абагульніць і сістэматызаваць веды навычэнцаў па тэме; замацаваць уменне адрозніваць адушаўленыя і неадушаўленыя назоўнікі, вызначаць род і лік назоўнікаў, ставіць пытанні да назоўнікаў, якія стаяць у рознай форме; садзейнічаць пашырэнню слоўнікавага складу, развіццю псіхічных працэсаў; скласці ўмовы для выхавання цікавасці да роднай мовы, пачуцця калектывізму і узаемадапамогі
форма урока: урок-падарожжа
форма ўзаемадзеяння: групавая
урок назоўнік 3 клас_1.docx
Тэма: Замацаванне ведаў па тэме “Назоўнік”
Мэта: плануецца, што вучні будуць умець адрозніваць назоўнікі, якія
адказваюць на пытанні хто? і на пытанні што?, вызначаць род і лік назоўнікаў,
ставіць пытанні да назоўнікаў
Задачы: абагульніць і сістэматызаваць веды навычэнцаў па тэме;
замацаваць уменне адрозніваць адушаўленыя і неадушаўленыя назоўнікі,
вызначаць род і лік назоўнікаў, ставіць пытанні да назоўнікаў, якія стаяць у
рознай форме; садзейнічаць пашырэнню слоўнікавага складу, развіццю
псіхічных працэсаў; скласці ўмовы для выхавання цікавасці да роднай мовы,
пачуцця калектывізму і узаемадапамогі
Абсталяванне: карткі з заданнямі для работы ў групах, малюнкі
(воблака, сонейка, зорачка) для выяўлення эмацыянальнага настрою, сцяжкі
чырвонога і жоўтага колеру, паперкі жоўтага і чырвонага колеру па колькасці
вучняў, мультэмедыйны праектар
Форма ўрока: урокпадарожжа
Форма ўзаемадзеяння: групавая СЛАЙД 1
Ход урока
I.Арганізацыйны момант
Празвінеў званок для нас.
Усе зайшлі спакойна ў клас.
Павіталіся ласкава,
Ціха селі, спінкі – прама.
Бачу: клас наш хоць куды!
Мы пачнем урок, сябры? (Так)
Перад вамі ляжаць тры фігуркі, выберыце сабе адну, якая вам па
настроі, і пакажыце яе ўсім.
На ўрок прыйшлі з цудоўным настроем тыя, хто паказаў сонейка, у каго
хмарка, той чамусьці сумуе; у каго зорачка – той гатовы працаваць на ўроку.
Спадзяюся, што сеняшняе падарожжа падыме ўсім настрой.
II. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
Сення, паважаныя сябры, у нас незвычайны ўрок. Мы адправімся ў
падарожжа ў адну незвычайную краіну. Паплывем мы па моры ведаў на
караблі. Але перш за ўсе нам патрэбна набраць каманду. Я, як галоўны
адмірал, назначаю капітанам першага карабля Соню, а другога – Жэню.
Займіце свае месцы на капітанскіх мосціках. Астатнія ўдзельнікі падарожжа
вазьміце сабе адну фігурку. Калі вы ўзялі жоўтую фігурку, то вы паплывеце
разам з Соняй пад жоўтым сцяжком, а калі чырвоную, то з Жэняй – пад
чырвоным. Займіце свае месцы (вучні размяркоўваюцца на групы)
Каманды гатовы. Пара ў дарогу. Але ж мы не можам адправіцца ў
падарожжа без карты. Давайце пабудуем маршрут падарожжа..
Як называецца часціна мовы, якую мы вывучылі? (Назоўнік)
Гэта значыць краіна, куды мы адпраўляемся, называецца Назоўнік.
СЛАЙД 2
Які цудоўны замак мы бачам на карце, але ж на варотах вісяць замочкі.
А адчыніць іх дапамогуць веды, якія вы атрымалі па тэме “Назоўнік”.
На якія пытанні мы павінны адказаць, каб адчыніць усе замочкі?
(вучні ставяць пытанні:
Што называецца назоўнікам?
На якія пытанні адказвае назоўнік?
Па чым змяняецца назоўнік?)
Так, сення мы паўторым і замацуем веды, якія атрымалі па тэме
“Назоўнік”.
III. Падрыхтоўка да асноўнага этапу
1. Чыстапісанне
Але мы не можам адправіцца ў шлях без назвы вашых караблеў.
Прыдумайце назву, але з умовай: карабель пад жоўтым сцяжком павінен быць назоўнікам жаночага роду
адзіночнага ліку,
карабель пад чырвоным сцяжком павінен быць назоўнікам мужчынскага
роду адзіночнага ліку (вучні абмяркоўваюць у групах назвы караблеў)
Дайце характарыстыку першага гуку назвы вашага карабля. (адказы
вучняў).Адкрыйце свае бартавыя часопісы і запішыце дату падарожжа.
Прапішыце першую літару назвы вашага карабля як чыстапісанне. Сочым за
пасадкай.
2. Слоўнікавая работа. Развіцце мовы.
Якія рысы характару павінны мець усе падарожнікі. Увага! Усе словы
павінны быць назоўнікамі, а значыць адказваць на якія пытанні? (дабрыня,
смеласць, цярплівасць, узаемадапамога, добрасардэчнасць, бяссрашнасць і
г.д.)
IV. Асноўны этап
1. Замацаванне і абагульненне
Усе дасягненні сваей каманды капітаны будуць запісваць у маршрутны
ліст. Капітаны трымайце свае маршрутныя лісты. СЛАЙД 3
№
Заданне
Колькасць
балаў
1
2
3
4
Назоўнікі адушаўленыя і неадушаўленыя
Лік назоўнікаў
Род назоўнікаў
Сувязь са словамі ў сказе
Для таго, каб адчыніць першы замочак выканаем заданне.
1. З тэксту каманда першага карабля выпісвае адушаўленыя назоўнікі,
другога – неадушаўленыя. Капітаны паведамляюць вынікі работы. Калі
заданне выканана правільна, то залічваецца 1 бал, калі есць памылкі – 0 балаў.
Якія назоўнікі з’яўляюцца адушаўленымі? (адказваюць на пытанне
хто?)
Якія назоўнікі з’яўляюцца неадушаўленымі? (адказваюць на пытанне
што?)
СЛАЙД 4
КАРТКА1
Максімка сядзіць у бацькавым кабінеце і чытае казкі . Па пакоях
гуляе лёгкі ветрык. Ад ветру надзімаюцца фіранкі на вокнах. Хлопчык
замест фіранак бачыць ветразі марскога карабля. На ім юны капітан ужо
імчыцца насустрач прыгодам. (Паводле Т.Мушынскай)
На заданне адводзіцца 3 хвіліны (таймер)
Капітаны, калі ласка, агучце вынікі. СЛАЙД 5
Малайцы! Першы замочак мы адчынілі і працягваем падарожжа.
СЛАЙД 6 2. Для таго, каб адчыніць другі замок выканаем наступнае заданне.
Працуем такім чынам: першы член каманды атрымлівае картку з заданнем.
выконвае яго і перадае наступнаму і гэтак далей. Капітан таксама выконвае
апошняе заданне і правярае ўсе, звяраючыся са слайдам, падлічвае вынік і
запісвае колькасць балаў. За кожнае, правільна выкананае заданне налічваецца
1 бал.
Капітаны, вазьміце картку 2
Якога ліку могуць быць назоўнікі? (адзіночнага і множнага)
Ці заўседы гэта так?) (не, назоўнікі могуць быць, або толькі
адзіночнага ліку, або толькі множнага)
КАРТКА2
Ад назоўнікаў адзіночнага ліку ўтварыце назоўнікі множнага ліку
горад
вечар
кацяня
зайчаня
кефір
капуста
гарады
вечары
кацяняты
зайчаняты
КАРТКА 2
Ад назоўнікаў множнага ліку ўтварыце назоўнікі адзіночнага ліку
берагі
кветкі
шчаняты
коні
штаны
дзверы
бераг
кветка
шчаня
конь
Перадайце картку першаму члену каманды і прыступаем да выканання.
Правяраем заданне. Падлічыце колькасць правільных адказаў і запішыце
вынік у маршрутны ліст. СЛАЙД 7
Мы крыху стаміліся і Назоўнік прапануе нам адпачыць пад вяселую
музыка.
2. Фізкультхвілінка (музычная)
3. Ну вось, мы адчынілі яшчэ адзін замочак СЛАЙД 8 і працуем далей.
Выканаем наступнае заданне. Працуем такім чынам, капітан размяркоўвае
ролі паміж сваім экіпажам:
чытач, той, хто будзе чытаць заданне,
сакратар, той, хто запісвае вынік,
памочнікі, дапамагаюць абмяркоўваць заданне,
хранаметрыст, той, хто будзе сачыць за часам,
дакладчык, той, хто раскажа аб атрыманым выніку работы. Капітаны вазьміце картку 3. Якое заданне вам патрэбна выканаць?
(вызначыць род назоўнікаў)
Як вызначыць род назоўнікаў? (падставіць словы дапаможнікі ен,
мой – м.р., яна, мая –ж.р.,яно, мае – н.р.)
Як вызначыць род назоўнікаў, калі яны стаяць у множным ліку? (трэба
паставіць назоўнікі ў адіночны лік і падставіць словы дапаможнікі як у
адзіночным ліку)
Якія назоўнікі не маюць катэгорыі роду? (якія ўжываюцца толькі ў
форме множнага ліку)
КАРТКА 3
Вызначце род назоўнікаў
дачка
дзядзька
граблі
кацяня
жырафа
дзіця
ж.р.
м.р
н.р.
ж.р.
н.р.
КАРТКА 3
Вызначце род назоўнікаў
сукенка
бусел
арэлі
зубраня
медаль
цяля
ж.р.
м.р.
н.р.
м.р.
н.р.
Правяраем заданне. СЛАЙД 9
Падлічыце колькасць правільных адказаў і запішыце вынік у маршрутны
ліст.
4. Працягваем наша падарожжа. У нас застаўся апошні замочак
СЛАЙД 10 і апошняе заданне.
Што адбываецца з назоўнікамі, калі яны звязваюцца з іншымі словамі ў
сказе? (змяняюць сваю форму і могуць адказваць на пытанні хто? што?
каго? чаго? каму? чаму? і інш.)
Вазьміце картку 4. Прачытайце заданне. Ці ўсе вам зразумела?
Заданне будем выконваць па чарзе. капітаны перадайце карткі першаму
члену экіпажа. На выкананне – 5 хвілін (пясочны гадзіннік)
КАРТКА 4
Пастаўце пытанні да розных форм назоўніка бяроза
зляцеў з ( ) бярозы схаваўся пад ( )бярозай
пілаваў ( )бярозу
расце (……) бяроза
дапамагчы (……)бярозе
сядзець (……..) на бярозе
КАРТКА 4
Пастаўце пытанні да розных форм назоўніка бяроза
прыляцеў (……….) бусел
не бачылі (………) бусла
дзякавалі (………)буслу
заўважылі (………)бусла
любаваліся (………)буслом
засумавалі (……..) па буслу
Капітаны, правяраем заданне. СЛАЙД 11
Падлічыце колькасць правільных адказаў і запішыце вынік у маршрутны
ліст.
Ну вось мы і адчынілі апошні замочак у такой цудоўнай краіне, як
Назоўнік. СЛАЙД 12
Я спадзяюся, што пасля сеняшняга ўрока ўсе вашы веды будуць
раскладзены па палічках і застануцца з вамі надоўга.
А зараз выканаем індывідуальнае заданне. Вазьміце картку 5 (для
кожнага вычня) і выканайце тэст.
КАРТКА 5
ТЭСТ
1. Абвядзі кружком правільны адказ
а) Назоўнікі абазначаюць прадмет і адказваюць на пытанні што? хто?;
б) Назоўнікі абазначаюць прымету прадмета і адказваюць на пытанні
які? якая? якое? якія?;
в) Назоўнікі абазначаюць дзеянне прадмета і адказваюць на пытанні што
робіць? што робяць? што рабіў? што зрабіў?.
2. Абвядзі кружком правільны адказ
а) Сабака, зубр, медаль, таполя, дзік – мужчынскі род;
б) Ноч, кішэня, боль, каша, шаша – жаночы род;
в) Сланяня, казляня, савяня, жарабя, дзіця – ніякі род.
3. Назоўнік у дужках пастаўце ў патрэбнай форме.
Склалі песеньку мы самі.
Наша песенька пра (мама).
(Мама)песню заспявае,
сум адразу прападае. (Мама) можа ўсе на свеце,
з (мама) добра яе дзецям.
І.Муравейка
V. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія
Паглядзіце, калі ласка, на слайд і дапоўніце сказы.
Сення на ўроку СЛАЙД 13
ЗАСТАЛОСЯ НЕЗРАЗУМЕЛЫМ…
ХАЧУ ДАВЕДАЦЦА…
ВЕДАЮ…
МАГУ РАСТЛУМАЧЫЦЬ..
Давайце падлічым колькасць балаў і ў залежнасці ад гэтага, а таксама ад
выкананага тэсту каманды атрымаюць адзнаку за ўрок.
VI. Дамашняе заданне
Практыкаванне 130
Урок беларускай мовы па тзме "Назоўнік"
Урок беларускай мовы па тзме "Назоўнік"
Урок беларускай мовы па тзме "Назоўнік"
Урок беларускай мовы па тзме "Назоўнік"
Урок беларускай мовы па тзме "Назоўнік"
Урок беларускай мовы па тзме "Назоўнік"
Урок беларускай мовы па тзме "Назоўнік"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.