Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
Оценка 4.7
Разработки уроков
doc
белорусский язык
9 кл
17.11.2018
Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
Мэта: паглыбіць веды пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаным сказе; замацаваць уменне правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку, уменне бачыць іх адсутнасць; развіваць уменне весці дыялог, аналізаваць, даследаваць моўныя з’явы, сістэматызаваць, рабіць вывады, працаваць самастойна, у пары; выхоўваць цікавасць да беларускай мовы, адказнасць за захаванне яе спадчыны.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант
Праверка дамашняга задання
2. Работа па тэме ўрока
Аналіз схемы
Складаназлучаны сказ
, ; - ,
На дошцы запісаны сказы
1.За акном кружыцца ціхі снег і блукаюць нямыя вятры.
2.Здараецца, да ніткі дождж прамочыць ці высеча няшчадна жорсткі град.
3.Каб пілося і елася і болей хацелася!
Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах.doc
Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
Мэта: паглыбіць веды пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаным
сказе; замацаваць уменне правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку, уменне
бачыць іх адсутнасць; развіваць уменне весці дыялог, аналізаваць, даследаваць
моўныя з’явы, сістэматызаваць, рабіць вывады, працаваць самастойна, у пары;
выхоўваць цікавасць да беларускай мовы, адказнасць за захаванне яе
спадчыны.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант
Праверка дамашняга задання
2. Работа па тэме ўрока
Аналіз схемы
Складаназлучаны сказ
, ; ,
На дошцы запісаны сказы
1.За акном кружыцца ціхі снег і блукаюць нямыя вятры.
2.Здараецца, да ніткі дождж прамочыць ці высеча няшчадна жорсткі град.
3.Каб пілося і елася і болей хацелася!
4.Марыя збірала са сталоў пакінуты ўчора посуд і сама насіла на кухню.
5.Чаму часам сэрца млее і не пазбыцца ліпкіх дум?
6.Тры гадзіны ходу – і там.
7. Кароткі міг і вавёрка маланкай знікла ў вершаліне кашлатай хвоі.
8. Званок – і ўсё ў школе ажыло. работа з падручнікам с. 6465 (вучні знаёмяцца з правілам, каменціруюць
знакі прыпнку ў запісаных на дошцы сказах)
Коска не ставіцца перад І, ДЫ (і)
Часткі маюць агульны член сказа
Часткі маюць форму аднасастаўных сказаў ( безасабовых, назыўных)
Часткі маюць пытальную або клічную інтанацыю
Дзейнік у другой частцы выражаны займеннікам сам – сама
У другой частцы апушчаны выказнік або звязка састаўнога выказніка
У першай частцы ёсць пабочнае слова, часціца
Вусна!
Практыкаванне №58 с.66
Выберыце сабе любы сказ і патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку або іх
адсутнасць паміж часткамі складаназлучанага сказа.
Рубрыка “Гэта варта ведаць!”
Кітабы – кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Ствараліся з 16 ст.
татарамі, што пасяліліся на Беларусі і ў Літве ў 1415 ст. і паступова забылі сваю родную
мову. Для захавання рэлігіі яны вымушаны былі перакласці Каран і іншыя кнігі ісламу на
беларускую мову, пакінуўшы пры гэтым арабскі алфавіт. Замест кітабаў – усходнія
легенды, казкі, прыгодніцкія аповесці, апісанні мусульманскіх рытуалаў, маральна
этычначныя павучанні для моладзі, варажба на літарах Карана, разгадка сноў. Кітабы
напісаны і чытаюцца справа налева, тэкст пачынаецца там, дзе ў славянскіх кнігах
заканчваецца. Колькасць старонак у такіх кнігах неаднолькавая – ад 70 да 100. Радок
суцэльны, няма падзелу на словы, няма вялікай літары і знакаў прыпынку. Перанос
падпарадкоўваецца аднаму правілу: кожны наступны радок павінен быць роўны з
папярэднім. Мова кітабаў адрозніваецца ад мовы старажытных беларускіх пісьмовых
помнікаў, яна блізкая да беларускай народнай мовы.
Калектыўная работа з практыкаваннем №59 с.67 (1,3,5,7,9,11 сказы)
Выкананне тэста.
Самаправерка засвоеных ведаў 1.Азначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба
паставіцьткоску:
1. Летам у гэтым месцы канчалася возера _ і пачыналася непраходнае балота.
2. Шум дажджу _ і бляск маланкі.
3. Яшчэ некалькі крокаў _ і я стаю на беразе любімай ракі.
4. Ці то сонца свеціць _ ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна.
5. Застылі на дарогах сінія туманы _ і здзіўлена ўзыходзіць сонца над зямлёй.
2. Азначце складаназлучаныя сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены
правільна.
1. Адгрымела вайнанавальніца – а старой па начах усё не спіцца.
2. У садах чырванеюць вішні, і наліваюцца яблыкі.
3. Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.
4.Відаць, вецер сціхне і пацяплее.
5. Пачнеш вучыцца, уцягвацца – і ўсё стане на сваё месца.
3. Азначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць працяжнік.
1.Ад завеі не было відаць агнёў нават недалёкіх вёсак _ ды блізкія ішлі ў
цемры ледзь прыкметнымі знакамі.
2.Гукнеш _ і рэха адкажа дзясяткамі галасоў.
3.Палівае стэпы дожджык бойкі _ ды шуміць высокая пшаніца.
4.Збочыш са шляху, пройдзеш крыху ўперад _ і ўжо за табою схавалася
дарога.
5.То ціхая вада шапоча пад вербамі _ то перуны рвуць цяжкую хмару.
4. Азначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў не трэба
ставіць коску
1. Няхай шумяць вятры _ і непагода вые. 2. Вада ў лодцы ўсё прыбывала _ і ніякая сіла ўжо не магла зараз спыніць яе.
3. За канаўкаю чалавек прывязаў каня да плота _ і сам крута завярнуў за
вугал.
4.Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы _ і вышэй падаліся стромкія хвойкі
і елкі.
Падвядзенне вынікаў заняткаў
Выстаўленне адзнак
Дамашняе заданне:практыкаванне № 59 ( 2,4,6,8.10 сказы)
Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.