Правапіс Е, Ё, Я

  • Разработки уроков
  • 20.02.2018
Публикация на сайте для учителей

Публикация педагогических разработок

Бесплатное участие. Свидетельство автора сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Мэта ўрока – узнавіць і пашырыць веды аб правапісе галосных Е, Ё, Я – сфармулявана адпаведна з нарматыўнымі задачамі вывучэння беларускай мовы ў 5 класе. Яна дакладная, знаходзіцца ў сферы дзейнасці вучняў. Развіваючая мэта здзяйснялася праз маналагічнае маўленне вучняў пры ўзнаўленні тэарэтычнага матэрыяла, пры рэцэнзіраванні адказаў, праз неабходнасць самастойна рабіць вывады пасля вывучэння новага матэрыялу. Дадзеная тэма звязана з папярэдняй, пад час якой вучні ўзнавілі веды па фанематычнаму раздзелу мовы. Пры разработцы дадзенага ўрока былі ўлічаны наступныя асаблівасці вучняў: - патрэбнасць у яркім і вобразным тлумачэнні новага матэрыялу (выкарыстоўваліся мультымедыйная прэзентацыя, аўдыёзапіс) - імкненне самастойна ацэньваць свае веды, падрыхтаванасць да рэфлексіі (выкарыстоўвалася Рыбка) - гатоўнасць індывідуальнага выбару практычнай дзейнасці Для аналізуемага ўрока быў выбраны наступны змест: замацаванне вымаўлення галосных гукаў Е, Ё, Я і выпрацоўка ўмення вызначаць націскны, пераднаціскны і паслянаціскны склады, уменне правільна чытаць словы і карыстацца адпаведным правілам іх напісання. Кантроль за засваеннем ведаў адбываўся на этапах працы з тэкстам, працы вучняў з карткамі, схемамі, табліцай. На працягу ўрока былі арганізаваны чаргаванне і змена відаў дзейнасці: для выпрацоўкі уменняў і навыкаў выкарыстоўваліся прыёмы вуснай і пісьмовай працы, франтальнага апытання, работы ў парах, самастойнай, узаема- і самакантроля. Для раскрыцця галоўнага матэрыялу спалучалася некалькі метадаў навучання. Пры вывучэнні новага матэрыялу выкарыстоўваўся часткова-пошукавы метад. Веды не падаваліся ў гатовым выглядзе. Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка самастойна разважалі, аналізавалі, рабілі вывады, гэтым самым фарміравалі асэнсаваныя трывалыя веды. Перавага была аддадзена дадзенаму метаду з улікам асаблівасцей вучняў. Метадычная распрацоўка ўрока “Правапіс Е, Ё, Я” цікава з пункту гледжання інфарматыўнай ёмкасці, спосабаў дзейнасці вучняў, выкарыстання тэхналогій навучання. Я лічу, што дадзеная распрацоўка ўрока дапаможа калегам-славеснікам пры падрыхтоўцы да ўрокаў.

Публикация состоит из частей: