Конспект урока по белорусскому языку "Пераказ тэкста па плане" 4 класс
Оценка 4.6
Разработки уроков
docx
белорусский язык
4 кл
14.03.2018
Представлен конспект урока белорусского языка в 4 классе по теме “Пераказ “Незвычайны грыбнік”
Мэта: развіваць уменне падрабязна пераказваць апавядальны тэкст паводле калектыўна складзенага плана.
Задачы: развіццё ўмення дзяліць тэкст на часткі,складаць план, пісьмова пераказваць тэкст па плане.
Конспект урока соответствует методическим требованиям.
пераказ.docx
Беларуская мова
Тэма:“Пераказ “Незвычайны грыбнік”
Мэта: развіваць уменне падрабязна пераказваць апавядальны тэкст
паводле калектыўна складзенага плана.
Задачы: развіццё ўмення дзяліць тэкст на часткі,складаць план,
пісьмова пераказваць тэкст па плане.
Ход урока
1. Арганізацыйны этап
2. Тэма і мэта ўрока
- вазьміце прыстаўку ў слове перапынак
- чацвёрты гук у слове ямка
- першую літару алфавіта (а)
- дадайце прыназоўнік з аднаго гука.
(пераказ)
(сумесна з вучнямі)
-Якія задачы паставім перад сабой на ўроку?
(дзяліць тэкст на часткі, вызначаць галоўнае ў кожнай частцы,
пісьмова переказаць тэкст, захоўваць правільнае напісанне слоў
згодна са зместам)
- Для чаго трэба ўмець пераказваць тэкст пісьмова?
- Дзе спатрэбіцца гэты навык?
- Пажадайце сваім суседзям па парце поспехаў. З добрым
настроем пачнем працаваць.
3. Знаемства са зместам тэкста.
- Чытанне настаўнікам
НЕЗВЫЧАЙНЫ ГРЫБНІК
Кожны грыбнік мае свае мясціны. Меў такую і Толік. Гэта была
светлая паляна сярод лесу. На ёй расло многа падбярозавікаў.
Адзін раз прыбег Толік на палянку і здзівіўся. На ёй ляжала
многа карэньчыкаў ад грыбоў. Нехта не пашкадаваў грыбніцы.
Раптам з лесу выйшаў лось. Ён панюхаў паветра. Потым пачаў
збіраць грыбы. Лясны жыхар адкусваў толькі шапачку. Корань
ён выкідаў.
Толік не стаў пужаць лася. Такога грыбніка хлопчык бачыў
першы раз.
- Самастойнае чытанне вучнямі.
- Слоўнікавая работа:
(незразумелыя словы) грыбніца , жыхар, не пашкадаваў,
паветра.
(сінонімы) многа – шмат, адзін раз – аднойчы, нехта – хтосьці,
раптам – нечакана, потым – пасля, першы раз – упершыню.
4. Работа па змесце тэксту
- Адказы на пытанні
А)Якую мясціну ў лесе меў Толік? Б)Што расло на палянцы?
В)Што здзівіла хлопчыка, калі ён прыйшоў на палянку?
Г)Якога незвычайнага грыбніка заўважыў Толік?
Д)Як лось збіраў грыбы?
Е) Чаму хлопчык не спужаў лася?
- Тэма тэксту (лось-грыбнік)
- Тып тэксту(апавяданне)
- Падзел тэксту на лагічныя часткі (4)
- Вызначэнне ключавых слоў і выразаў (запіс на дошцы)
1-ая : грыбная мясціна, многа падбярозавікаў.
2-ая: хлопчык здзівіўся, не пашкадаваў грыбніцы.
3-яя: лось выйшаў, збіраць грыбы.
4-ая: не стаў пужаць.
План
1. Грыбная мясціна.
2. Карэньчыкі на паляне.
3. Незвычайны грыбнік.
4. Не стаў пужаць.
- Арфаграфічная работа:
(мясціны, падбярозавікаў, карэньчыкі, пашкадаваў, выйшаў,
адкусваў, незвычайны)
- Складанне плану (калектыўна)
- Вусны пераказ тэксту па плане (выпраўленне арфаэпічных
памылак, неапраўданых паўтораў)
5. Напісанне пераказу
6. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
(Некалькі вучняў зачытваюць свае работы)
- Што вызвала цяжкасці пры напісанні пераказу?
- Што было лёгка?
- Ці здзейснілі задачы ўрока?
- Які выхаваўчы момант змешчаны ў апавяданні?
Конспект урока по белорусскому языку "Пераказ тэкста па плане" 4 класс
Конспект урока по белорусскому языку "Пераказ тэкста па плане" 4 класс
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.