Тэма: Словы – назвы прымет прадметаў
Мэта: Пазнаёміць з лексіка-граматычным значэннем слоў, якія абазначаюць
прыметы прадметаў, фарміраваць уменне распазнаваць словы, якія
абазначаюць – назвы прымет прадметаў па пытаннях і значэнні,адпрацоўваць
напісанне слоўнікавых слоў, садзейнічаць развіцю мовы, узбагачэнню
слоўніка, стварыць умовы для выхавання самастойнасці, культуры мовы .
Ход урока
Весела гучыць званок
Яго голас нам знаёмы
Запрашае на урок
БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
1 Аргмомант
2 Хвілінка чыстапісання—
Бб Бо Бм Бз Бе Бг Бу
Багдан Барысаў Беларусь
3 Арфаграфічная размінка
Паслухайце верш і звярніце ўвагу на тое, які гук я часцей за ўсё называла
(Бб)ульба, бусел, (Бб )елавежа,
Бацька (Нн)ёман з берагамі,
(Бб)еларусі ўсёй бязмежжа,
(Бб)елабог аберагае.
-
Які гук вы чулі часцей за усё? (б)
-
Якой літарай ён абазначаецца на пісьме? [бэ]
Белабог-добры Бог неба, увасабленне дабра, шчасця, багацця. Прыметнікі, утвораныя
ад слова бог пішуцца з вялікай літары Божы суд, Божы храм.( у 2010 годзе ўступіў ў сілу
законРБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”прыняты ў 2008 годзе)
/акрамя ўстойлівых выразаў “ не дай бог”/ дай божа
4 Актуалізацыя ведаў .Увядзенне ў тэму
Стракаты, крылаты,
Руплiвец лясны.
Лекар заўзяты
У хворай сасны. (дзяцел)
Спаважны, чыноўны,
Ён стаў на страсе
Ў ботах чырвоных , каб бычылі ўсе (бусел)
Урадзіўся ён высокт,
Шаўкавісты, сінявокі.
Апранае нас здавён
Здагадаўся? Гэта… . (лён)
Яны чорныя, крывыя,
З нараджэння ўсё нямыя.
А калi пастануць поруч,
Як жывыя , загавораць. (Лiтары)
5
Работа па тэме ўрока
Пр. 131—словы. Чкія абазначаюць прыкметы прадметаў
Чытанне тэксту, вылучэнне прымет прадмета
выпісванне слоўпрыкмет ВЫВАД: чытанне лінгвістычных звестак, с.76
ФІЗМІНУТКА.
Зарадка для вачэй
Каб вочы твае зарчэй былі,
Каб у ачках табе не хадзіць,
Гэтыя лёгкія рухі
Прапаную паўтарыць.
Удалячынь паглядзім і пад ногі,
Направа, налева хутчэй
Здзівімся, што такое?
І закрыем іх хутчэй.
А зараз па крузе хутка,
Нібы стрэлачкі часоў
Правядзём вачамі дружна.
Ну, а далей будзь здароў.
6.Замацаванне вывучанага матэрыялу
Пр. 132—падбор прымет да прадметаў
Запісаць па ўзору падручніка
Пр. 134—пастаноўка пытанняў да слоў прымет прадметаў
вусная работа
арганізацыя слоўнікавай працы (цвёрды—які з цяжкасцю паддаецца
сцісканню,згінанню,рэзанню, які не пррагінаецца
2)—(перан.)—стойкі ў сваіх перакананнях, намерах, непахісны, чэсны. Праўдзівы, добрасумленны)
Пр. 135—дапавіць прапушчаныя словыз супрацьлеглым значэннем
Запісаць сказы, уставіць словы па сэнсе
6 Абагульненне ўрока.
1). Калі так кажуць?
Белы, як смерць; чырвоны, як рак; збялеў, як палатно.
“Злучы стрэлкамі”—самастойная работа
Зялёная васілёк
Сіні трава
Моцны лапкі
Пухленькія вецер
Чырвоны колер
7 Дамашняя заданне пр. 136, каменціраванне
8
Рэфлексія.Вынік урока
Урок па тэме "Кампаненты дзеяння множання"
Урок па тэме "Кампаненты дзеяння множання"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.