Урок по белорусскому языку на тему "Напісанне слоў з у-ў"
Оценка 4.9

Урок по белорусскому языку на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Оценка 4.9
Разработки уроков
docx
белорусский язык
2 кл
22.02.2018
Урок по белорусскому языку  на тему "Напісанне слоў з у-ў"
Урок предназначен для учащихся 2 класса с белорусскииязыком обучения.На уроке учащиеся отработают умение правильно писать, делить на слоги и для переноса слова с ў ; будут развить умения составлять рассказ по рисунку и предложенным начала , развивать фонематический слух, обогащать словарный запасМатериал предназначен для учителя начальных классов Материал урока может использоваться и на других предметах
Напісанне слоў з у — ў.docx
Тэма: Напісанне слоў з у — ў Мэта: Адпрацоўка ўменне правільна пісаць, дзяліць на склады і для пераносу словы з ў; развіццё умення складаць апавяданне па малюнку і прапанаваным пачатку; садзейнічаць развіццю фанематычнага слыху, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў;ствараць умовы для прывіцця цікавасці да пазнання і вывучэння роднай мовы Ход урока 1. Арганізацыйны момант Празвінеў званок і паклікаў на ўрок Давайце ж не будзем мы ўсе сумаваць: Прыйшоў час адкрыццяў – пара працаваць! Давайце зараз з вамі паспрабуем уявіць сябе птушачкамі. Раскрыйце, калі ласка, свае крылы і ўявіце, што вы паляцелі. Добра, сядайце! Куда восенню адлятаюць птушкі? (У вырай). Паглядзіце, якая магутная птушка. [Дадатак 1]. Хто гэта? (Арол). Ён вельмі магутны і шмат чаго ведае. Каб і вы аднойчы змаглі ўявіць сябе ужо не маленькімі птушачкамі, а такой вось магутнай птушкай, мы з вамі адправімся па новыя веды. 2. Праверка дамашняга задання Каб мы змаглі паляцець, спачатку трэба пераканацца ў тым, что ў хатках ўсе ў парадку, усе справы зроблены. А дзе жывуць птушкі? (У гнёздах). Зараз я і праверу, як мае птушачкі выканалі дамашняе заданне. Якія пары слоў вы ўтварылі 3. Актуалізацыя ведаў – тэрміналагічная зарадка 4. Пастаноўка вучэбнай задачы Мэтапакладанне СЛАЙД - А вось тэму урока вы даведаецеся, калі ўставіце ў словах верша прапушчаныя літары. Да…ганогі, да…ганосы, Ён за…сёды ходзіць босы. Па балоце, па л..жку, Па расістым м…ражку. (Мурог-высокая сакавітая трава) -Звярніце ўвагу на літары, якія ўставілі і вызначце тэму ўрока. -З дапамогай картак (+,-,?) давайце вызначым узровеннь вашых ведаў па гэтай тэме. СЛАЙД + ведаю? сумняваюся- не ведаю -Давайце паставім мэты, чаму вы павінны навучыцца на ўроку. - А для таго, каб нам з вамі было цікава, сёння мы бедзем не проста вучыцца граматна і акуратна пісаць, а яшчэ мы будзем дапамагаць лесавічку папасці дадому. Падарожжа далёкае, цікавае, але дастаткова складанае, так як на нашым шляху моуць сустрэцца розныя прыгоды і нечаканасці. Я лічу, что вы з імі абавязкова справіцеся, таму што ўсевычні нашага класа смелыя, дружныя, разумныя і знаходлівыя. - І так, падарожжа пачынаецца. 5. Хвілінка чыстапісання Калі ласка, у сшытках запішыце дату, класная работа. Але мы з вамі яшчэ птушачкі невялікія, таму давайце зробім прыпынак. Ці бачылі вы калі-небудь, як птушачкі чысцяць пёры? Ці можна сказаць, што птушкі любяць чысціню? Ці павінны мы з вамі любіць чысціню? Ці трэба сачыць за тым, каб пісьмо было чыстым, прыгожым, без памарак? Таму давайце адвядзём некалькі хвілінак на чыстапісанне. ЧЫСТАПІСАННЕ ў асобных сшытках (урок 29) Рубрыка “ Цикава ведаць” СЛАЙД СЛАЙД Помнік літары Ў у Полацку быў усталяваны ў 7 верасня 2003 годзе ў юбілейны год дзясятага святкавання дня беларускага пісьменства. Гэтая унікальная літара, якая стала сімвалам беларускага алфавіту, які складаецца з 32 літар, мае 22 парадкавы нумар. Такі літары няма ні ў адным алфавіце свету. Па статыстыцы, праведзенай навукоўцамі-лінгвістамі гук, які пазначаецца ў кароткім, сустракаецца ў беларускай гаворкі часцей за ўсё. Менавіта ён надае прамовы мяккасць і меладычнасць. Аўтар помніка самой беларускай літары – скульптар Аляксандр Фінскі. Помнік зроблены ў выглядзе стэлы, на якім зафіксавана літара Ў, а таксама ўвесь беларускі алфавіт. Стэла можа таксама служыць сонечным гадзіннікам. Калі выдаецца пагодны дзень, па гэтых сонечным гадзінах можна вызначаць час сутак. 6. Засваенне новых ведаў і спосабаў дзеянняў Спісванне сказаў. Тлумачэнне правапісу ў словах літары ў. (Практ. 143, с. 67.) Чытанне слоў. Выпісванне двухскладовых слоў. Іх падзел для пераносу.(Практ. 144, с. 67.) Фізкультхвілінка 1. Замацаванне ведаў і спосабаў дзеянняў Пр. 146 - Разгляд малюнка. Абмеркаванне адлюстраванага на ім. Чытанне пачатку тэксту. -Калектыўнае прыдумванне працягу тэксту з апорай на сюжэтны малюнак.(вусна) Спісванне з устаўкай прапушчаных літар і тлумачэннем правапісу ў словах літар у,ў. (Практ. 138, с. 65.) 7. Абагульненне ўрока 1.  “А хто ж чакае наперадзе?”—гульневы момант Хто ж такі ў асеннім лесе Між асінак дзвюх Сетку белую павесіў, Каб лавіла мух? (павук) Каб выпутацца з павуціны павучка, трэба выканаць заданне Я нарадзіўся беларусам Беларусам буду жыць Мову родную вучуся шанаваць , цаніць, любіць.  Як вы думаеце пра каго гаворыцца ў вершы?  Чаму нас так называюць? Правільна. Рэспубліка беларусь СЛАЙД Знаёмства з правапісам слоўнікавых слоў Рэспубліка Беларусь, складанне з імі сказа 2.А зараз праверым вашыя веды па тэме . А для гэтага нам патрэбна будзе адказаць на пытанні і пабудаваць караблік , які мы адправім у КРАІНУ ВЕДАЎ, каб усе маглі пачуць гучанне нашай беларускай мовы 8. Інфармацыя аб дамашнім заданні – пр.145 9. Рэфлексія Сёння на ўроку я даведаўся, што … На ўроку мне было вельмі цікава, таму што … Мне было цяжка выконваць заданні, таму што … Я з задавальненнем … 10. Вынік урока

Урок по белорусскому языку на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку  на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку  на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку  на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку  на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку  на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку на тему "Напісанне слоў з у-ў"

Урок по белорусскому языку  на тему "Напісанне слоў з у-ў"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
22.02.2018