка 5

Конспект урока по белорусскому языку на тему "Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі" (1 класс)

Оценка 5
Разработки уроков
docx
белорусский язык
1 кл
02.09.2017
Конспект урока по белорусскому языку на тему "Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі" (1 класс)
Урок проводится с использованием интерактивной доски, программного обеспечения SMART Notebook 10. Мотивация учащихся на познавательную деятельность с опорой на субъективный опыт. Для проведения урока мною были выбраны следующие формы ра-боты: фронтальная, групповая, парная, индивидуальная. Необходимость и целесообразность данных форм работы определялась дидактическими и воспитательными задачами. На уроке была обеспечена познавательная активность каждого ученика
Конспект урока бел мова 1.docx
Урок 25 Тэма: Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі 1 клас Мэта: фарміраванне вымаўленчых навыкаў. Задачы: - садзейнічаць знаёмству са словамі і выразамі па тэме, уключэнню іх у актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых і прачытаных тэкстаў; - спрыяць фарміраванню уменняў асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; - ствараць ўмовы для выхавання пачуцця гонару за сваіх землякоў, жадання захоўваць памяць пра іх, браць з іх прыклад любові да Радзімы. Абсталяванне: падручнік, здымкі, ММП 1. Увядзенне ў тэму Гульня «Знайдзі пару» садавіна абрус ластаўка ежа бусел рамонак унучка Ход урока: внучка еда аист ромашка скатерть ласточка фрукты Навучэнцам неабходна злучыць словы правага слупка з іх перакладам на рускую мову: 7 4 3 2 1 5 6 внучка еда аист ромашка скатерть ласточка фрукты садавіна абрус ластаўка ежа бусел рамонак унучка Выпішыце першыя літары беларускіх слоў, згодна з іх нумарам. На дошцы: Навучэнцы ўпісваюць літары: Б Л С Е Ь Ь А Р У - Што для вас значыць гэтае слова? (Наша краіна, Радзіма, наша рэспубліка і г.д.) - Што вы можаце распавесці аб нашай Радзіме? (Адказы вучняў) 2. Новы матэрыял - Сёння мы пагаворым пра нашых вядомых, знакамітых землякоў, якія праславілі беларускую зямлю на ўвесь свет. Прачытайце подпісы пад фотаздымкамі. Слайд 1-4 Ф. Скарына Ефрасіння Полацкая Марат Казей В. Карват - Што вы ведаеце пра гэтых людзей? Падарожжа ў часе Настаўнік імітуе машыну часу і запрашае вярнуцца ў мінулае. Разам з усімі дзецьмі падыходзіць да таго месца ў класе, дзе знаходзіцца адпаведны наглядны матэрыял. Прыпынак 1. «Старажытны час»: настаўнік паказвае фотаздымкі рукапісных кніг, манастыра, царквы. Распавядае, што Ефрасіння Полацкая праславіла нашу зямлю тым, што заснавала манастыр, ініцыявала будаўніцтва царквы, перапісвала ад рукі рэлігійныя кнігі. Настаўнік просіць паўтарыць яе імя хорам. Слайд 5-7 Прыпынак 2. «Даўно мінулы час»: настаўнік паказвае фотаздымкі кніг Ф. Скарыны, друкаванага станка таго часу, паведамляе, што ён адным з першых пачаў друкаваць кнігі, быў вельмі адукаваным чалавекам, вучыўся ва ўніверсітэце. Настаўнік просіць паўтарыць яго імя хорам. Слайд 8-9 Прыпынак 3. «Мінулы час»: настаўнік паведамляе, што хлопчык, якога звалі Марат Казей, разам з усім народам змагаўся з фашыстамі. Ён здзейсніў подзвіг, абараняючы зямлю. Калі яго акружылі фашысты, ён падпусціў іх бліжэй і падарваў гранату, каб не патрапіць да іх у палон. Знішчыў ворагаў, але загінуў сам. Ён ратаваў ўсіх нас, каб мы жылі ў міры і ахоўвалі яго. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1965 годзе - праз 21 год пасля гібелі. Настаўнік просіць паўтарыць яго імя хорам. Слайд 10-11 Прыпынак 3. «Цяперашні час»: наш сучаснік Уладзімір Карват быў лётчыкам. Ён загінуў у мірны час, але выратаваў шмат людзей. Калі яго самалёт выйшаў з ладу, лётчык стаў адводзіць яго ад населеных пунктаў, на якія самалёт мог зваліцца. З-за гэтага лётчык не змог выкарыстаць парашут. Ён выратаваў людзей, але загінуў сам. Пасмяротна узнагароджаны званнем «Герой Беларусі». Настаўнік просіць паўтарыць яго імя хорам. Слайд 12-13 - Успомніце, а хто зусім нядаўна атрымаў гэта ж званне? (Дар'я Домрачава) Слайд14 - За які подзвіг? - Вось бачыце, можна стаць героем і ў мірны час. 3. Навучанне чытанню Работа па падручніку (с. 52) - Разгледзе малюнак. Што трымае літара Ч? Вымавіце хорам: шчыт, меч. Як вымаўляецца гук ч у беларускай мове? Якой літарай абазначаецца? Аднолькавыя літары абазначаюць у рускай і беларускай мовах розныя гукі. (Вымавіць некалькі разоў разам з вунямі, каб кожны зразумеў адрозненне. Чытанне складоў з ч па падручніку ў блакітнай рамцы. Вымаўленне чыстагаворак на кожны склад. Чытанне слоў па падручніку) 4. Замацаванне Падрыхтоўка да слухання - Паслухайце верш на нашай роднай мове. Каго называюць ветэранамі? Як людзі ставяцца да ветэранаў? Хто такія партызаны? Мой дзядуля – ветэран, Беларускі партызан. Ён адважна ваяваў, Перамогу здабываў. - Як вы зразумелі выраз "Перамогу здабываў"? Калі мы святкуем Дзень Перамогі? Паслухайце тэкст “Дзедаў медаль”. Слуханне тэксту Суразмоўніцтва па змесце праслуханага - Раскажыце па малюнках, што адбывалася. Чаму Алесь усё ж не прышпіліў медаль да свайго пінжачка? - Пра якія падзеі тэксту яны нагадваюць? Навучанне чытанню Настаўнік чытае тэкст па падручніку, каб вучні паспявалі сачыць. Пасля вучні запытваюцца пра незразумелыя словы. Вучні чытаюць словы на с. 53. Хвілінка адкрыццяў Перакладзіце спалучэнне слоў “злы сабака” на рускую мову. У чым адрозненне? Далучыце да слова “сабака” словы “вялікі” , “добры”,” чорны”,” пушысты”. 5. Вынік урока - Наша падарожжа падышло да канца. Вельмі хочацца, каб вы памяталі пра нашых вядомых землякоў, іх жыццё, іх подзвігі. Раўняліся на іх і імкнуліся ў сваім жыцці да вялікіх дасягненняў. - Чаго хоча кожны чалавек? - Назавіце героя вайны, пра якога сёння даведаліся. - Чым вядомыя нашы землякі ў мірны час? - Чые імёны і прозвішчы вы запомнілі? Што вы ведаеце пра сваіх знакамітых землякоў?

Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
02.09.2017