Дата: 21.04.2022
Тэма: “Ледавікі. Ахова вод”
Мэта:
- фарміраваць паняцце аб ледавіках і ўяўленні аб важнасці аховы вод гідрасферы;
- мець прадстаўленні: аб уздзеянні ледавікоў на рэльеф; праблемах гідрасферы і ахове вод;
- ведаць паняцце “Ледавік”;
- умець паказваць на карце ледавік Федчанкі;
- тлумачыць адрозненні мацерыковых ледавікоў ад горных;
- выхоўваць экалагічную культуру на прыкладзе аховы вод гідрасферы.
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу ( камбінаваны)
Ход урока
1. Арганізацыйны момант ( прывітанне вучняў, эмацыянальны настрой , праверка гатоўнасці да ўрока)
2. Актуалізацыя апорных ведаў.
Заданне: устаўце у сказы неабходныя прапушчаныя словы: вулканічнае, бяссцёкавае, возера, верхавое, прэснае, балота, нізіннае, катлавіна,сцёкавае, старычныя.
1) Замкнёны натуральны вадаём сушы з запаволеным водаабменам – гэта ….
2) Возера, з якога не выцякае рака, - …. возера.
3) Пераувільготнены ўчастак мясцовасці - …
4) Прыроднае паглыбленне, у якім размяшчаецца возера - …
5) Возера, з якога выцякае хаця б адна рака, - … возера.
6) Возера, у водах якога ўтрымліваецца менш 1 грама солі на 1 літр, называецца ….
7) Азёры, якія ўтварыліся ў старых рэчышчах рэк і маюць серпавідную форму, называюцца ….
8) Возера, якое ўтварылася ў кратары вулкана, называецца…
9) Па спосабе жыўлення і характару расліннасці балоты падзяляюццца на … і …
3. Матывацыя вучэбнай і пазнавальнай дзейнасці.
Ці знаеце вы, дзе знаходзяцца асноўныя запасы прэсных вод на Зямлі? Не ў рэках або азёрах, а ў іншых аб’ектах гідрасферы, якія займаюць 11% сушы.
Настаўнік прапаноўвае вучням загадку, адгадаўшы якую яны ўзнаюць тэму ўрока.
Многа год у гарах запар
Снег ідзе і сыпле град.
Слой ападкаў тых вялік,
І завуць яго … ( ледавік)
4. Пастаноўка задач урока. Настаўнік арганізуе работу вучняў па пастаноўцы задач урока . На дошцы запісаны апорныя словы: ледавік, утварэнне, будова, тып, работа ледавікоў, ахова вод. З дапамогай апорных слоў вучні фармулююць задачы ўрока.
Знаёмства вучняў з планам вывучэння новага матэрыялу. Кожнаму вучню прадстаўляецца суправаджальная картка з планам урока і заданнямі.
5. Вывучэнне новага матэрыялу.
Вучні працуюць у парах.
Блок 1. Што такое ледавік? Утварэнне, будова і рух ледавіка.
Вывучаем паняцце “ледавік”.
Пытанні: 1 Якімі аб’ектамі прадстаўлены ўнутраныя воды?
2. У якім стане ў іх знаходзіцца вада?
3. Што такое лёд? 4. Як вада пераўтвараецца ў лёд? 5. Наша рака зімой пакрываецца лёдам. Як вы думаеце, рака ў гэты час становіцца ледавіком? (работа з падручнікам с. 165, абмеркаванне пытанняў “Як утвараецца лёд у рэчцы, як утвараецца лёд у ледавіку?”) . Прагляд відэароліка “Утварэнне ледавіка”
Настаўнік падводзіць вынік, пры неабходнасці тлумачыць механізм утварэння ледавіка ( рыс 1): а) снега выпадае больш, чым паспявае растаць; б) кожны новы слой цісне на ніжні, слаі ўшчыльняюцца, прэсуюцца; в) спрэсованны снег ператвараецца ў лёд.
Рыс.1
Вывучаем, якія ўмовы неабходны для ўтварэння ледавіка.
Вучні абмяркоўваюць пытанні:
1. Ці можа ў нашай мясцовасці ўтварыцца ледавік, зімой у нас выпадае снегу больш, чым паспявае раставаць? 2. Пры якіх умовах можа ўтварыцца ледавік?
Настаўнік падводзіць вынік і звяртае ўвагу вучняў на наступныя палажэнні: 1) для ўтварэння ледавіка тэмператуа паветра павінна быць заўсёды ніжэй за 00 С; 2) снегу павінна выпадаць больш, чым паспявае раставаць.
Работа з картай.
Заданне. Па карце “Воды сушы” (с. 24-25) вызначце, як на карце абазначаюцца ледавікі, дзе на паверхі Зямлі ўтвараюцца ледавікі. ( у палярных абласцях: Антарктыдзе, Грэнландыі).
Падумайце, ці ёсць ледавікі ў Афрыцы. Вучням прапаноўваецца рашыць задачу: вызначце тэмпературу паветра на вяршыні вул. Кіліманджара, калі тэмпература паветра ля падножжа роўна + 250С. Вучні робяць вывад.
Настаўнік расказвае аб снегавой лініі.
Выканаць заданне 5 па контурнай карце (с.18-19) і адказаць на пытанне: На якіх мацерыках ёсць яшчэ ледавікі?
Настаўнік падводзіць вынік: ледавікі на планеце ўтвараюцца: а) у палярных абласцях; б) высокагорных раёнах.
Вывучаем будову ледавіка і яго работу.
1) Для вучняў падрыхтаваны рысунак “Будова ледавіка”.
Заданне: абазначыць на рысунку: а) вобласць жыўлення ледавіка; б) вобласць раставання ледавіка; в) асаблівасці руху ледавіка.
2) Работа з падручнікам с.167. Прачытаць п. 4 і абмеркаваць пытанне “Як ледавікі ўздзейнічаюць на рэльеф?”.
Блок 2. Тыпы ледавікоў.
Заданне: прачытаць тэкст п. 3 ( с. 165 – 166) і запоўніць табліцу.
Асаблівасці |
Ледавікі |
|
Покрыўныя |
Горныя |
|
Дзе ўтвараюцца |
На мацерыку або астравах у палярных шыротах |
У гарах |
Плошча |
95,8% |
4,2% |
Форма |
У выглядзе купала або шчыта |
Залежыць ад рэльефу: могуць мець форму шапкі, запаўняць чашападобныя паглыбленні і інш. |
Рух лёду |
Павольна расцякаецца ад цэнтра да перыферыі |
Па горных далінах |
Прыклады |
У Антарктыдзе, у Грэнландыі |
Хаббард на Алясцы ў Паўночнай Амерыцы, Федчанкі на Паміры |
Блок 3. Значэнне гідрасферы ў жыцці людзей.
Прыём “Эўрыстычная размова”
Пытанні:
Якую ролю ў жыцці чалавека адыгрывае гідрасфера? Як выкарыстоўвае чалавек водную абалонку Зямлі? Якія праблемы ўзніклі ў выніку выкарыстання чалавекам гідрасферы? (адказы, разважанні вучняў).
6. Замацаванне матэрыялу. Вучням прапануецца выканаць заданні рубрыкі “Практыкум” (с. 170). Заданне 1, 4. Заданні выканаць у сшытку.
7. Д.з. § 27, падрыхтаваць плакат “Гідрасфера ў небяспецы”.
8. Вынік урока. Рэфлексія: прыём “Мікрафон”
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.