Правапіс Е, Ё, Я
Оценка 4.7

Правапіс Е, Ё, Я

Оценка 4.7
Разработки уроков
docx
белорусский язык
5 кл
20.02.2018
Правапіс Е, Ё, Я
Музычнае суправаджэнне для падрыхтоўкі да ўспрыняцця
Публикация является частью публикации:
урок для конкурса 1.docx
Тэма Правапіс е, ё, я Мэта:   вучні павінны ўзнавіць і пашырыць веды аб правапісе галосных е, ё, я Задачы:  садзейнічаць   выпрацоўцы   ўмення   вызначаць   націскны,   пераднаціскны   і паслянаціскны склады, умення правільна чытаць словы і карыстацца адпаведным правілам у іх напісанні;  развіваць лагічнае і творчае мысленне;  фарміраваць культуру індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці;  выхоўваць пачуццё любові і павагі да свайго народа, Радзімы, цікавасць да гісторыі роднага краю Тып урока:  вывучэнне новага матэрыялу Асталяванне:   мультымедыйная прэзентацыя                                             сігнальныя карткі  чырвонага і жоўтага колеру                            схема                            дыдактычны  дапаможнік  “Рыбка” Ход урока І. Эмацыянальная падрыхтоўка класа Празвінеў ўжо званок, Пачынаецца ўрок. Моўчкі вы за парты сядзьце, Адзін на другога гляньце. Прывітайцеся, ўсміхніцеся, Да настаўніцы павярніцеся. Правер, дружок, Гатовы ты пачаць урок? Ці ўсё на месцы, ўсё ў парадку? Тады пачнём мы папарадку.          З якім настроем вы прыйшлі сёння на ўрок? Перад вамі на сталах ляжаць чырвоная  і жоўтая карткі. Калі з добрым настроем прыйшлі на ўрок, падыміце чырвоную картку, калі з абыякавым – жоўтую.       Я рада, што настрой ў вас добры. У  нас мэта аднолькавая – атрымаць новыя веды. А перад тым, каб пачаць іх набыццё, праверым дамашняе заданне. У каго ўзніклі пытанні пад час яго выканання? (адказ на пытанні вучняў) Памяняйцеся, калі ласка, сшыткамі са сваім суседам, разам праверым практыкаванне, а калі будуць памылкі, выпраўляйце іх алоўкам. ІІ.  Праверка д/з:        Вучні выпісвалі са сказаў словы, у якіх літары е, ё, ю, я абазначаюць два гукі. На дошцы запісаны   гэтыя   словы,   вучні   звяраюць   запісы   (пасля   праверкі   практыкавання,   сшыткі выртаюцца)  1 Уздыміце картку тыя, у каго не памылак пры дамашняга задання. ІІІ. Вызначэнне тэмы ўрока     Каб перайсці да вывучэння новай тэмы, я прапаную вам наступнае заданне: вы павінны разгледзіць   малюнкі,   якія   дапамогуць   вам   вызначыць   тэму   сённяшняга   ўрока,   па пачатковых літарах. (Гучыць мелодыя і вучні называюць асобныя элементы малюнка, якія пасля створаць пейзаж беларускай прыроды Правапіс е, ё, я ) чырвоную было выкананні Паслухайце эпіграф да нашага ўрока (высвечваецца на слайдзе створанага пейзажу): О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў! Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў…                                                     Якуб Колас           Невыпадкова   прагучалі   гэтыя   радкі.   Такія   асаблівасці   мае   не   толькі   беларуская прырода, але і беларуская мова.      Сёння на ўроку мы павінны ўзнавіць і пашырыць веды аб правапісе галосных е, ё, я, правільна чытаць такія словы і карыстацца адпаведным правілам іх напісання. А ўзнаўляць і пашыраць свае веды мы будзем на прыкладах тэкстаў, прысвечаных тэме роднай зямлі. Адкрыйце сшыткі, запішыце дату, класная работа і тэму ўрока.      ІV.  Знаёмства з новай тэмай урока, першапачатковае замацаванне набытых ведаў         Праца з лінгвістычным тэкстам. Правіла, змешчанае ў падручніку пераапрацавана ў табліцу, якая раздадзена вучням. Прачытайце гэтае правіла, зрабіце алоўкам паметкі “+” – я гэта ведаю, “!” – я даведаўся новае. Унясіце свае дадзеныя ў табліцу. “!” “+” 1) У першым складзе перад націскам Е, Ё праходзіць у Я: вечар – вячоркі, мёд ­ мядок 2) У   астатніх   пераднаціскных   і паслянаціскных   складах  Е  захоўваецца: вецер, велікаваты 1) Я  захоўваецца   ў   словах  дзявяты, дзясяты,   сямнаццаць,   васямнаццаць  і ўтвораных ад іх 2) Е захоўваецца ў словах іншамоўнага паходжання: мелодыя, перон, бетон 3) Спрадвечнае  Я  захоўваецца   Складзіце схемы: І варыянт на правапіс Е, ІІ варыянт – на правапіс Я незалежна ад націску: сувязь, свята 2 апорнай схемы вучню   раздаюцца   Тэкст “Спрадвечная зямля” (работа ў парах, самакантроль)         Агучванне (кожнаму схемы ў сшытак для правіл)   Фізхвілінка  V. Замацаванне  ведаў і спосабаў дзеяння             Горача   любіць   беларус   сваю   радзіму,   сваю   зямлю,   якую   ён   багата   паліў   потам   і крывёю…      Багаты і разнастайны пейзаж Беларусі. Рукой геніяльнага мастака­пейзажыста разаслала прырода, ззяючы жывымі кветкамі, дываны лугоў па далінах серабрыстых рэк. Неабдымныя панарамы   ўзгоркаў   і  раўнін,   лясныя   масівы,   расквечаныя   мяккімі   тонамі   шматфарбнай зямлі, тысячы азёр, ручаёй, рэчак – вось тыповыя асаблівасці Беларусі.       Каля дзесяці мільёнаў насяляюць яе зямлю.      Зямля гэтая са старажытных часоў называецца зямлёю славян. (тэкст   на   стале   кожнага   вучня   і   да   яго   заданне.   З   дапамогай   сігнальных   картак правяраецца заданне)  Прачытайце тэкст. Вызначце тып і стыль,  тэму і асноўную думку.  Выпішыце   8   слоў   на   правапіс   е,   ё,   я   (франтальна   апытваюцца   вучні,   а   ўсе магчымыя словы на правіла запісаны на адваротным баку дошкі) Выконваючы заданне, звярніце ўвагу на каліграфію пісьма, пішыце прыгожым почыркам, разборліва, сачыце за асанкай.   Заданні     ў   парах   (у   вучняў   праз   стол   ляжаць   карткі   сіняга   і   зялёнага   колеру): згрупуйце выпісаныя словы вучні, на сталах якіх ляжаць сінія карткі,  на пункт правіла е,ё я;   вучні, на сталах якіх ляжаць зялёныя карткі, ­  правапіс я/е у словах іншамоўнага паходжання і ў словах, напісанне дадзейнай арфаграмы трэба запомніць.  (пасля   выканання   дадзенага   задання   вучням   раздаюцца   карткі   з   адказамі   і   з дапамогай сігнальнай чырвонай карткі высвятляюцца вучні, якія выканалі без памылак практыкаванне)  Выхадны кантроль: арфаграфічная хвілінка (вучні падымаюць літары, адзін вучань на дошцы устаўляе літару ў запісанае слова на дошцы)  3 Месяц, заяц, пояс, тысяча, памяць, свята,  завязь, яскравы, зязюля, вербалозы, пейзаж, перамога,   зямля,   леснічоука,   рака   Бярэзіна,   бяскрайні,   аперацыя,   медаль,   песняры, святочны, святкаваць. VІ. Падвядзенне вынікаў урока. ­ Ад чаго залежыць правапіс літар е, ё, я? ­ Якія правілы напісання літар е, ё, я вы засвоілі? ­ Чаму вам неабходна вывучыць правілы напісання літар е, ё, я? VІІ. Дамашняе заданне     Параграф 35, практыкаванне 266, схема.        Хачу нагадаць вам, што дамашняе заданне выконваецца лягчэй, калі рабіць яго ў той дзень, калі яно было зададзена. VІIІ. Выстаўленне і каментар адзнак. ІХ. Рэфлексія У нас на ўроку была  адна госця (з адваротнага боку дошкі Рыбка). Увесь час рыбка слухала нашы  развагі, але ёй было сумна, бо ніхто не звяртаў на яе ўвагі. Зараз яна просіць, каб вы развесялілі яе. Для гэтага ўшчыкніце яе тры   разы   ў   трох   розных   месцах.   А   каб   не   пакрыўдзіць рыбку, шчыра адкажыце на прапанаваныя пытанні: Цікава? Займальна? Павучальна?   На гэтым наш урок закончаны,   дзякую   за супрацоўніцтва. Я атрымала задавальненне, працуючы з вамі. Усяго добрага! Да сустрэчы! 4

Правапіс Е, Ё, Я

Правапіс Е, Ё, Я

Правапіс Е, Ё, Я

Правапіс Е, Ё, Я

Правапіс Е, Ё, Я

Правапіс Е, Ё, Я

Правапіс Е, Ё, Я

Правапіс Е, Ё, Я
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
20.02.2018