Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"
Оценка 5

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Оценка 5
Разработки уроков
docx
белорусский язык
3 кл
05.01.2017
Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"
Тып урока: вывучэнне новага матэрыяла з выкарыстаннем метада актыўнай ацэнкі, ЭСН. НаШтоБуЗУ  Вызначэнне ліку дзеясловаў  Змяненне дзеясловаў па ліках  Граматнасць пісьма  Акуратнасць пісьма Абсталяванне  падручнік, карткі з заданнямі, мультымедыйны праектар, камп’ютар, прэзентацыя, ЭСН “Электронны трэнажор па беларускай мове для 3 класа”, правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
УРОК - ПЕЧАТЬ.docx
Урок беларускай мовы ў 3 классе Тэма ўрока:  Змяненне дзеясловаў па ліках. Комплексна ­ дыдактычная мэта па тэме “Дзеяслоў” Навучэнцы павінны ведаць:  пытанні,  на     якія   адказвае   дзеяслоў,   значэнне дзеяслова;  аб сувязі дзеясловаў з іншымі словамі;  аб ролі дзеяслова ў сказе;  аб змяненні дзесловаў па часе;  аб змяненні дзеясловаў па ліках;  аб змяненні дзеяслова прошлага часу па родах і ліках;  аб правапісе часціцы “не” з дзеясловамі. Г.М.Цыронак, педагог пачатковых класаў першай катэгорыі Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна Навучэнцы павінны умець:  знаходзіць дзесловы ў тэксце па значэнню і пытаннях;  устанаўліваць  сувязь   дзеясловаў   з  іншымі  часцінамі мовы;  вызначаць ролю дзеяслова ў сказе;     пісаць часціцу “не” з дзеясловамі. змяняць дзеясловы па часах; змяняць дзеясловы па ліках; змяняць дзеясловы прошлага часу па родзах і ліках; Апорныя веды для вывучэння новага матэрыяла: ­ навучэнцы ўмеюць знаходзіць дзеясловы па значэнню і пытаннях, устанаўліваць сувязь  дзеяслова з іншымі словамі, вызначаць ролю дзеяслова ў сказе, змяняць дзеясловы па часах. Тып урока: вывучэнне новага матэрыяла з выкарыстаннем метада актыўнай ацэнкі, ЭСН.  Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ўмення вызначаць і змяняць формы ліку дзеясловаў, ставіць да іх пытанні. Задачы: плануецца, што да завяршэння ўрока навучэнцы будуць ведаць: аб формах ліку дзеяслова; ­ ­ пытанні, на якія адказваюць дзеясловы множнага і адзіночнага ліку. умець: ­ ­ вызначаць лік дзеяслова па пытаннях; змяняць формы ліку дзеясловаў. выканаюць тэст па тэме.  садзейнічаць развіццю ў навучэнцаў умення ставіць мэты і планаваць сваю дзейнасць;  спрыяць узбагачэнню і ўскладненню слоўнікавага запасу навучэнцаў;  стварыць умовы для выхавання культуры ўзаемаадносін навучэнцаў, культуры маўлення;  садзейнічаць фарміраванню пачуцця прыгажосці да роднай прыроды, пачуцця гонару за касманаўтаў. Мэта ўрока на мове вучняў: навучыцца  вызначаць лік дзеяслова, змяняць дзеясловы па ліках. НаШтоБуЗУ  Вызначэнне ліку дзеясловаў  Змяненне дзеясловаў па ліках  Граматнасць пісьма  Акуратнасць пісьма  Абсталяванне  падручнік, карткі з заданнямі, мультымедыйны праектар, камп’ютар, прэзентацыя, ЭСН “Электронны трэнажор па беларускай мове для 3 класа”, правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Этапы ўрока 1. Арганізацыйны  этап Мэта: забяспечыць псіхалагічную  падрыхтоўку  вучняў да ўрока 2. Этап праверкі  дамашняга  задання Мэта:  праверыць  уменне знаходзіць  дзеясловы ў  тэксце, вызначаць  іх час Дзейнасць педагога Празвінеў званок і зноў  У клас пазваў маіх сяброў.  Будзем дружна працаваць,  Будзем веды набываць.  А гасцям хвілін прыемных  Разам з намі адчуваць.   Наш урок мы адкрыем незвычайным ключом, які адчыняе любыя дзверы. Як вы лічыце якім?  Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму і пажадаем добрага дня. Дзейнасць навучэнцаў Мабілізуюцца на  работу Сябры, усмешкай вас вітаю, Усміхніцеся ж і вы ў адказ. Добрага настрою вам жадаю, На ўроку паказаць вышэйшы клас. Паслухайце казку. (Дадатак 1)     Праверка дамашняга задання па слайдзе. Заспяваў,  пойдзе, кукуе , пацяплее, лятаюць, гудуць,  будзе, п’юць,  спяць , пойдзе. ­ Якія парады для самога сябе вы хочаце даць па выкананню задання? ­ Ці верыце вы ў народныя прыметы? Індывідуальная  работа (электронны  трэнажор) Называюць  дзеясловы з  практыкавання 152,  вызначаюць іх час,  правяраюць па  слайдзе. Самаправерка. Рэкамендацыі для  самога сябе. 3. Этап  актуалізацыі  суб’ектыўнага  вопыту  навучэнцаў Мэта: забяспечыць уключэнне  навучэнцаў у  сумесную  дзейнасць па  вызначэнню мэтаў  урока ­ Якія яшчэ прыметы пра вясну вы адшукалі? На мінулым уроку вы выконвалі тэст па тэме “Змяненне дзеясловаў па  часах”.  Адзнак вы там не ўбачыце. Кожны атрымае запіску з маімі  парадамі, пажаданнямі. Уважліва іх прачытайце, пастарайцеся выканаць. Перад вамі вельмі важны навуковы тэкст, які быў пашкоджаны. Давайце  паспрабуем яго ўзнавіць. Дзеясловы – гэта словы, якія абазначаюць ­­­­­­­­­­­­.   Дзеясловы адказваюць на пытанні ­­­­­­­­­­­. На пытанні што робіць? што раблю?адказваюць дзеясловы ­­­­­­­­часу. На пытанні што зрабіў?, што рабіў? адказваюць дзеясловы ­­­­­­­­часу. На пытанні што зраблю?, што буду рабіць? адказваюць дзеясловы  ­­­­­­­­  часу. У адзіночным ліку дзеяслоў абазначае   ­­­­­. У множным ліку  дзеяслоў абазначае  ­­­­­­. Далей тэкста не бачна. Хочаце даведацца новае пра дзеслоў, каб узнавіць тэкст? Паспрабуйце паставіць перад сабой задачы нашага ўрока. Слайд  Вусна ўзнаўляюць  тэкст. Фармуліруюць тэму,  задачы ўрока. Для дасягнення мэты, неабходна рухацца строга па маршруце. Спланаваць  яго дапаможа НаШтоБуЗУ. НаШтоБуЗУ  Вызначэнне ліку дзеясловаў  Змяненне дзеясловаў па ліках  Граматнасць пісьма  Акуратнасць пісьма 4. Этап  чыстапісання Мэта: садзейнічаць адпрацоўцы  каліграфічнага  пісьма літар Юю,  удасканаленню  почырка У красавіку прыгравае сонейка, прырода ажывае, цягнецца да святла. Паветра напаўняецца духмянасцю пупышак і першых вясновых кветак. У   кожнага   з   вас   на   парце   дрэва,   на   якім   яшчэ   няма   ні   пупышак,   ні лісточкаў, ні кветак. Гэта   “дрэва пазнання”. На працягу ўрока ваша дрэўца таксама будзе ажываць дзякуючы вашаму старанню і ведам.  На ім   будуць   з’яўляцца   лісточкі   і   кветачкі.   Кветачка   –   паказчык   добра выкананага задання, лісточкі – патрабуецца дапамога. Жадаю вам поспехаў у дасягненні  задач.  Праверце пасадку. Адкрыйце сшыткі. Запішыце дату. 12 красавіка Класная работа ­ Звярніце ўвагу на каліграфічнае напісанне вялікай і малой літары ю.  Старайцеся правільна прапісаць кожны элемент, захаваць нахіл,  вышыню літар.  Пры злучэнні літар звярніце ўвагу на від злучэння:  ніжняе, верхняе, сярэдняе. ЮюЮю Юлю Ювю Юсю Юню  Юрый Гагарын праклаў дарогу ў космас. ­Абмяняйцеся сшыткамі, праверце акуратнасць і правільнасць напісання  літар, слоў. Ацаніце работу сябра лісточкам або кветачкай, якую неабходна размясціць на “дрэве пазнання”. Запісваюць дату. Прапісваюць  чыстапісанне. Узаемаправерка,  ацэньваюць  акуратнасць. Вусна адказваюць на  пытанні. ­Растлумачце арфаграмы ў сказе.  ­Назавіце дзеяслоў.  5. Этап  Слайд вывучэння  новага  матэрыялу Мэта: забяспечыць успрыманне,  асмысленне і  першаснае  запамінанне  навучэнцамі  матэрыялу ­Як сказаць па­другому “праклаў дарогу”? (быў першым) Юрый Гагарын лётчык­касманаўт, першы чалавек, які здзейсніў касмічны  палёт.  ­ Чаму мы сёння ўспомнілі пра Юрыя Гагарына? ­Якіх касманаўтаў беларусаў ведаеце?  (Петр Клімукі і Уладзімір  Каваленак)   Cлайд   ­Замяніце ў сказе імя Юрыя Гагарына на імёны беларускіх касманаўтаў.  Прачытайце сказ.  ­Ці ўсё правільна ў сказе? Што неабходна змяніць? праклаў­праклалі ­Які вывад можна зрабіць? Табліца на парту.   ­Разгледзьце табліцу ў парах, паспрабуйце сфармуліраваць правіла.  Гульня “Чароўная скарбонка”.   Пасадзілі, перакладае, збіраюць, ідуць, вучыць, друкуе, рашае, ведаюць,  сядзяць, расказвае, звіняць. Кожны вучань атрымлівае дзеяслоў, неабходна вызначыць яго лік  –  множны лік, адзіночны лік. Той вучань, які правільна вызначыў лік  дзеяслова, размяшчае на “дрэве пазнання” кветачку, няправільна – лісток. 6.  Этап  слоўнікава­ арфаграфічнай работы Мэта: садзейнічаць узбагачэнню  Заглянем у скарбонку з дзеясловамі адзіночнага ліку. Усе гэтыя дзеясловы падыходзяць да аднаго прадмета. У тлумачальным слоўніку напісана пра гэты прадмет наступнае:  Электронная вылічальная машына.  ­Што гэта? (камп’ютар)  Слайд  Фармуліруюць  правіла па табліцы. Размяркоўваюць  словы па групах. Самаацэнка, ацэнка  правільнасці  вызначэння ліку  дзеяслова. Уключаюцца ў  актыўную  пазнавальную  дзейнасць. слоўнікавага  запаса і  інтэлектуальнага  развіцця  навучэнцаў 7. Этап  папярэджванн я  ператамлення Мэта: садзейнічаць аднаўленню  фізічных і  духоўных сіл У сувязі з абноўленымі правіламі, якія змяшчае Закон Рэспублікі Беларусь ”Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“, напісанне гэтага слова змянілася. Граматныя людзі павінны гэта памятаць і не дапускаць памылак.  Запіс у сшытку разам з дзеясловамі.  Камп’ютар перакладае,друкуе, рашае, расказвае, вучыць. ­Пастаўце дзеясловы ў форме множнага ліку. (вусна) ­Які сказ атрымаўся? Самаправерка граматнасці напісання. Упрыгожванне “Дрэўца пазнання” Вучань класа выконвае ўказанне настаўніка, астатнія вучні хорам ставяць  дзеяслоў у множным ліку, выконваюць дзеянне. Запісваюць сказ пад  дыктоўку.  Самаправерка.  Ацэнка граматнасці. Выконваюць рухі. ­ Валера прысядае, мы прысядаем. ­ Валера маргае ­ мы маргаем. ­ Валера скача ­ мы скачам. ­ Валера топае ­ мы топаем. ­ Валера хлопае ­ мы хлопаем. ­ Валера ківае ­ мы ківаем. ­ Валера махае – мы махаем. ­ Валера ідзе ­ мы ідзём. ­ Вельмі дружна мы жывём! 8. Этап замацавання Прапаную заданні для працы ў групах. Кожны мае  магчымасць выбраць сабе заданне адпаведна здольнасцей. Можаце звяртацца за дапамогай да Выбіраюць   заданне адпаведна ведаў Мэта:  забяспечыць замацаванне вывучанага матэрыяла улікам індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў з   9. Этап кантролю   і самакантролю Мэта: праверыць  якасць засваення  навучэнцамі  матэрыяла ўрока,  выявіць недахопы індывідуальных асаблівасцей.   Узаемадапамога. Узаемаправерка.  Вусна сказы. Самастойна выкананваюць тэст складаюць кансультанта ў сваёй групе. Тэкст аднолькавы для  ўсіх, заданні па ўзроўнях. 5 узровень: Прачытайце  тэкст. Дайце  назву. Запісаць тэкст, устаўляючы замест кропак адпаведныя дзеясловы. Зверху абазначыць лік дзеясловаў.  4 узровень: Прачытайце тэкст. Запісаць першы абзац, устаўляючы замест кропак адпаведныя дзеясловы. Зверху абазначыць лік дзеясловаў.  3 узровень: Прачытайце тэкст. Запісаць першы абзац, устаўляючы замест кропак адпаведныя дзеясловы. Узаемадапамога, узаемаправерка  ў  групах.  Упрыгожванне “дрэва пазнання”. Працягніце тэкст, дапоўніўшы яго некалькімі сказамі. Тэст  1. Дзеяслоў у множным ліку абазначае дзеянне а)аднаго прадмета;  б)некалькіх прадметаў 2. Дзеяслоў у адзіночным ліку абазначае дзеянне а)аднаго прадмета;  б)некалькіх прадметаў 3. Дзеяслоў адзіночнага ліку адказвае на пытанне а)што робіць?  б)што робяць? 4. Дзеяслоў множнага ліку адказвае на пытанне а)што раблю?   б)што робіце? 5. Дзеяслоў піша мае форму  а)адзіночнага ліку;  б)множнага ліку 6. Дзеяслоў чытаем мае форму  а)адзіночнага ліку;  б)множнага ліку 7. Пастаў дзеяслоў шукаю ў множным ліку. а)шукаюць;  б)шукае 8. Знайдзі ўсе дзеясловы множнага ліку. а)ляжыць;  б)бягуць;  в)слухаюць;  г)збірае 9. Які канчатак будзе мець дзеяслоў  рашаць у множным ліку? а)­е;  б)­юць 10.Які канчатак будзе мець дзеяслоў  любіць у адзіночным ліку? а)­ю;  б)­яць За кожны правільны адказ – атрымліваеце 1 бал. Падлічыце колкасць балаў Калі ў вас 8­10 балаў, на вашым дрэве пазнання павінна з’явіцца кветачка, лісточкі.   па Правяраюць ключу (узаемаправерка   па радах) 10.  Дамашняе заданне Мэта: забяспечыць разуменне  навучэнцамі мэты,  зместу і спосабаў  выканання  дамашняга задання 11.Этап падвядзення вынікаў Мэта: даць  якасную ацэнку  працы класа,  асобных  навучэнцаў 12.Этап рэфлексіі Мэта: параўнаць  пастаўленную мэту і атрыманы вынік у Адкрыйце дзённікі, запішыце дамашняе заданне: ст.86 практ.157, апісанне бярозкі (вусна) Дома   неабходна   верш   спісаць   у   сшытак.  Падкрэсліць   дзеясловы,  зверху абазначыць іх лік. (Тлумачэнне першы слупок) На пяты ўзровень неабходна падрыхтаваць вуснае апісанне бярозкі вясной. Запісваюць дамашняе заданне Пакладзіце   перад   сабой   “дрэўца   пазнання”.   Дзякуючы   вашаму   старанню дрэўца ажыло. На кожным дрэўцы з’явіліся лісточкі, кветачкі. Рагледзьце галінкі, на каторых вы хацелі бы бачыць кветачкі замест лісткоў? ­ Што для гэтага трэба зрабіць?  Даюць   ацэнку   сваёй працы. ­ Выкажыце сваё меркаванне наконт таго, як былі выкананы патаўленыя задачы.   На сённяшнім уроку хачу адзначыць працу кожнага вучня. Усе працавалі ў сілу сваіх здольнасцей. На памяць аб гэтым дні, кожны атрымае закладку з першым касманаўтам Юрыям Гагарынам, які вельмі імкнуўся пабываць ў Выказваюць меркаванне   наконт выканання пастаўленых задач. канцы ўрока. касмічнай   прасторы.   Памятайце,   каб   дасягнуць   сваёй   мэты   ў   жыцці, патрэбна шмат старанна працаваць.  Дадатак 1 Жыў­быў на свеце хлопчык Алесь. Слухаў і паважаў ён старэйшых, ніколі не крыўдзіў малодшых. Вучыўся Алесь, як і вы, у 3 класе. Як і ўсе хлопчыкі, Алесь марыў стаць касманаўтам, такім,  як  Юрый  Гагарын  цi  Пётр  Клімук. Аднойчы Алесю не пашанцавала.  Захварэў ён і чатыры дні не хадзіў у школу. Няёмка было хлопчыку ў першы дзень пасля хваробы сядзець у класе. На ўроках беларускай мовы ўжо вывучылі тэму “Змяненне дзеясловаў па часах”, а бедны Алесь нічога не разумеў. Прыйшоў хлопчык дамоў. Вырашыў самастойна разабрацца ў гэтых незразумелых часах дзеяслова. Тым больш, што і дамашняе практыкаванне было зададзена152, дзе патрэбна вызначыць час дзеясловаў. Алесь доўга сядзеў над заданнем, але ўсё дарэмна — нічога не зразумеў нават тады, калі прачытаў у падручніку правіла. Так і заснуў за сталом... ...Сніцца Алесю дзіўны сон. Быццам адарваўся ён ад зямлі і паляцеў у касмічныя прасторы, тым больш, што было гэта 12 красавіка, у дзень касманаўтыкі. Трапіў Алесь у чароўны горад.  Нясмела пастукаў Алесь у першыя дзверы. — Хто там стукае? Заходзьце калі ласка! — пачуўся з­за дзвярэй незямны голас, а неўзабаве выйшаў і сам гаспадар Дзеяслоў.  —Добры дзень, паважаны гаспадар! — Дрбры дзень, хлопчык! — Прабачце, калі ласка, што турбую, але я прыйшоў пазнаёміцца з Вамі. — Добра. Знаёміцца з ветлівымі зямлянамі я люблю. Алесь коратка расказаў пра сябе, пра свае школьныя справы і, безумоўна, пра нядаўнія непрыемнасці. Затым яны пачалі гуляць у гульню “Жмуркі”. Зорны чалавек Дзеяслоў з лёгкасцю ператвараўся ў словы і хаваўся ў розныя сказы, а Алесь старанна іх шукаў і вызначаў час дзеясловаў. —Давайце, сябры, і мы пакажам Алесю як адшукалі дзеясловы ў сказах і вызначылі іх час.

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"

Урок беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Дзеяслоў"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
05.01.2017
Посмотрите также: